Белавежская пушча

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Белавежская Пушча – буйнейшы і адзіны з тыповых некалі ў Еўропе, масіў пярвічных лясоў, які захаваўся да сённяшніх дзён. Беларуская частка нацыянальнага парка мяжуе з польскай. Захаванню гэтых унікальных мясцін садзейнічала тое, што ў розныя эпохі яны з’яўляліся традыцыйным месцам палявання літоўскіх, польскіх і рускіх каранаваных і іншых высокапастаўленых асоб. У адрозненне ад іншых лясных масіваў раўніннай Еўропы, Белавежскія лясы захавалі амаль што першабытны выгляд. Пакуль яшчэ даволі шматлікія некранутыя ўчасткі Пушчы даюць прытулак цэламу комплексу характэрных жывёл і раслін. Незвычайная для Беларусі і ўзроставая структура лясоў. Пры агульным сярэднім узросце лясоў пушчы 90 гадоў, асобныя участкі лесу маюць сярэдні узрост 250 – 350 гадоў, нярэдка сустракаюцца 500-600-гадовыя дрэвы. Белавежская Пушча – адзіны ў Еўропе лясны масіў, у якім больш за тысячу шматвекавых дрэў.

Лясы і хмызнякі пакрываюць 82,9% працэнты тэрыторыі нацыянальнага парка, сярод іх пераважаюць хваёвыя, але, увогуле, можна сустрэць усе асноўныя тыпы лесу, характэрныя для гэтага геаграфічнага рэгіёна. Першабытнасць Пушчы падкрэсліваецца значнай доляй карэнных ясеневых, ліпавых, кляновых лясоў, старых алешнікаў.

Яшчэ трыццаць гадоў назад усходняя частка Пушчы была акружана буйнымі асаковымі балотамі, большасць з якіх цяпер асушана. Да нашых дзён захаваўся толькі адзін вялікі масіў балот – Дзікое. Асушэнне балот з’явілася адной з прычын парушэння гідралагічнага рэжыму Пушчы, што прывяло да шэрагу адмоўных вынікаў.

Белавежская Пушча знаходзіцца ў басейне ракі Вісла. З поўначы і паўднёвага ўсходу да яе прымыкаюць басейны рэк Нёман і Прыпяць, прычым водападзел Балтыйскага і Чорнага мораў праходзіць у непасрэднай блізкасці ад межаў Пушчы. Праз яе тэрыторыю працякае шмат невялікіх рэк і рэчак, многія з якіх бяруць пачатак у самой Пушчы ці ў непасрэднай блізкасці ад яе. Самая вялікая рака Нараў выцякае з балота Дзікое. Важнейшы прыток Нарава ў межах Пушчы – рака Нараўка, выток якой – балота Дзікі Нікар – было асушана, а сама рака каналізавана. Па паўднёвай частцы нацыянальнага парка працякае рака Правая Лясная з прытокамі Белая і Перавалока. Натуральных азёр на тэрыторыі няма. З дзесяці штучных вадасховішчаў найбольш буйныя створаны ў пойме ракі Перавалока на месцы былога нізіннага балота і луга: Лядское (345 гектараў) і Хмялеўскае (75 гектараў). Спрамленне рэк таксама аказала істотны адмоўны ўплыў на гідралагічны рэжым ляснога масіву.

У нацыянальным парку пераважаюць наступныя віды гаспадарчай дзейнасці: абмежаваныя лесанарыхтоўкі, паляўнічы і экалагічны турызм.

Разнастайнасць глебы Белавежскай пушчы спрыяе відавому багаццю флоры: на яе тэрыторыі сустракаецца больш за 1000 відаў сасудзістых раслін, 62 віда з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя таго, тут адзначана каля 300 відаў лішайнікаў, 270 – мхоў, 3000 – грыбоў.

Асноўныя біятопы:

Тэррыторыя нацыянальнага парка уяўляе сабою буйны массів адносна мала парушанай прыроднай расліннасці якая прадстаўлена пераважна сярэдне і стараўзроставымі лясамі з асобнымі ўчасткамі адкрытых балот і лугоў. Плошча натуральных, альбо слаба парушаных экасістэім складае каля 95% тэррыторыі. Дамінуючым тыпам экасістэм з'яўляюцца лясныя, сярод якіх пераважаюць хвойна-шырокалістныя лясы.

Невялікая плошча ТВП занята адкрытымі водна-балотнымі экасістэмамі, прадстаўленнымі балотамі, рэкамі і вадасховішчамі (рэкі, каналы, вадасховішчы – 0,6%).

Лугі якія займаюць некалькі працэнтаў ад плошчы ТВП (4,6%), характэрызуюцца значнай разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету. Большая частка з іх выкарыстоўваецца для сенакашэння, альбо як пашы. У апошнія гады плошча сенакашэння значня паменшылася, што вядзе да зарастання лугоў хмызнякамі.

Кустарнікавыя экасістэмы займаюць каля 1% тэррыторыі, пераважаюўь лаза і ядловец.

Птушкі:

У беларускай часцы Белавежскай пушчы налічавеца 253 віда птушак, якія хоць бы аднойчы зарэгістраваны на яе тэрыторыі і ў бліжэйшых наваколіцах (вадаахоўная зона). З іх на гнездаванні прынамсі аднойчы адзначана (альбо гнездаванне мяркуеца) для 184 відаў. Толькі на міграцыі сустракаеца 39 відаў, толькі на зімоўцы – 7 відаў, залётных відаў 22 і 1 від няўдала акліматызаваны.

ТВП Белавежская пушча мае рэгіянальнае значэнне для захавання многіх лясных відаў птушак. Сярод іх чорны бусел Ciconia nigra, звычайны асаед Pernisapivorus, шэрая кугакаўка Strix aluco і баравы жаўрук Lullula arborea. Па колькасці пар малога арлеца Aquila pomarina Белавежская пушча адна з самых “багатых” ТВП.

Іншыя групы жывел:

Сярод іншых пазваночных Пушчы – 59 відаў млекакормячых, 31 – рыб, 11 – земнаводных, 7 – паўзуноў. Красой і гордасцю пушчанскіх лясоў з’яўляецца зубр Bison bonasus. Гэта самая буйная жывёліна на еўрапейскім кантыненце, якая жыла тут яшчэ ў перыяд мамантаў і шарсцістых насарогаў. Сёння ў нацыянальным парку налічваецца каля 400 зуброў.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2000-2008)Крытерый ТВП
1Гусь шэраягн4-7 п2004-2011Э
2Качка-шылахвосткамг+2003-2008П
3Савук-лутокмг+2003-2008П
4Савук даўганосымг+2003-2008П
5Савук вялікімг+2003-2008П
6Коўра шэрашчокаягн1 п1997Д
7Чапля-бугайгн7-20 с2003-2008Д
8Чапля-лазянікгн5-10 с2003-2008Э
9Чапля вялікая белаямг+2003-2008П
10Чорны буселгн25-30 п2003-2008ЭB2
11Асаед звычайныгн> 80 п2003-2008ЭB3
12Каршун чорныгн?+2003-2008П
13Каршун чырвоныгн?1-2 п2003-2007П
14Арлан-белахвостгн2-3 п2003-2007Д
15Арол-вужаедгн+2003-2008П
16Лунь палявыгн+2003-2008П
17Малы арлецгн55-60 п2008ДB2
18Арлец вялікігн0-1 п2008Д
19Арол-карлікгн?0-3 п2003-2007Д
20Скапамг+2003-2008П
21Сокал-пустальгагн5-8 п2003-2007Д
22Сокал-шуленакмг+2003-2008П
23Сокал-дрымлюкмг+2003-2008П
24Сокал-кабецгн3-5 п2003-2007Д
25Сокал-балабанзал1 ас2008П
26Пагоніч малыгн?1 с2003П
27Драчгн150-200 с2003-2008Э
28Журавель шэрыгн30-35 п2003-2008ЭB2
29Зуёк вялікімг+2003-2008П
30Сеўка залацістаямг+2003-2008П
31Баталёнмг+2003-2008П
32Стучокмг+2003-2008П
33Грыцук вялікігн+2003-2008П
34Кулік-селянецмг+2005-2008П
35Кулік-паручайнікмг+2003-2008П
36Чайка малаямг+2005-2008П
37Чайка шызаямг+2005-2008П
38Крычка малаягн0-1 п2003-2007Д
39Рыбачка белашчокаягн2-3 п1999Д
40Пугачгн8-12 с2005-2007Д
41Сычык вераб’іныгн195-240 с2005-2008Э
42Сыч-сіпельгн+2003-2008П
43Кугакаўка барадатаягн0-2 п2005-2007Д
44Кугакаўка шэраягн240-320 с2005-2007ЭB3
45Сава балотнаягн5-10 п2003-2008Э
46Звычайны зімародакгн1-5 п2003-2008Э
47Ляляк звычайныгн> 350 п2005-2007Э
48Жаўна зялёнаягн5-10 п2003-2008Э
49Дзяцел беласпінныгн150-250 п2003-2008Э
50Дзяцел жоўтагаловыгн50-100 п2003-2008Э
51Жаўрук-смяцюхгн1-3 п2003-2008П
52Жаўрук баравыгн> 200 п2003-2008ЭB3
53Свірстун палявыгн+2003-2008П
54Валасяніца-белашыйкагн+2003-2008П
55Сініца вусатаямг+2002П
56Грычун чарналобыгн+2003-2008П
57Стрынатка садоваягн15-20 п2004-2005Э

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: начніца Hатэрэра Myotis nattereri, начніца Брандта Myotis brandtii, еўрапейская шыракавушка Barbastella barbastellus, малая вячэрніца Nyctalus leisleri, паўночны кажанок Eptesicus nilssonii, соня-палчок Glis glis, садовач соня Eliomys quercinus, арэшнікавая соня Muscardinus avellnarius, еўрапейская рысь Lynxlynx.

Птушкі: чапля-кваква Nycticorax nycticorax, гусь-піскулька Ansererythropus, белавокая чэрнець Aythyanyroca, сокал-падарожнік Falcoperegrinus, палянік Burhinusoedicnemus, дубальт Gallinagomedia, вялiкi кулён Numeniusarquata, сіпуха Tytoalba, даўгахвостая кугакаўка Strixuralensis, сіні сіваграк Corciasgarrulous(гэтыя віды адзначаны для тэрыторыі Белавежскай пушчы, але ў апошнія 10-15 год не сустракалісь).

Амфібіі: грабеньчаты трытонTriturus cristatus, чаротавая рапуха Bufocalamita.

Рэптыліі: мядзянка Coronellaaustriaca.

Насякомыя: бронзавы красацел Calosomainquisitor, пахучы красацел Calosoma sycophanta, рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль менетрые Carabusmenetriesi, фіялетавы жужаль Carabusviolaceus, шчыгрынавы жужаль Carabuscoriaceus, блытаны жужаль Carabus intricatus, рабрысты слізняед Chlaenius costulatus, баразнаваты слізняед Chlaenius sulcicollis, жук-алень Lucahuscervus, валасаты стафілін Emushirtis,двухпалосны падвадзень Graphoderus bilineatus,малінавая ордэнская стужка Catocalasponsa, тарфянікавая жаўтушка Coliaspalaenoі іншыя.

Павукі: вялікі сплаўны павук Dolomedesplantarius.

П’яўкі: медацынская п’яўка Hirudomedicinalis.

Расліны: піхта белая Abies alba, дуб скальны Quercus petraea, плюшч звычайны Hedera helix, жаўтазель германскі Genista germanica, вярба чарнічная Salix myrtilloides, званок лiлеялiсты Adenophora liliifolia, астранцыя вялікая Astrantia major, венерын чаравічак сапраўдны Cypripedium calceolus, касач сібірскі Iris sibirica, раўнаплоднік пылюшнікавы Isopyrum thalictroides, кадзіла сармацкае Melittis sarmatica, першацвет высокі Primula veris, пярэсна еўрапейская Trollius europaeus і іншыя.

Пагрозы:

Асноўнай і найбольш значнай пагрозай з’яўляецца рэканструкцыя мелеаратыўных сістэм на тэррыторыі і ў ваколіцах ляснога массіву.

Знішчэнне падросту дзікімі капытнымі, колькасць якіх значна павялічылася ў выніку зімовай падкормкі і адстрэлу ваўкоў.

Лесагаспадарчая дзейнасць. Пасля пераўтварэння запаведніка ў нацыянальны парк лесагаспадарчая дзейнасць на яго тэрыторыі значна пашырылася. Гэта стала адным з істотных фактараў адмоўнага ўздзеяння на экасістэмы.

Хімічнае забруджванне. Белавежская Пушча знаходзіцца на мяжы трансгранічнага пераносу паветраных мас і з’яўляецца натуральным бар’ерам на шляху міграцыі забруджваючых рэчываў. У выніку, на яе тэрыторыі асядаюць многія цяжкія металы.

Нарыхтоўкі ягад, грыбоў і лекавай сыравіны зніжаюць кармавую базу жывёл, а таксама з’яўляюцца фактарам парушэння іх спакою.

Паляванне на ваўкоў, што спрыяе утрыманню высокай шчыльнасці капытных.

Зімовая падкормка капытных жывёл.

Рэкамендацыі па захаванню:

Павелічэнне запаведнай зоны да 90 тыс. га (уся тэрыторыя былога запаведніка).

Аднаўленне балотных массіваў па перыферыі НП (Дзікі Нікар, Глубенец, пойма рэк Лясная Левая і Лясная Правая).

Забоарона на рэканструкцыю меліяратыўных сістэм на тэрыторыі пушчы і ў яе вадаахоўнай зоне.

Забарона на палявання на ваўкоў.

Забарона на падкормку капытных жывёл, акрамя зубра.

Перыядычнае кашэнне на с/х землях і лугах у вадаахоўнай зоне.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Пракапчук В.В.

Черкас Н. Д., Абрамчук А.В. Новые сведения об орле-карлике (Hieraaetuspennatus) в Беловежской пуще. //Леса Евразии в XXI веке. Мат. IV междунар. конф. молодых ученых.

Абрамчук А.В. Современный видовой состав орнитофауны национального парка “Беловежская пуща”. //”Четвертые научные чтения памяти В.В. Станчинского”. Сборник докладов. – Смоленск, 2004. – С. 27-31.

Abramczuk A.W. 2004 Nowe gatunki ptakow obserwowane w Puszczy Bialowieskiej //Parki nar. Rez. Przyr. 23: 629-631.

А.В. Абрамчук Видовой состав отряда совообразные (Strigiformes) Беловежской пущи. // Тез. Докл. науч. конф. 13-14 декабря 2002 г. УО "ВГУ им. П.М. Машерова" – Витебск: Изд-во УО "ВГУ им. П.М. Машерова". 2005. – с.

Абрамчук А.В. Численность и распространение бородатой неясыти (StrixnebulosaF., 1772) в Беловежской пуще. // Антропогенная динамика ландшафтов, проблемы сохранения и устойчивого использования биологического разнообразия: материалы III Респ. науч.-практ. конф., Минск, 19-20 окт. 2006 г. / Бел. гос. пед. ун-т им М. Танка; редкол. М. Г. Ясовеев [и др.]; отв. ред. И.Э. Бученков, А.В. Хандогий. – Минск: БГПУ, 2006. – С. 20-22.

Абрамчук А.В., Прокопчук В.В. Численность и распространение домового сыча (Athenenoctua) в Каменецком районе Брестской области // «Актуальные проблемы экологии – 2006» Международная научно–практическая конференц 22 – 24 ноября 2006 года: [Материалы]. Гродно, 2006.

Абрамчук А.В. Миграция водно-болотных птиц в Беловежской пуще // Беловежская пуща. Исследования. – Брест, Академия, 2006. – Вып.12. – С.164-182.

А.В. Абрамчук. Бородатая неясыть в Беловежской пуще //Совы Северной Евразии: экология, пространственное и биотопическое распределение. /Под ред. Волков С.В. (гл. ред.), Шариков А.В., Морозов В.В. — М.:. 2009. С. – 128-131.

Абрамчук А.В., Черкас Н.Д. Птицы Беловежской пущи: систематический список. Subbuteo Том 10,

Абрамчук А.В. Кадастровая оценка популяций сов Беловежской пущи// Природные ресурсы №4, 2007. С – 48-54.

Абрамчук А.В., Черкас Н.Д. Современное состояние редких и охраняемых видов птиц в Беловежской пуще //Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця.Матэрыялы Міжнар. навук. канф., Брэст, 16-18 чэрв. 2004 г. У 2-х частках.- Ч.1./рэдкал: М.П.Ярчак (адк.рэд/)[і інш.]. – Брэст: Изд-во Академия, 2004. - С. 347-352.

Абрамчук А.В. Белы бусел у Белавежскай пушчы. Кулён №2 (8) 2005.

Байчоров В.М., Гигиняк Ю.Г., Гигиняк И.Ю Новые находки видов, занесенных в Красную книгу Республики Беларусь и инвазия американского полосатого рака в водных объектах Национального парка «Беловежская пуща» // Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы: материалы международной научной конференции, Витебск, 13-15 декабря 2011 г. – Витебск., 2011 г. – с. 7-9.

Ключевые ботанические территори Беларуси / Под ред. О.М. Масловского, Г.А. Пронькиной. – М.-Мн.-: Бестиор, 2005. – 80 с.

План управления Национальным парком “Беловежская пуща”. Книга 1. 2008 г.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дацкевіч В.А., Папенка В.М., Чэркас М.Д.).

Эколого-биологические особенности и устойчивость популяций редких видов растений Беловежской пущи. Денгубенко А.В., Парфенов В.И.Опубликовано на стр. 113 - 121.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru