Балота Званец

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Балотны масіў Званец размешчаны ў міжрэччы Днепра-Бугскага канала і яго прытокаў – Белаазёрскага і Арэхаўскага каналаў. З паўднёвага і паўночна-заходняга боку масіў абмежаваны меліярацыйнымі сістэмамі. Званец – буйнейшае ў Еўропе нізіннае балота мезатрофнага тыпу са шматлікімі адкрытымі мінеральнымі астравамі. Непасрэдна балота, па якім раскіданы астравы розных памераў (ад 0,2 да 10 гектараў), займае 70,2% масіву. На лясы і хмызнякі прыходзіцца 16,2% агульнай плошчы. Параўнанне аэрафотаздымкаў 1950-ых і 1990-ых гадоў сведчыць аб змяншэнні плошчы адкрытых балот і павелічэнні плошчы лясоў і хмызнякоў.

Вадаёмы з адкрытай вадой прадстаўлены адным возерам і сеткай каналаў. Возера Залескае ў выніку меліяратыўных работ на прылягаючай тэрыторыі моцна абмялела і ператварылася ў дыстрафіруючы вадаём. Дзякуючы значным памерам і размяшчэнню на водападзеле басейнаў Прыпяці і Буга, балотны комплекс уяўляе сабой стабільную экасістэму, якая ў пэўнай ступені не залежыць ад змен на навакольных тэрыторыях. Аснову воднага сілкавання балота састаўляюць грунтовыя воды, вясной і восенню нязначную ролю адыгрываюць атмасферныя ападкі. Істотны ўплыў на гідрарэжым балотнага комплексу аказваюць прылягаючыя да яго меліяратыўныя сістэмы і сетка каналаў, па якіх вада выцякае з балота.

Асноўным відам землекарыстання на тэрыторыі ўгоддзя з’яўляецца сенакос, яго праводзяць амаль на 10% плошчы балотнага комплексу. Мінеральныя астравы выкарыстоўваюцца для вырошчвання прапашных культур, у асноўным, бульбы. Найбольш інтэнсіўна выкарыстоўваюцца усходняя і заходняя часткі балота (апошняя знаходзіцца за межамі запаведнай тэрыторыі).

Флора ТВП разнастайна. Усяго адзначана 664 віда. У межах балота Званец выяўлена 67 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, якія патрабуюць розных форм аховы. Большасць з гэтых відаў знойдзена на мінеральных астравах, якія з’яўляюцца сапраўднымі аазісамі багацейшай, а часта і проста ўнікальнай флоры сярод аднастайнай расліннасці забалочанай прасторы. На тэрыторыі балота растуць 10 рэдкіх для Беларусі і Еўропы раслінных супольнасцей, раней шырока распаўсюджаных на нізінных балотах Палесся.

Асноўныя біятопы:

Лясы і хмызнякі – 18,1%, нізінныя балоты – 77,4%, лугі – 1,6%, іншыя землі – 2,9%.

Птушкі:

Усяго на балоце Званец гняздуецца 110 відаў птушак, 21 з іх занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Асаблівае міжнароднае значэнне тэрыторыя мае для захавання, ў першую чаргу, буйнейшай у свеце папуляцыі вяртлявай чаротаўкі Acrocephalus paludicola і іншых відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення: вялікага арляца Aquila clanga, дупеля Gallinagomedia, вялікага кулёна Numenius arquata. Акрамя гэтага, на тэрыторыі балота гняздуецца значная колькасць шэрых журавоў Grusgrus, звычайных (Porzanaporzana) і малых (Porzanaparva) пагонічаў.

Іншыя групы жывел:

На балоце зарэгістравана 32 віды звяроў, 5 – рэптылій, 9 – амфібій, 24 - рыб.

Адзначана 728 відаў членістаногіх. На Званцы упершыню для Беларусі адзначаны павук-аса Argiopebruennichi; стракозы Orthetrumalbistylum и Anaxparthenope; матылі Zygaenaachilleae, Z. ephialtes,Polyommatuselena, Idaeacararia.

На тэрыторыі ТВП знойдзена 214 відаў гідрабіёнтаў. Сярод іх тры віда занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі; 27 відаў знойдзены ўпершыню для тэрыторыі Беларусі.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (1995-2011)Крытерый ТВП
1Гусь шэраягн15-20 п2011Д
2Чапля-бугайгн10-15 с2011Д
3Чапля вялікая белаягн5-10 п2011П
4Чорны буселгн1-2 п2011П
5Арлан-белахвостгн2 п2011Д
6Арол-вужаедгн1-2 п2000-2004Д
7Лунь палявыгн2-3 п2000-2004Д
8Малы арлецгн3-4 п2000-2004Д
9Арлец вялікігн3 п2010ДA1
10Скапамг+2000-2010П
11Сокал-пустальгагн+2000-2010П
12Сокал-шуленакмг+2000-2010П
13Сокал-кабецгн2 п2000-2004Д
14Пагоніч звычайныгн600-1100 с2011ЭB2
15Пагоніч малыгн50-80 с2011ЭB3
16Драчгн30-40 с2010Э
17Журавель шэрыгн20-25 п2011Э
18Дубальтгн2 с2010П
19Кулён сярэднізал+2000-2010П
20Кулён вялікігн10-15 п2010ПB2
21Рыбачка белашчокаязал+2000-2010П
22Пугачгн1-2 п2011Д
23Сава балотнаягн> 5 п2010П
24Звычайны зімародакгн+2000-2010П
25Чаротаўка вяртляваягн2033-6974 с2011ЭA1
26Сініца белаягн?0-3 п2011П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: барсук Melesmeles, рысь Lynxlynx.

Амфібіі: грабеньчаты трытонTrituruscristatus.

Рэптыліі: балотная чарапаха Emysorbicularis.

Насякомыя:гламерыс звязаныGlomerisconnexa, каромысел зялёныAeschnaviridis, жужаль фіялетавыCarabusviolaceus, жужаль менетрыеCarabusmenetriesi, жужаль бліскучыCarabusnitens, плавунец найшырэйшыDytiscuslatissimus, падвадзень двухплосыGraphoderusbilineatus, мнемазінаParnassiusmnemosyne, шашачніца вялікаяEuphydryasmaturna. зеленаватая стрэлка Coenagrionarmatum, прыгожая нехаленія Nehalenniaspeciosa, сфагнавы вадамерGerrissphagnetorum.

Расліны: венерын чаравічак сапраўдны Cypripediumcalceolus, зубніца клубняноснаяDentariabulbifera, гарычка крыжападобная Gentianacruciata, касач сібірскіIrissibirica, тайнiк яйцападобныListeraovata, гарлачык белы Nymphaeaalba, цыбуля мядзведжаяAlliumursinum, пальчатакарэннік майскіDactylorhizamajalis, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus, асака ценяваяCarexumbrosa, пухірнік ягадныCucubalusbaccifer, вярба чарнічнаяSalixmyrtilloides, увярэднiк скiпетрападобныPedicularissceptrum-carolinum, ядрушка даўгарогаяGymnadeniaconopsea, верабейнік лекавыLythospermumofficinale, святаяннiк чатырохкрылыHypericumtetrapterum, асака дэвелаCarexdavalliana, пылкагалоўнiк чырвоныCephalanterarubra, лопух дуброўныArctiumnemorosum, гарычка крыжападобная Gentianella amarella, зубнік мяккі Crepis mollis, пылкагалоўнік чырвоны Cephalanthera rubra, асака балоталюбівая Carex heleonastes, падвей стройны Eriophorum gracile.

Пагрозы:

  • Парушэнне гідралагічнага рэжыму балотнага масіву.
  • Узворванне глебы на мінеральных астравах, дзе растуць рэдкія віды раслін.
  • Скарачэнне сенакашэння з’яўляецца асноўнай прычынай зарастання адкрытых нізінных балот хмызнякамі.
  • Няўстойлівае лесакарыстанне. Лесакарыстанне на тэрыторыі заказніка праводзіцца без уліку яго значнасці для захавання біяразнастайнасці.
  • Штогоднае выпальванне расліннасці ў вясенні перыяд практыкуецца мясцовым насельніцтвам і наносіць істотную шкоду біялагічнай разнастайнасці. Асабліва буйныя пашкоджанні адбываюцца ва ўмовах сухой вясны і адсутнасці паводак, калі разам з расліннасцю выпальваецца верхні слой глебы, карэнні раслін і гінуць усе насякомыя. На такіх выпаленых балотах і лугах большасць птушак перастае гнездавацца.

Рэкамендацыі па захаванню:

У 2001 годзе распрацаваны план кіравання заказнікам «Званец», які ўтрымлівае рэкамендацыі па вырашэнню большасці пералічаных вышэй праблем. Асноўная ўвага ў плане ўдзелена аднаўленню гідралагічнага рэжыму, правядзенню спецыяльнага лесаўпарадкавання, укараненню прынцыпаў экалагічнага прыродакарыстання.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч., Кальчанка А.І., Левы С.В., Малашэвіч У.У.

План управления республиканским ландшафтным заказником «Званец» (разработан ГНПО «НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам», 2009).

Дубовик Д.В., Скуратович A.Н. Болото Званец – уникальный природный комплекс Белорусского Полесья. // Растительность болот: современные проблемы классификации, картографирования, использования и охраны. Материалы международного научно-практического семинара. – Минск: Право и экономика, 2009., с. 156-158.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Вяргейчык Л.А., Грычык В.В., Дамброўскі В.Ч., Дзмітранок М.Г., Дэмангін Л., Казулін А.В., Парэйка А.А., Скуратовіч А.М., Сцепановіч Я.М., Фладэ М.).

Отчет по по НИР на тему«Проведение учётов индикаторных видов животных в заказниках «Споровский», «Званец», «Средняя Припять» и «Простырь». Науч. руководитель Карлионова Н.В., Минск., 2010. – 56 с.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru