Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тэрыторыя ўяўляе сабой найбольш значны для захавання біялагічнай разнастайнасці ўчастак поймы ракі Сож ад горада Чачэрск да горада Ветка. Шырыня поймы на гэтым участку дасягае 5-6 кіламетраў. Пойма двухбаковая, месцамі левабярэжная альбо чаргуецца па берагах. З пойменных біятопаў па плошчы пераважаюць стэпавыя і забалочаныя лугі. У паніжэннях знаходзяцца нізінныя балоты з нязначнымі запасамі торфу. Рэчышча ракі вельмі звілістае, яго шырыня 50-90 метраў. Па пойме раскіданы нешматлікія, часта моцна зарослыя воднай расліннасцю, старыцы. Пойменныя лясы прадстаўлены толькі адной невялікай дубравай. З усходняга боку да поймы прымыкае буйны лясны масіў – Чачэрскі заказнік.

Водны рэжым тыповы для раўнінных рэк Палесся. Высокая вясновая паводка пачынаецца ў канцы сакавіка, сярэдні ўзровень пад’ёму вады каля 4-5 метраў. Летне-асенняя межань перарываецца частымі дажджавымі паводкамі. На гэтым участку асноўнымі прытокамі Сожа з’яўляюцца рэкі Бяседзь, Нёманка, Покаць (левыя), Ліпа (правы).

Раней тэрыторыя поймы інтэнсіўна выкарыстовалася для сенакашэння і выпасу жывёлы. У 1986 годзе, пасля аварыі на ЧАЭС, гэты ўчастак поймы быў забруджаны радыануклідамі, у выніку чаго на некаторай яе частцы гаспадарчая дзейнасць спынена.

Асноўныя біятопы:

Поймавыя вільготныя разнатраўныя лугі – 72%, рэчыўчы і іх узбярэжжы – 5%, лясы – 20%, населеныя пункты – 2%, іншыя землі – 1%.

Птушкі:

У веснавы перыяд пойма цалкам заліваецца вадой, сухімі застаюцца толькі шматлікія дробныя астраўкі. Гэта стварае выключна спрыяльныя ўмовы для кармёжкі і адпачынку мігруючых гусей і кулікоў. У красавіку-маі тут спыняецца больш за 20 тысяч гусей і каля 30 тысяч кулікоў, самыя шматлікі з якіх белалобая гусь Anser albifrons і баталён Philomachus pugnax.

Пойменныя лугі з’яўляюцца месцам гнездавання вялiкага грыцука Limosa limosa і дубальта Gallinago media – птушак, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення. Высокую колькасць у гнездавы перыяд маюць таксама качка-чырка Anas querquedula і чорная рыбачка Chlidonias niger.

У гнездавы перыяд адзначаны вялiкая белая чапля Egretta alba, качка-шылахвостка Anasacuta, качка-неразня Anas strepera, кулiк-селянец Tringa nebularia, крывок Haematopus ostralegus, вялiкi зуёк Charadrius hiaticula.

Іншыя групы жывел:

даследванні не праводзілісь.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (1996-2010)Крытерый ТВП
1Гусь-гуменніцамг4000-6000 ас2006 - 2010ЭA4i
2Гусь белалобаямг13000-15000 ас2006 - 2010ЭA4i
3Качка-чыркагн400-600 п2006 - 2012ЭB2
4Качка-шылахвосткагн+2006 - 2011П
5Чапля-лазянікгн+2006 - 2010П
6Чапля вялікая белаягн5-10п2006 - 2012П
7Чорны буселгн3-5 п2006 - 2012Э
8Каршун чорныгн2 п2006 - 2012П
9Сокал-кабецгн2 п2006 - 2012П
10Драчгн300-400 с2006 - 2012ЭB2
11Крывокгн+2006 - 2012П
12Зуёк вялікігн+2006 - 2012П
13Баталёнмг+2006 - 2012П
14Дубальтгн100-130 с2006 - 2012ЭA1
15Грыцук вялікігн20-40 п2006 - 2012ЭA1
16Кулік-селянецмг+2006 - 2012П
17Крычка малаягн+2006 - 2012П
18Рыбачка чорнаягн150-300 п2006 - 2012ЭB2
19Звычайны зімародакгн30-50 п2004ЭB2
20Шчурка-пчалаедкагн+2006 - 2010П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Насякомыя: жужаль рашэцісты Carabuscancellatus, жужаль фіялетавы Carabusviolaceus.

Расліны: касач сібірскі Irissybirica, шалфей лугавы Salviapratensis, дуднік балотны Angelicapalustris.

Пагрозы:

Веснавое паляванне на птушак, якое неадназначна уздзейнічае на птушак поймы Сожа:

  • пазбаўляе мігрыруючых птушак магчымасці назапасціць рэчывы для працяглага пералёту і для вывядзення патомства;
  • з’яўляецца моцным фактарам хвалявання для відаў, якія гняздуюцца на дадзенай тэрыторыі, бо некаторыя віды птушак прыступаюць да вывядзення птушанят раней, чым заканчваюцца тэрміны палявання.

Адмоўнае ўздзеянне на стан авіфауны ў гнездавы перыяд аказвае інтэсіўная рыбная лоўля, якая з’яўляецца адным моцным фактарам хвалявання для гняздуючыхся відаў.

Спыненне гаспадарчай дзейнасці ў пойме выклікала хуткае зарастанне адкрытых лугоў хмызнякамі, што прывяло да змяншэння разнастайнасці біятопаў.

Рэкамендацыі па захаванню:

Спецыяльных работ па вывучэнні флоры і фауны тэрыторыі не праводзілася. Для распрацоўкі прапаноў па ўтварэнні ахоўнай тэрыторыі неабходна правесці дадатковыя даследаванні.

Забараніць веснавое паляванне (у крайнім выпадку абмежаваць час) на ТВП Пойма Сожа.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Горошко З.А., Кусенков А.Н., Мангін Э.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Казулін А.В., Парэйка А.А.).

Красная книга Республики Беларусь (Животные. Млекопитающие). - Минск: Беларуская Энцыклапедыя им. Петруся Бровки, 2004. – 318 с.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru