Рыбгас «Белае»

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Рыбгас "Белае" ўяўляе сабой буйны комплекс вялікіх і малых рыбаразводных сажалак, уся тэрыторыя акружана пойменнымі дубравамі. Сажалкі раздзелены дамбамі, якія параслі лазняком і бярозай, іх агульная плошча складае 1700 гектараў.

Па плошчы пераважаюць вадаёмы, густа зарослыя мазаічнай надводнай расліннасцю, пераважна рагозам. Яны падраздзяляюцца на гадавальныя (3-8 гектараў) і нагульныя (каля 50 гектараў). Сажалкі рыбгаса адрозніваюцца ад натуральных вадаёмаў тым, што на іх маюцца неабмежаваныя запасы ежы для розных відаў птушак: рыба і штучны камбініраваны корм, які ўжываецца для яе падкормлівання. Асаблівую адметнасць рыбгасу "Белае" прыдаюць навакольныя дубравы.

Тэрыторыя рыбгаса выкарыстоўваецца для прамысловага рыбаводства, гаспадарка ў асноўным спецыялізуецца па вырошчванню карпа.

Асноўныя біятопы:

Лясы – 55%, сажалкі рыбгаса – 30%, іншыя землі – 15%.

Птушкі:

Сажалкі рыбгаса з'яўляюцца буйнейшым у рэгіёне месцам гнездавання, а таксама харчавання многіх відаў вадаплаўных і рыбаядных птушак. Тут адзначана значная для Беларусі колькасць на гняздаванні пар такіх відаў як качка-неразня Anas strepera, нырок-сівак Aythya ferina, чапля-бугай Botaurus stellaris. Амаль усё лета на тэрыторыі трымаюцца каля 40-50 чорных буслоў Ciconia nigra. Аднак найбольшую вядомасць рыбгас "Белае" набыў як адзінае на Беларусі месца, дзе гняздуецца рэдкая качка савук-луток Mergellus albellus.

Іншыя групы жывел:

не даследвалісь.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2000-2010)Крытерый ТВП
1Качка-неразнягн20-30 п2008ЭB2
2Нырок-сівакгн80-100 п2008ЭB3
3Нырок белавокігн0-2 п2008П
4Савук-лутокгн5-10 п2008Э
5Гагач чорнаваллёвымг+2004П
6Коўра шэрашчокаягн2-5 п2008Э
7Чапля-бугайгн7 с2010Д
8Чапля вялікая белаягн+2005-2010П
9Чорны буселгн+2005-2008П
10Арлан-белахвостгн1 п2008П
11Скапамг+2005-2010П
12Драчгн10 с2008П
13Чайка шызаямг+2005-2010П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

не вызначана.

Пагрозы:

  • Ачышчэнне сажалак ад надводнай расліннасці без уліку экалагічных патрабаванняў.
  • Павелічэнне колькасці драпежнікаў. Высокая шчыльнасць янотападобнага сабакі, лісіцы, амерыканскай норкі і лясной куніцы з'яўляецца адным з фактараў, якія абмяжоўваюць колькасць большасці відаў вадаплаўных птушак.
  • Памяншэнне колькасці штучнага корму, які рассыпаецца па акваторыі для падкормлівання рыбы, прыводзіць да істотнага зніжэння колькасці многіх відаў вадаплаўных птушак.
  • Напаўненне сажалак у некаторыя гады ажыццяўляецца позняй вясной, што прыводзіць да затаплення вялікай колькасці гнёздаў.
  • Вялікая колькасць драпежных птушак гіне на электрычных правадах са спецыфічным размяшчэннем ізалятараў.

Рэкамендацыі па захаванню:

Захаванне надводнай расліннасці (магчыма часткова), як месц гнездавання шматлікіх відаў птушак, у тым ліку занесенных у Чырвоную кнігу.

Правядзенне мерапрыемств па змяньшэнню колькасці наземных драпежнікаў.

Рэгуляцыя узроўня вады ў сажалках з улікам экалагічных патрабаванняў.

Правядзенне біятэхнічных мерапрыемств для утак-дуплагнёзднікаў.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Астроўскі А.А., Дзмітрынок М.Г.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Астроўскі А.А., Дзмітрынок М.Г., Дубовік Д.В., Жураўлёў Д.В., Казулін А.В.)

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru