Рыбгас «Палессе»

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тэррыторыя ТВП амаль цалкам прадстаўлена вадаёмамі - гэта рыбгас “Палессе” і Пагосцкае вадасховішча. Плошча вадасховішча складае каля 1620 га. Найбольшая даўжыня 6,1 км, шырыня да 4 км. Максімальная глыбыня дасягае 5,4 м. І вадасховішча і рыбгас створаныя ў сярэдзене 1970-х гадоў. Першае з іх створана на месцы возера Пагосцкае, на рацэ Вісліца прытоку ракі Бобрык, паміж вёскамі Новы Двор - Чухава - Ботава - Пагост-Загародскі – Вяз. Колішняе возера займае цэнтральную частку вадасховішча і выцягнута амаль дакладна з захаду на усход. Раней у заходняй частцы ў возера знаходзілася вусце р. Вісліца, сёння рака каналізавана і абыходзіць вадасховішча і рыбгас з усходу, выконваючы функцыю абваднога каналу. На ўсходзе возера невялічкай пратокай злучалася з р. Бобрык. Самая ўсходняя частка воз. Пагосцкае, што знаходзіцца на ўсход ад дамбы вадасховішча, захавалася ў натуральным стане. На беразе гэтай захаванай часткі знахордзіцца в. Пагост-Загародскі. На вадасховішчы існуе два вялікіх архіпелага астравоў. У паўночным, большым, налічваеца іх больш за 2 дзесяткі. Сымыя вялікія маюць даўжыню да 1км і шырыню да 500 м. Разам з акаляючымі іх зараснікамі трыснягу і рагозу некаторыя астравы маюць плошчу ад некалькіх дзесяткаў да 100 га. У паўднёвым архіпелагу налічваецца каля 10 астравоў, два вялікіх (некалькі дзесяткаў га) іншыя меншыя па памерах. На большасці астравоў распаўсюджаны пасадкі хвоі звычайнай, берагі моцна забалочаныя з шырокімі зараслямі трыснягу і рагозу.

Рыбгас размешчаны на поўдзень ад вадасховішча. Створаны на месцы забалочанага ляснога массіву. Налічвае некалькі дзесяткаў прудоў агульнай плошчай каля 1000 га. На вялікіх прудах таксама маецца шмат астравоў.

Асноўныя біятопы:

Вадасховішча – 60%, сажалкі рыбгаса – 40%.

На тэррыторыі ТВП абсалютна пераважаюць аквальныя экасістэмы. Вялікія памеры вадаёмаў, розныя глыбіні акваторыі і наяўнасць значнай колькасці астравоў ствараюць выключна спрыяльныя ўмовы для водна балотных, і ў першую чаргу вадаплаваючых птушак. На вадасховішчы, у заходняй, цэнтральнай і ўсходняй яго частках дамінуюць адкрытыя акваторыі, на поўдні і асабліва на поўначы сярод архіпелагаў астравоў значную плошчу займаюць зарасці надводных макрафітаў прадстаўленыя ў асноўным рагозам вузкалістным, камышом азёрным і трыснягом. Па ўзбярэжжах выспы моцна зараслі лазнякамі. Большасць цэнтральнай часткі самых вялікіх астравоў пакрыты сярэдне ўзроставымі хваёвымі пасадкамі. Невялікія астравы на самай паўночнай частцы вадасховішча пакрыты лугавой расліннасцю з рэдкім кустарнікам. Тут жа, на паўночным беразе захаваліся фрагменты даволі цікавага пойменнага лугу.

Экасістэмы рыбгасу “Палессе” прадстаўляюць сабою тыповае для падобных тэррыторый чаргаванне адкрытых акваторый, ды рагозна-трысняговых зарасляў, а таксама каналаў. На рыбгасе шмат астравоў большасць з якіх цалкам зарасла трыснягом.

Птушкі:

Найбольшае значэнне ТВП мае для мігрыруючых птушак. Агульная колькасць якіх тут дасягае 20000 асобін. Раней тэррыторыя мела значэнне для гнездавання некалькіх водна-балотных відаў, але ў выніку рэканструкцыя прудоў з поўным вынішчэннем зарасляў надводных макрафітаў былі знішчаны і гнездавыя біятопы большасці відаў.

Іншыя групы жывел:

не вядома.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Чапля-бугайгн3 с2009Д
2Чапля вялікая белаягн12-15 п2005Э
3Чапля вялікая белаямг300-500 ас2005ЭA4i
4Чорны буселмг75 ас2003Д
5Арлан-белахвостмг+2000-2011П
6Баталёнмг+2011П
7Грыцук вялікімг402 ас2008Д
8Чайка малаямг+2000П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

не вядома.

Пагрозы:

У сувязі з тым што рэжым гаспадарання і выкарыстання вадасховішча і рыбгаса значна адрозніваюцца, рознымі будуць і большасць пагроз для гэтых тэррыторый. Агульнымі для іх з’яўляюцца наступныя пагрозы:

  • веснавое паляванне і браканьерства з’яўляецца моцнай крыніцай непакою;
  • павышаныя рэкрэацыйныя нагрузкі, асабліва пад час гнездавога сезону спрычыняюцца да знішчэння гнездавых біятопаў і з’яўляюцца моцнай крыніцай непакою;
  • знішчэнне так званых &lquo;непажаданых&rquo; відаў птушак у месцах каланіяльных паселішчаў пад час гнездавога сезону, можа прывесці да гібелі ахоўваемых птушак.

Акрамя таго кожны з вадаўмаў мае характэрныя толькі для яго тэррыторыі пагрозы. Для вадасховішча і яго узбярэжжа у першую чаргу гэта:

  • з аднаго боку недастатковы выпас сельскагаспадарчай жывёлы на астравах, льбо поўная яго адсутнасць &nash; прыводзіць да зарастання астравоў лазняком і сасной, у выніку чаго страчваюцца цэнныя гнездавыя стацыі для каланіяльных птушак;
  • з другога боку надмерны выпас хатняй жывёлы на тых жа астравах, асабліва ў маі на пачатку чэрвеня, што прыводзіць да знішчэння паселішчаў каланіяльных птушак;

Для птушак гняздуючых на рыбгасе найбольш значнымі пагрозамі з’яўляюцца:

  • поздняя напаўняльнасць прудоў, альбо зброс вады пад час гнездавога сезону, што прыводзіць да гібелі гнёзд і птушанят;
  • рэканструкцыя прудоў з поўным вынішчэннем зарасляў надводных макрафітаў, у выніку чаго знішчаюццы гнездавыя стацыі вялікай колькасці рэдкіх птушак;
  • вынішчэнне расліннасці надводных макрафітаў вясною, на пачатку лета, гэта вядзе не толькі да знішчэння гнездавых стацый, алеж і да знішчэння птушак.

Рэкамендацыі па захаванню:

  • поўная забарона веснавога палявання на птушак на рыбгасе і вадасховішчы;
  • вызначэнне спецыяльных месцаў для купання, рыбалоўства, адпачынку, месцаў стаянкі аўтатранспарта, забарона на гэтыя віды дзейнасці па за вызначанымі тэррыторыямі;
  • арганізацыя маніторынга ТВП-утвараючых відаў і іншых значных відаў;
  • развешванне штучных гнездавых скрыняў для вадаплаваючых і драпежных птушак на выспах вадасховішча і на рыбгасе;
  • для захавання цэнных гнездавых стацый на некаторых астравах вадасховішча неабходна арганізацыя сенакашэння, але паза гнездавым сезонам і кантраляванага выпаса хатняй дывёлы, таксама па за гнездавым сезонам.
  • стварэнне зон спакою у межах вадасховішча з поўнай забаронай палявання;
  • на рыбгазе неабходна забарона выкарыстання хімічных сродкаў для знішчэння надводнай расліннасці;
  • забарона знішчэння надводнай расліннасці ў гнездавы сезон;
  • урэгуляванне напаўнення/спуску вады на прудах;
  • пры рэканструкцыі прудоў неабходна каб плошча зарасляў надводнай расліннасці на пруду заставалася ня менш як 30% - 40% ад плошчы паверхні пруда.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Астроўскі А.А, Левы С.В.

Абрамчук А.В., Абрамчук С.В. Большая белая цапля в Беларуси: распространение и экология. // Беркут. Т. 14, вып. 1. 2005. S. 50-55.

С.В. Абрамчук, А.В. Абрамчук, В.Е. Гайдук Серощекая поганка (Podicepsgrisegena) в Беларуси: численность и распространение. //Мозырский весник

Абрамчук С.В. Неопубликованные данные.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru