Выганашчанскія балоты

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Буйнейшы ў Беларусі комплекс дробналіставых забалочаных лясоў, балот, рачных пойм і мелкаводных азёр.

Паўночная мяжа заказніка праходзіць па рэчышчы ракі Шчара. Пойма Шчары шырокая, моцна забалочаная. У ёй пераважаюць адкрытыя нізінныя балоты, якія перамяжоўваюцца з лазнякамі і пойменнымі лясамі. Далей, на поўдзень ад Шчары, размешчаны бяскрайнія прасторы забалочаных алешнікаў і беразнякоў, сярод якіх трапляюцца шматлікія нізінныя, пераходныя і нават верхавыя балоты. У паўднёвай частцы заказніка знаходзяцца два буйных, тыпова палескіх возеры: Выганашчанскае (2600 гектараў) і Бабровіцкае (947 гектараў). Парослыя хмызнякмі берагі азёр моцна забалочаны, большая частка берагавой лініі ўяўляе сабой сплавіну, дно высцелена сапрапелем. У цяперашні час азёры знаходзяцца ў стадыі пераходу ад высокаэўтрофных да дыстрафіруючых вадаёмаў і хутка зарастаюць надводнай і плаваючай расліннасцю. Возера Выганашчанскае злучана з рэкамі Шчара і Ясельда славутым каналам Агінскага, які калісьці служыў для лесасплаву і судаходства. Зараз у межах заказніка Агінскі канал адноўлены і выкарыстоўваецца ў турыстычных мэтах.

На тэрыторыі ТВП захавалась тыповая палеская флора, характэрная для гэтага рэгіёна да правядзення шырокамаштабнай меліярацыі і Выганашчанскія балоты можна лічыць эталоннай ААПТ для вывучэння натуральнай лакальнай флоры. Тут адзначана 547 відаў сасудзістых раслін (3 віда –дзеразы, 6 – хвашчоў, 8 – папарацей, 3 – голанасенных, 527 - пакрытанасенных).

З гаспадарчай дзейнасці ў заказніку пераважаюць лесакарыстанне, паляванне і рыбалоўства, збор грыбоў і ягад, нарыхтоўка лекавых раслін, турызм.

Асноўныя біятопы:

Большая частка тэрыторыі (35%) занята дробналіставымі лясамі, 30% пакрыта нізіннымі і пераходнымі балотамі, 15% – верхавымі балотамі, па 10% прыходзіцца на долю пойменных лугоў і высокапрадукцыйных азёр.

Птушкі:

Спалучэнне цяжкапраходных забалочаных лясоў, рачных пойм, адкрытых нізінных балот і высокапрадукцыйных азёр абумовіла ў заказніку наяўнасць дастаткова высокай колькасці шэрагу рэдкіх відаў птушак. На тэррыторыі ТВП адзначана 184 віда птушак, з якіх 160 відаў гняздзяцца або магчыма гняздзяцца, 24 віда сустракаюцца на зімоўцы або над час міграцый.

Унікальнасць заказніка падкрэсліваецца тым, што тут захаваліся адны з апошніх на Палессі папуляцый барадатай кугакаўкі Strix nebulosa (20-30 пар) і заходне-еўрапейскага падвіду глушца Tetrao urogallus mayor (15-25 самцоў), рэгулярна гняздуецца некалькі пар арлана-белахвоста Haliaeetus albicilla.

На ТВП гняздзіцца шмат відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення альбо прыроняных да іх: вяртлявая чаротаўка Acrocephalus paludicola, вялiкi арлец Aquila clanga, дубальт Gallinago media, вялiкi кулён Numenius arquata, вялiкi грыцук Limosa limosa.

Іншыя групы жывел:

Фауназаказніка разнастайная і ўключае 58 відаў звяроў, 7 рэптылій і 9 амфібій.

На тэрыторыі заказніка існуе адна з найбуйных у Беларусі груповак лася. Таксама шмат дзікоў і казуль.

Заказнік гуляе вялікае значэнні для захавання фауны рэптылій і амфібій. Тут знаходзіцца адна з найбуйных у Беларусі (па ўсёй бачнасці, іў цэнтральнай Еўропе) папуляцый гадзюкі - каштоўнага прамысловага віда. У возеры Выганашчанскае і па каналах адзначаецца балотная чарапаха Emys orbicularis, а па сухіх градах сярод балот - мядзянкаCoronella austriaca.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2000-2010)Крытерый ТВП
1Нырок белавокімг+2005-2008П
2Гагач чорнаваллёвымг5-10 ас2005-2008П
3Чапля-бугайгн13-15 с2010Д
4Чапля-лазянікгн0-3 с2005-2008П
5Чапля-кваквазал+2001-2009П
6Чапля вялікая белаязал10-15 ас2005-2010П
7Чорны буселгн4-7 п2010Э
8Каршун чорныгн1-2 п2000-2010П
9Арлан-белахвостгн4-5 п2007Д
10Арол-вужаедгн9 п2007ДB2
11Лунь палявыгн8-10 п2001-2008ЭB2
12Малы арлецгн3 п2005-2008Д
13Арлец вялікігн4-6 п2008ДA1
14Арол-карлікгн?0-1 п2005-2008П
15Скапамг+2005-2010П
16Сокал-пустальгагн2-3 п2005-2008Э
17Сокал-кабецгн3-5 п2005-2008Э
18Пагоніч малыгн?+2005-2008П
19Драчгн50-70 с2009-2010Э
20Журавель шэрыгн> 20 п2005-2008Э
21Дубальтгн20-30 с2005-2008ЭA1
22Грыцук вялікігн2-3 п2005-2008П
23Кулён вялікігн> 2 п2010П
24Чайка шызаягн2-3 п2005-2008Д
25Рыбачка белашчокаягн2-5 п2010П
26Пугачгн5-7 п2005-2008ДB2
27Сычык вераб’іныгн1-3 п2010Э
28Кугакаўка барадатаягн20-30 п2010Э
29Сава балотнаягн?0-5 п2000-2010Э
30Звычайны зімародакгн1-3 п2005-2008Д
31Жаўна зялёнаягн+2000-2010П
32Дзяцел беласпінныгн+2000-2010П
33Дзяцел жоўтагаловыгн+2000-2010П
34Жаўрук-смяцюхгн5-10 п2005-2010П
35Чаротаўка вяртляваягн37-52 с2010ДA1

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: малая вячэрніца Nyctalusleisleri, паўночны кажанок Eptesicusnilssoni, соня-палчок Myoxusglis, арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius, европейская рысьLynxlynx, барсук Melesmeles

Насякомыя: шчыгрынавы жужаль Carabuscoriaceus, рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль менетрые Carabusmenetriesi, бліскучы жужаль Carabusnitens, фіялетавы жужаль Carabusviolaceus, медыцынская п’яўка Hirudomedicinalis, зялёны каромысел Aeschnaviridis, сенніца эдып Coenonymphaoedippus, тарфяннікавая жаўтушка Coliaspalaeno, мохавы чмель Bombusmuscorum, вялікі сплаўны павук Dolomedesplantarius.

Расліны: зубніца клубняносная Dentariabulbifera, цыбуля мядзведжая Alliumursinum, чараўнік зеленакветкавы Platantherachlorantha, лiлея кучаравая Liliummartagon, аўсянiца высокая Festucaaltissima, наяда вялікая Najasmajor, каулiнiя малая Cauliniaminor, падвей стройны Eriophorumgracile, увярэднiк скiпетрападобны Pedicularissceptrum-carolinum, мякатніца адналістая Malaxismonophyllos, альдраванда пухіраватая Aldrovandavesiculosa, неатыянта клабучковая Neottianthecucullata, тайнік сэрцападобны Listeracordata,тайнiк яйцападобны Listeraovata, венерын чаравік сапраўдны Cypripediumcalceolus, гарлянка пiрамiдальная Ajugapyramidalis, пылкагалоўнік даўгалісты Cephalantheralongifolia, луннiк ажываючы Lunariarediviva.

Пагрозы:

  • Парушэнне гідралагічнага рэжыму ў выніку дрэнуючай дзейнасці разгалінавай сістэмы каналаў.
  • Пажары на асушаных тарфяніках.
  • Высечка лясоў.
  • Дістрафікацыя і зарастанне Выганашчанскага возера.
  • Зарастанне адкрытых нізінных балот і лугоў хмызняком.
  • Браканьерства.

Рэкамендацыі па захаванню:

Неабходна правесці спецыяльныя работы па ўсебаковаму вывучэнню сучаснага стану экасістэмы і распрацаваць на аснове гэтых дадзеных план кіравання.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Астроўскі А.А., Дамброўскі В.Ч., Іваноў А.А., Левы С.В., Кіцель Д.А., Мялік А.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Вераб’ёў В.Н., Грычык В.В., Дзямянчык В.Т., Міндлін Г.А., Цішачкін А.К.)

Красная книга Республики Беларусь. Животные. — Мн., 2004. – 318 с.

Красная книга Республики Беларусь. Растения. – Мн., 2005. – 538 с.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru