Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тэрыторыя заказніка ўяўляе сабой буйны комплекс азёр, лясоў, пераходных і верхавых балот, нізінных балот адносна мала. Ядром заказніка з’яўляецца возера Асвейскае, якое мае важнае гідралагічнае і кліматаўтвараючае значэнне для вялікага рэгіёна паўночнай часткі Беларусі. Вялікую частку ўгоддзя займаюць верхавыя і пераходныя балоты, якія пакрыты хвойнікамі, бярэзнікамі і алешнікамі. Сярод балот раскіданы нешматлікія мінеральныя астравы. Лясы займаюць каля 30% агульнай плошчы заказніка, лугі – 6%, хмызнякамі пакрыта 4% тэрыторыі.

Гідраграфічная сетка добра развіта і прадстаўлена азёрамі, рэкамі і шматлікімі меліяратыўнымі каналамі. Галоўная водная артэрыя тэрыторыі – рака Свольна, якая адносіцца да басейна Заходняй Дзвіны. Найбольш значным натуральным вадаёмам з'яўляецца возера Асвейскае, плошча якога складае 47,95 км2 (пасля Нарачы гэта другі па велічыні прыродны вадаём рэспублікі). Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу, яно мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. У яго ўпадаюць некалькі невялікіх рэк і каналаў, аднак прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія дваццаць гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў – зніжэнне ўзроўню вады, якая выцякае з возера па каналу Дзегцяроўка. Для пад’ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.

Лесагаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі заказніка вядзецца ў рацыянальных памерах. З іншых відаў гаспадарання пераважаюць здабыча торфу, прамысловы і аматарскі збор грыбоў і ягад, рэгламентаванае паляванне. У Асвейскім возеры ёсць значныя запасы сапрапеляў высокай якасці, прыгодных для прамысловай здабычы.

Асноўныя біятопы:

Лясы - каля 30%, рэдкалессі і хмызнякі - каля 8%, вадаёмы і вадацёкі - каля 26% (з іх воз. Асвейскае - 23%), балоты - каля 22%, лугі (пераважна сенакосныя) - каля 4%, сельгасугоддзі і іншыя трансфармаваныя месцапражыванні - больш 11%.

Птушкі:

Арнітафауна прадстаўлена 206 відамі, 174 з якіх гняздзяцца. За 25-летні перыяд у выніку змены экалагічнага становішча, выкліканага зарастаннем возера Асвейскага і некаторых іншых антрапагенных фактараў, адбыліся кардынальныя змены колькасці шматлікіх, у тым ліку ключавых відаў птушак водна-балотнага комплексу. Знізілася колькасць шэрагу відаў качак (нырок-сівак Aythya ferina і чубаты нырок Aythya fuligula, качка-крыжанка Anas platyrhynchos, качка-чырка Anas querquedula), лыскіFulica atra, крычак, чайкі-рыбачкі Larus ridibundus. Зніклі на гнездаванні чырванашыйная Podiceps auritus і шэрашчокая коўры Podiceps grisegena. Прыкладна на стабільным узроўні падтрымліваецца колькасць толькі ў вялікай коўры Podiceps cristatus і качкі-цыранкі Anas crecca, у такіх нешматлікіх відаў як звычайны гогаль Bucephalaclangula, качка-лапаноска Anas clypeata і шызая чайка Larus canus адзначаная некаторая станоўчая дынаміка.

Праз Асвейскі прыродны комплекс праходзіць міграцыя паўночна-усходніх папуляцый вадаплаваючых і каляводных відаў птушак (зарэгістрыраван 41 віў з агульнай колькасцю да 26000 асобін). Найболей высокая канцэнтрацыя вадаплаваючых птушак назіраецца звычайна ў першай дэкадзе кастрычніка. У перыяд вясновай міграцыі варта адзначыць высокую канцэнтрацыю гусі-гуменнiцы Anser fabalis (3 - 8,5 тыс. асобін) і качкі-свiцьвы Anas penelope (3,5 - 4 тыс. асобін). Колькасць шэрага журавля Grus grus восенню дасягае 1500-1800 асобін.

Таксама ТВП мае значэнне для захавання значнай колькасці пар на гнездаванні дубальта Gallinago media і чаплі-бугая Botaurus stellaris.

Іншыя групы жывел:

Выяўлена 23 віда рыб, 9 відаў амфібій, 5 - рэптылій і 38 - звяроў.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (1988-2007)Крытерый ТВП
1Гусь-гуменніцамг3000-8500 ас2005-2007ЭA4i
2Гусь-піскулькамг0-10 ас2005-2007П
3Качка-шылахвосткамг0-10 ас2005-2007П
4Савук-лутокмг2-40 ас2005-2007П
5Савук даўганосымг0-5 ас2005-2007П
6Савук вялікімг1-10 ас2005-2007П
7Пардвагн6-8 п2008Э
8Гагач чорнаваллёвызал2-4 ас2005-2007П
9Чапля-бугайгн20-30 с2007ЭB2
10Чапля-лазянікгн1-3 п2005-2007Э
11Чорны буселгн4-6 п2005-2007Э
12Каршун чорныгн1 п2007Д
13Арлан-белахвостгн1 п2007Д
14Арол-вужаедгн2-3 п2007Э
15Малы арлецгн3-5 п2007Э
16Арол-маркутгн?+2005Д
17Скапагн1 п2007Д
18Сокал-пустальгагн6-7 п2005-2007Э
19Сокал-дрымлюкгн5-6 п2007Э
20Сокал-кабецгн4-5 п2006-2007Э
21Пагоніч малыгн5-10 с2007Э
22Драчгн15-25 с2005-2007Э
23Журавель шэрыгн10-15 п2007Э
24Журавель шэрымг1500-1800 ас2005-2007ЭA4i
25Сеўка залацістаягн5-10 п2007Э
26Баталёнгн1-3 п2007Э
27Стучокгн0-2 п2005-2007Э
28Дубальтгн10-30 п2005ЭA1
29Грыцук вялікігн1-2 п2007Э
30Кулён сярэднігн3-5 п2007Э
31Кулён вялікігн5-10 п2007Э
32Кулік-селянецгн2-5 п2007Э
33Чайка малаягн6 п2007Д
34Чайка шызаягн4-6 п2007Э
35Пугачгн1-2 п2007Э
36Сычык вераб’іныгн5-6 п2006-2007Э
37Кугакаўка даўгахвостаягн9-10 п2006-2007Э
38Кугакаўка барадатаягн1-3 п2006Э
39Сава балотнаягн0-6 п2005Э
40Жаўна зялёнаягн1-3 п2005-2007Э
41Дзяцел беласпінныгн10-20 п2006-2007Э
42Дзяцел жоўтагаловыгн20-30 п2006-2007Э

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: барсукMelesmeles,  бурый мядзьведзьUrsusarctos, еўрапейская рысьLynxlynx.

Насякомыя: дазоршчык-імператар Anaximperator, бліскучы жужаль Carabusnitens, аксамітніца Юта Oeneisjutta.

Расліны: баранец звычайныHuperziaselago, гарлачык жоўты малыNupharpumila, журавiны дробнаплодныяOxycoccusmicrocarpus, кізільнік чарнаплодны Cotoneastermelanocarpus, марошка прысадзістаяRubuschamaemorus, лiнея паўночнаяLinnaeaborealis, гарычка крыжападобнаяGentianacruciata, гарычавачка гаркаватая Gentianellaamarella, верабейнік лекавы Lithospermumofficinale, змеегалоўнiк РуйшаDracocephalumruyschiana, бадзяк разналiсты Сirsiumheterophyllum, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus, броўнік аднаклубневыHerminiummonorchis, ладдзян трохнадрэзаныCorallorhizatrifida, ласняк лёзеляLiparisloeselii, тайнiк яйцападобныListeraovata.

Пагрозы:

  • антрапагенная эўтрафікацыя возера Асвейскае, якая выклікана сцёкамі вады з сельгасугоддзяў і торфараспрацовак, камунальна-бытавых прадпрыемстваў, жывёлагадоўчых ферм;
  • парушэнне гідралагічнага рэжыму ў выніку дзейнасці торфапрадпрыемства;
  • памяншэнне ўзроўню вады ў возеры вядзе да змен яе якасных паказчыкаў, хуткаму зарастанню возера, змяншэнню рыбапрадукцыйнасці, зніжэнню яго значэння для вадаплаўных птушак;
  • прамысловае рыбалоўства магло стаць адной з прычын памяншэння запасаў рыбы ў возеры;
  • пажары на асушанных балотах;

Рэкамендацыі па захаванню:

  • Дазволіць працы па аднаўленню натуральнага гідралагічнага рэжыму.
  • Увесці перыяды пакою на час гнездавання і міграцыі птушак.
  • Мэтазгодна прадугледзець магчымасць кіраванага зімовага выпальвання сухой травяністай расліннасці, для паляпшэння ўмоў пражывання ахоўваемых відаў і папярэджанні пажараў, асабліва ў краявой зоне балота Асвейскае.
  • Рэалізаваць мерапрыемствы Плану кіравання заказнікам "Асвейскі", распрацаванага НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам у 2008 г.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Астроўскі А.А., Дзмітрынок М.Г.

Положение о республиканском ландшафтном заказнике «Освейский» (утверждено Пост. Совета Министров Республики Беларусь от 03.01.2000 г. № 4).

План управления республиканским ландшафтным заказником «Освейский» (разработан ГНПО «НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам», 2008 г.).

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Бірукоў В.П., Вальчэўскі Э.Э., Іваноўскі У.В., Казулін А.В.).

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru