Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

ТВП уключае ў сябе буйны леса-балотны масіў у поймах рэк Ола і Бярэзіна. Па форме рэльефу тэрыторыя ўяўляе сабой паката-хвалістую раўніну з густой сеткай лагчын стоку талых ледніковых вод, скразнымі далінамі і згладжанымі марэннымі павышэннямі.

Асноўнымі вадатокамі ўгоддзя з’яўляюцца рэкі Бярэзіна і яе левыя прытокі – Ола і Выдрыца. Даліна Бярэзіны на тэрыторыі заказніка шырынёй 2-8 км, пойма забалочаная, большай часткай левабярэжная (шырынёй 1,5-5 км), утворана пясчана-глеістымі і тарфяна-глеістымі глебамі, зарослая хмызнякамі і часткова лесам. У веснавую паводку і пры асенніх дажджах затапляецца на тэрмін да 1,5 месяца з вышынёй узроўню вады 0,2-3,5 м. У пойме Бярэзіны ў межах праектуемай ТВП ёсць каля 30 старычных азёр плошчай ад 0,001 да 0,2 км2.

У паніжэннях рэльефу і ў поймах рэк размешчаны 23 балотныя масівы, у асноўным нізіннага тыпу. Іх агульная плошча складае каля 6500 га. Самыя буйныя з іх Макушкі, Уюноў, Гачава, Сакаловічы, Доўгі, Антонаўскае і Дзедна.

Аснову расліннасці ўгоддзя складаюць забалочаныя лясы і парослыя сасняком балоты. Тут сустракаюцца фрагменты шырокалісцёвых лясоў, у складзе якіх прысутнічаюць дуб, ясень ліпа, граб і клён. У шэрагу з імі па сухадолах растуць сухадольны лясы з сасны, елкі, ясеня і дуба з багатым падлескам і наглебавым покрывам, у складзе якога сустракаецца шмат рэдкіх і знікаючых відаў раслін.

У межах заказніка “Выдрыца” расце 670 відаў сасудзістых раслін. Сярод іх 5 відаў дзеразы, 6 – хвашчоў, 11 – папаратнікападобных, 3 – голанасенных і 445 відаў пакрытанасенных.

Асноўнай формай выкарыстання тэрыторыі з’яўляецца лесагаспадарчая дзейнасць (83% ад агульнай плошчы). Усе астатнія землі выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах. Сенажаці і выганы размешчаны ў асноўным у пойме Бярэзіны. Урадлівасць сельскагаспадарчых земляў вельмі нізкая, і выкарыстоўваюцца яны малаэфектыўна.

Каля 2,2 тыс. га лясоў заказніка ўваходзіць у склад зялёнай зоны горада Светлагорска, з іх 213 га – у яе лесапаркавую частку. Нягледзячы на тое, што большая частка гэтых лясоў пераўвільготненая, і акрамя таго, забруджаная радыянуклідамі, яны нясуць адчувальную рэкрэацыйную нагрузку. Рака Бярэзіна і шматлікія пойменныя азёры выкарыстоўваюцца мясцовымі жыхарамі для летняга адпачынку і рыбнай лоўлі.

Асноўныя біятопы:

Лясы – 60%, нізінныя балоты – 30,5%, поймавыя заліўныя лугі – 5%, рэкі і іх узбярэжжы – 1,5%, іншыя землі – 3%.

Птушкі:

Арніталагічная каштоўнасць тэрыторыі вызначаецца, перш за ўсё, гнездаваннем глабальна пагражаемых відаў птушак – вялікага арляца Aquila clanga і дубальта Gallinagomedia. Усяго на тэрыторыі ТВП сустракаецца 146 відаў птушак. З ахоўваемых у Беларусі відаў тут адзначаны вялікі бугай Botaurus stellaris, чапля-лазянік Ixobrychus minutus, чорны бусел Ciconia nigra, скапа Pandion haliaetus, сокал-пустальга Falco tinnunculus, сокал-шулёнак Falco vespertinus, сокал-кабец Falco subbuteo, шэры журавель Grus grus, звычайны зімародак Alcedo atthis, зялёная жаўна Picus viridis і садовая стрынатка Emberiza hortulana.

Залітая веснавой паводкай пойма Бярэзіны служыць месцам адпачынку і кармёжкі для шматлікіх пралётных гусей і качак.

Іншыя групы жывел:

Спісак млекакормячых утрымлівае 41 від, што складае больш паловы беларускай тэрыафауны. З ахоўваемых у рэспубліцы відаў адзначаны барсук Melesmeles і арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius. Тут сустракаюцца таксама дзік Sus scrofa, казуля Capreolus capreolus, лось Alces alces, заяц-бяляк Lepus timidus, заяц-русак Lepus europaeus, андатра Ondatra zibethica, вавёрка звычайная Sciurus vulgaris, лісіца звычайная Vulpes vulpes, куніца лясная Martes martes, тхор лясны Mustela putorius, ласка Mustela nivalis, гарнастай Mustela erminea, норка амерыканская Mustela vison, янотападобны сабака Nyctereutes procyonoides, выдра Lutra lutra.

З 12 відаў земнаводных і 7 відаў паўзуноў, якія сустракаюцца ў Беларусі, ва ўгоддзі адзначана 10 і 6 відаў адпаведна. Адзін від – балотная чарапаха занесены ў Чырвону кнігу Рэспублікі Беларусь.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Гусь шэраямг+2001П
2Чапля-бугайгн1 с2006П
3Чапля-лазянікгн?+2001П
4Чапля вялікая белаямг+2001-2011П
5Чорны буселгн> 4 п2001П
6Каршун чорныгн> 5 п2001П
7Арол-вужаедгн> 4 п2001П
8Лунь палявыгн> 1 п2001П
9Малы арлецгн> 3 п2001П
10Арлец вялікігн2 п2001ДA1
11Скапамг+2001П
12Сокал-пустальгагн+2001П
13Сокал-кабецгн> 3 п2001П
14Драчгн+2001П
15Журавель шэрыгн3 п2001П
16Крывокгн5-6 п2001П
17Зуёк вялікігн1-2 п2001П
18Дубальтгн30-40 с2001-2011ЭA1
19Грыцук вялікігн+2011П
20Кулік-паручайнікгн?1 п2011П
21Кугакаўка барадатаягн?> 1 п2001П
22Звычайны зімародакгн> 8 п2001П
23Жаўна зялёнаягн+2001П
24Дзяцел беласпінныгн+2001П
25Валасяніца-белашыйкагн+2001П
26Стрынатка садоваягн+2001П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: барсукMelesmeles, арэшнікавая соняMuscardinusavellanarius.

Рэптыліі: балотная чарапаха Emys orbicularis.

Расліны: баранец звычайны Huperzia selago, жаўтазель германскі Genista germanica, змеегалоўнік Руйша Dracocephalum ruyschianum, зубніца клубняносная Dentaria bulbifera, касач сібірскі Iris sibirica, увярэднік скіпетрападобны Pedicularis sceptrum-carolinum, асака каранішчавая Carex rhizina, дзераза заліваемая Lycopodiella inundata, сон лугавы Pulsatilla pratensis, тайнік яйцападобны Listera ovata, фіялка багнавая Viola uliginosa, шпажнік чарапіцавы Gladiolus imbricatus.

Пагрозы:

Асноўнымі формамі антрапагеннай нагрузкі ў заказніку з’яўляюцца высечка лесу, гідрамеліярацыя, пажары, выпас жывёлы і дачнае будаўніцтва.

Высечкі лесу вядуцца ў асноўным у хвойных і шырокалісцёвых лясах, у меншай меры – у бярэзніках і алешніках. Пасля стварэння заказніка і пераводу лясоў у першую групу высечкі былі абмежаваны, аднак захоўваецца пагроза высечкі старых шырокалісцёвых лясоў на астравах, якія маюць вялікае значэнне для падтрымкі біялагічнай разнастайнасці рэгіёну.

Гідрамеліярацыяй былі закрануты толькі паўднёва-заходняя і паўночна-усходняя часткі заказніка, таму негатыўнае ўздзеянне асушальнай сеткі носіць лакальны характар. Каналізацыя асноўнага вадатока ўгоддзя – ракі Олы прывяла да павышэння ўзроўню веснавых паводак, з аднаго боку, і да ўзмацнення ўздзеяння летніх засух, з дугога.

Фактар турботы. У межах ТВП знаходзяцца дачныя таварыствы, што з’яўляецца дадатковым істотным фактарам турботы жывёл, асабліва ў час размнажэння. Пасля стварэння тут заказніка далейшае пашырэнне дачнай забудовы было забаронена.

Рэкамендацыі па захаванню:

Для захавання жывёльных і раслінных комплексаў угоддзя неабходна распрацаваць шматгадовы план кіравання ТВП.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч., Фянчук В.А., Багдановіч І., Дмітренок М.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Бурко Л.Д., Власаў Б.П., Вынаеў Г.У., Дамброўскі В.Ч.)

Mongin, E. 2008. Great snipe population, habitat management andconservation aspects in Belarus: a review. In: Economical, social and cultural aspects in biodiversity conservation. Proceedings of the 1st North Vidzeme Biosphere Reserve international scientific conference of 23 November, 2006, Valmiera, Latvia. (eds: Opermanis, O., Whitelaw, G.). Press of the University of Latvia. Pp.31-38.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru