Крытэрыі вылучэння ТВП

Вылучэнне ТВП ажыццяўляецца з дапамогай ужывання колькасных арніталагічных крытэрыяў, заснаваных, наколькі гэта магчыма, на дакладным і сучасным веданні распаўсюджвання відаў, а таксама памеру папуляцый птушак і тэндэнцый яго змены. Крытэрыі, па якіх тэрыторыя выбіраецца як ТВП, пацвярджаюць, што гэтае месца мае рэальную значнасць для захавання папуляцый птушак на міжнародным узроўні і ўяўляе сабой універсальны выраз каштоўнасці ТВП, ствараючы, такім чынам, устойлівую сетку параўнальных паміж сабой тэрыторый на нацыянальным, кантынентальным і глабальным узроўнях.

Для разумення рэальнай ступені значнасці тэрыторыі, неабходна прааналізаваць наяўнасць і багацце відаў, прысутных на ёй у розныя сезоны года. З ліку іншых аспектаў, характарызуючых становішча тут гэтых відаў, павінны быць прыняты да ўвагі іх прыродаахоўны статус і характар знаходжання, велічыня арэалу, склад супольнасцяў, уразлівасць пры канцэнтрацыях і долі ад агульнай папуляцыі кожнага віду, прысутных на тэрыторыі. Усё гэта з'яўляецца істотнымі фактарамі, вызначаючымі значэнне пэўнага ўчастку.

Крытэрыі вылучэння ТВП дзеляцца на тры групы А, В і С. Крытэрыі "А" створаны для абазначэння ТВП міжнароднай значнасці. Міжнародная значнасць месцаў можа быць вызначана і на рэгіянальным (крытэрый "В") і/або субрэгіянальным узроўні (крытэрый "С"), што робіць магчымым карэктнае параўнанне паміж тэрыторыямі ў розных рэгіёнах міру. У Беларусі ўжываюцца крытэрыі А і В.

ТВП міжнароднага значэння дзякуючы строгаму і стандартызаванаму падыходу да іх вылучэння, могуць быць параўнальныя паміж сабой на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях. Тэрыторыі ўтвараюць сеткі, якія, пры забеспячэнні іх абароны, гуляюць велізарную ролю для захавання не толькі птушак, але і для падтрымання біяразнастайнасці ў цэлым. Ідэнтыфікацыя ТВП служыць надзейнай навуковай асновай для планавання развіцця сістэм асоба ахоўных прыродных тэрыторый на нацыянальным узроўні.

Тэрыторыя можа быць важная для мноства розных відаў і, у сувязі з гэтым, яна можа кваліфікавацца па некалькіх крытэрыях.

 Крытэрыі групы А

Група крытэрыяў А дзеліцца на 4 катэгорыі:

  • А1 – Віды пад глабальнай пагрозай
  • А2 – Віды з малым арэалам
  • А3 - Супольнасці відаў, абмежаваных біёмам
  • А4 - Глабальна значныя скапленні птушак.

У Беларусі ТВП могуць быць вылучаны толькі па катэгорыях А1 і А4. Любая катэгорыя мае звязаны з ёй спіс падыходзячых відаў, кожны з якіх у катэгорыях А1 і А4 мае парогавыя значэнні колькасці папуляцый, якія павінны быць дасягнуты або перавышаны для таго, каб тэрыторыя кваліфікавалася па дадзенай катэгорыі. Гэтыя парогавыя значэнні колькасці былі ўзяты, па магчымасці, з міжнародна прызнаных крыніц дадзеных аб папуляцыях птушак.

Крытэрый А1. Тэрыторыя прызнаецца ТВП міжнароднай значнасці, калі на ёй штогод гняздіцца, зімуе або спыняецца на міграцыі значная колькасць відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай глабальнага знікнення або блізкія да іх (1 катэгорыі Еўрапейскага Ахоўнага Статуту (SPEC)*).

У Беларусі на 01.01.2014г. толькі па 6 відах птушак можна вылучыць ТВП па крытэрыі А1. Верагодна, гэта спіс у будучыні дапоўніць вялікі кулён або іншыя віды. Па кожным з 6 відаў пад глабальнай пагрозай (або блізкіх да іх) няма абмежаванняў па колькасці вылучаных ТВП.

Глабальна пагражальныя віды птушак, па якім магчыма выдзяленне ТВП міжнароднай значнасці па крытэрыі А1.

Спіс відаў IUCN Red List Неабходная мінімальная колькасць для вылучэння ТВП
1 Белавокі нырок Aythya nyroca NT 20 пар
2 Вялікі арлец Aquila clanga VU 2 пары
3 Дубальт Gallinago media NT 20 самцоў
4 Вялікі грыцук Limosa limosa NT 10 пар
5 Сіваграк Coracias garrulus NT 10 пар
6 Вяртлявая чаротаўка Acrocephalu paludicola VU 10 самцоў

Крытэрый А4. Тэрыторыя прызнаецца важнай для птушак па гэтым крытэрыі, калі яна адпавядае аднаму з ніжэй пералічаных прыкмет: А4i - вядома або мяркуецца, што на тэрыторыі рэгулярна адзначаюцца скапленні мінімум 1% біягеаграфічнай папуляцыі аднаго з водна-балотных відаў птушак. А4ii - вядома або мяркуецца, што на тэрыторыі рэгулярна адзначаюцца скапленні мінімум 1% сусветнай папуляцыі аднаго з марскіх або наземных відаў птушак. А4iii - вядома або мяркуецца, што на тэрыторыі рэгулярна адзначаюцца скапленні мінімум 20000 водна-балотных або 10000 пар марскіх птушак аднаго або некалькіх відаў. А4iv - вядома або мяркуецца, што тэрыторыя з’яўляецца вузкім міграцыйным калідорам, дзе адзначаецца на вясновай або восеньскай міграцыі мінімум 20000 асобін белых буслаў, або драпежных птушак, або жураўлёў.

Тэрмін "біягеаграфічная папуляцыя", які выкарыстоўваецца ў крытэрыі А4i, азначае папуляцыю віда, гняздзіцца ў межах дадзенага зоагеаграфічнага рэгіёну. У нашым выпадку гэта папуляцыя, якая гняздзіцца ў Заходняй Палеарктыцы.

Для большасці відаў біягеаграфічная папуляцыя віда роўная еўрапейскай гнездавой папуляцыі дадзенага віду. Для часткі відаў, у якіх месца гнездавання знаходзяцца за межамі Заходняй Палеарктыкі, разглядаецца колькасць мігруючых або зімуючых у Еўропе.

Для крытэрыя А4 тэрмін "вадаплаўваючыя і каляводныя птушкі" выкарыстоўваецца ў тым жа сэнсе, што і аналагічны тэрмін у Рамсарскай канвенцыі, і ахоплівае ўсе віды птушак наступных сямействаў (Delany et al., 2003): Gaviidae, Podicipedidae, Pelecanidae, Phalacrocoracidae, Ardeidae, Ciconiidae, Anatidae, Gruidae, Rallidae, Haematopodidae, Recurvirostridae, Burhinidae, Glareolidae, Charadriidae, Scolopacidae, Laridae.

Крытэрыі групы В

Крытэрый В1і. Тэрыторыя можа быць вылучана па крытэрыі В1і калі вядома або мяркуецца, што на ёй гняздзіцца не менш 1% папуляцыі, якая мае адносіны да дадзенага пралётнага шляху, або іншай выразна акрэсленай папуляцыі вадаплаваючых або каляводных птушак, утвараўчых скапленні. Па крытэры В1і можа быць вылучана не абмежаваная колькасць ТВП.

Крытэрый В2 і В3. Тэрыторыя з'яўляецца ТВП рэгіянальнай значнасці, калі на ёй рэгулярна гняздзіцца 1% або больш ад колькасці віда ў Беларусі. Ужываецца для відаў, памяншаючых колькасць, уразлівых або рэдкіх (2 або 3 катэгорыя SPEC) - В2 і для відаў са стабільнай колькасцю (4 катэгорыя SPEC) - В3. Аднак, крытэрыі В2 і В3 тычацца не для ўсіх відаў, уваходзячых у спіс SPEC і тых, якія гняздзяцца ў Беларусі, а толькі для тых з іх, мінімальная адзнака колькасці якіх у Беларусі вышэй аднаго адсотка ад колькасці дадзенага віда ў Еўропе. Колькасць еўрапейскай і беларускай папуляцыі ўзяты з кнігі "Birds in Europe" (BirdLife International 2004).

Па дадзеных крытэрыях можа быць вылучана абмежаваная колькасць ТВП.

Табліца па SPEC