Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

На ўчастку пойменнага лугу пастаянна жыве буйная групоўка глабальна пагражаемага віду птушак – дубальта. Луг прасціраецца паправым беразе ракі Бярэзіна на паўднёвы ўсход ад вёскі Броды.

Даліна ракі Бярэзіна на гэтым участку трапецыепадобная, шырынёй 2-3 км, пойма – 0,5-2,0 км. Гідралагічны рэжым угоддзя характарызуецца высокай непрацяглай веснавой паводкай і нізкай летняй межанню. Узровень затаплення, якое цягнецца ад 10-20 сутак да 1,5-2 месяцаў, складае 0,5-2,0 м.

На пойменным лузе рэгулярна пасецца жывёла, што прывяло да значнай трансфармацыі балотна-лугавых супольніцтваў. На ўзвышэннях пераважаюць розныя варыянты мурожніцы чырвонай з вялікім працэнтам сінантропных відаў. Паніжэнні займаюць вялікія, моцна трансфармаваныя вострыцавыя лугі, месцамі з буйнымі асокамі і вятроўнікам вязалістым. Невялікая частка тэрыторыі парасла рознымі відамі балотных вербаў і асобнымі маладымі дрэўцамі бярозы пушыстай. У сувязі з пастаянным выпасам жывёлы агульная захмызнёнасць гэтай тэрыторыі не перавышае 5%.

Выпас жывёлы на гэтым участку перашкаджае яго зарастанню хмызнякамі і высокай травой, што з’яўляецца вельмі важным спрыяльным фактарам для гнездавання дубальта, а таксама павышае ўрадлівасць глебы, што станоўча адбіваецца на шчыльнасці дажджавых чарвякоў.

Ты не менш, пры празмерным выпасе жывёлы ўзнікае небяспека для гнёздаў, якія размяшчаюцца на самім таку альбо паблізу ад яго. Аптымальнай нагрузкай на выган лічыцца 100-150 кароў на км2.

Флора з’яўляецца тыповай для вялікіх і сярэдніх рачных поймаў. У выніку выпасу жывёлы фітацэнозы ўгоддзя значна збеднены і не ўтрымліваюць рэдкіх і ахоўваемых відаў раслін. Адзінкавыя экзэмпляры адзначаемага тут даволі рэдкага пальчатакарэнніка мяса-чырвонага Dactylorhizaincarnata у бліжэйшы час, хутчэй за ўсё, знікнуць са складу флоры гэтага ўчастка.

Паколькі ТВП знаходзіцца ў буфернай зоне Бярэзінскага біясфернага запаведніка, землекарыстанне тут рэгламентавана. Асноўнай формай гаспадарчага выкарыстання земляў з’яўляецца выпас жывёлы. Акрамя таго, непасрэдна праз угоддзе праходзіць насыпная грунтавая дарога мясцовага значэння. Берагі Бярэзіны выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных мэтах, на самой рацэ вядзецца аматарская лоўля рыбы.

Асноўнай формай антрапагеннай нагрузкі на пойменным лузе з’яўляецца выпас жывёлы. Увогуле, ён мае ўмераны характар. Трэба адзначыць, што менавіта дзякуючы не вельмі інтэнсіўнаму выпасу на гэтым участку сфарміраваліся ўмовы для гнездавання дубальта. Спыненне выпасу жывёлы можа прывесці да зарастання луга высокай травяністай расліннасцю і знікненню дубальта.

Асноўныя біятопы:

Поймавы вільготны разнатраўны луг – 100%

Птушкі:

Асноўная прыродаахоўная каштоўнасць тэрыторыі складаецца ў падтрыманні буйной групоўкі глабальна пагражаемага віду – дубальта Gallinago media. У 2004 годзе тут на таку налічвалася каля 25 самцоў. На ўсёй тэрыторыі лугу колькасць самцоў гэтага віду складае 30-35 асобін. Сам ток знаходзіцца ў паніжэнні забалочанага лугу ў пойме ракі. Штогадовыя паводкі, дзякуючы якім глеба застаецца вільготнай на працягу ўсяго перыяду размнажэння, і наяўнасць сухіх узвышэнняў робяць гэтае месца асабліва прывабным для дубальтаў. Мяккая вільготная глеба, з аднаго боку, дае птушкам магчымасць з лёгкасцю зандзіраваць яе пры дапамозе дзюбаў, а з другога – з’яўляецца найбольш падыходзячым асяроддзем для пражывання дажджавых чарвякоў – асноўнага харчовага аб’екта дубальта.

Іншыя групы жывел:

У сувязі з малой плошчай угоддзя і блізкасцю населенага пункта біялагічная разнастайнасць хрыбетных нізкая. Перыядычна тут адзначаецца лісіца звычайная Vulpesvulpes, янотападобны сабака Nyctereutesprocyonoides, вожык белагруды Erinaceusconcolor, крот звычайны Talpaeuropaea, некалькі відаў буразубак і грызуноў, у прыбярэжнай зоне – норка амерыканская Mustelavison, выдра Lutralutra, бабёр рачны Castorfiber, андатра Ondatrazibethica. З ліку земнаводных тут звычайныя шэрая рапухаBufobufo,травянаяRanatemporaria и вастрамордаяR. arvalisжабы, а па каналах – прадстаўнікі комплексу зялёных жабаў (R. lessonae,R. esculenta). Рэптыліі нешматлікія, па краях угоддзя зрэдку сустракаюцца яшчарка порсткаяLacertaagilis и вуж звычайны Natrixnatrix.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Дубальтгн22-252007ДA1
2Грыцук вялікімг+мгП
3Кулік-селянецмг+2010П
4Баталёнмг+2010П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

не адзначана.

Пагрозы:

Зарастанне хмызняком адкрытых тэрыторый.

Рэкамендацыі па захаванню:

Для захавання месцаў гнездавання дубальта на пойменным лузе неабходна праводзіць умераны выпас жывёлы. Пажадана перадаць гэты ўчастак у валоданне і пад ахову Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Монгін Э.А., Левы С.В.

Mongin, E. 2008. Great snipe population, habitat management andconservation aspects in Belarus: a review. In: Economical, social and cultural aspects in biodiversity conservation. Proceedings of the 1st North Vidzeme Biosphere Reserve international scientific conference of 23 November, 2006, Valmiera, Latvia. (eds: Opermanis, O., Whitelaw, G.). Press of the University of Latvia. Pp.31-38.

Mongin, E., Bogutski, Y., and N., Cherkas. 2009. Monitoring of the Great Snipe and the Black Grouse in Specially Protected Nature Territories. In: Sustainable Planning Instruments and Biodiversity Conservation. Proceedings of the 2nd North Vidzeme Biosphere Reserve and Vidzeme University of Applied Sciences International Scientific Conference of 13-14 November, 2008, Valmiera, Latvia. (ed. Livina, A.). Press of the University of Latvia. Pp.62-72.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru