Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

ТВП Пойма Янкі знаходзіцца на паўночным-захадзе Беларусі. Уяўляе сабой лясны масіў з верхавымі і пераходнымі балотамі ў цэнтральнай і ўсходняй частках. Большасць лясных балот меліяравана.

Рачная сетка не развіта. Па тэрыторыіі працякая толькі некалькі малых рэк, у тым ліку дзе аднаімённых рэчкі - Янка. Азёр таксама няшмат. Возера Асвята на балоце Мох самая вялікае - плошча 0,5 км2. Каля заходняй граніцы ТВП размешчана воз. Богінскае (13,2 км2), на ўсходнім беразе якога, знаходзіцца сажалкавая гаспадарка па развядзенню рыбы. Гэта спрыяе гнездаванню на ТВП рэдкай драпежнай птушкі – скапы (Pandionhaliaetus).

У граніцах ТВП адсутнічаюць населеныя пункты, аўтамабільных дарог вельмі мала. Такім чынам, значная часта тэрыторыі цяжкадаступная для наведвання чалавекам.

Асноўны від гаспадарчай дзейнасці – лесакарыстанне. Акрамя таго, тэрыторыя выкарыстоўваецца для палявання, рыбнай лоўлі і нарыхтоўцы грыбоў і ягад.

Асноўныя біятопы:

лясы – 63,3%, балоты верхавыя і пераходныя – 31,7%, іншыя землі – 5%.

Птушкі:

Арнітафауна ТВП Пойма Янкі даследавана не дастаткова і патрабуе удакладненняў.

ТВП мае мясцовае значэнне для захавання адносна вялікай гнездавой групоўкі скапы Pandionhaliaetus. Таксама тут адзначаны на гнездаванні і іншыя рэдкія віды птушак, дадзеныя пра іх прыведзены ў табліцы ніжэй.

Іншыя групы жывел:

звестак няма.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2003-2011)Крытерый ТВП
1Гагач чорнаваллёвымг+2003-2011П
2Чапля-бугайгн2-3 с2003-2011Э
3Чорны буселгн4-6 п2003-2011Э
4Каршун чорныгн> 1 п2011П
5Арлан-белахвостгн1-2 п2003-2011Э
6Арол-вужаедгн5 п2003-2011Э
7Лунь палявыгн+2003-2011П
8Малы арлецгн10-12 п2003-2011Э
9Скапагн5-8 п2003-2011ЭB2
10Сокал-пустальгагн3-10 п2003-2011Э
11Сокал-дрымлюкгн6-8 п2003-2011Э
12Сокал-кабецгн7-10 п2003-2011Э
13Драчгн15-20 с2003-2011Э
14Журавель шэрыгн15-20 п2003-2011Э
15Чайка шызаягн8-10 п2003-2011Э
16Пугачгн1-2 с2003-2011Э
17Сычык вераб’іныгн> 32011П
18Кугакаўка даўгахвостаягн> 2 п2011П
19Кугакаўка барадатаягн> 32011П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

не вядома.

Пагрозы:

Пасля меліярацыйных работ самае вялікае балота ў межах ТВП Мох некалькі разоў гарэла, значна змянілась балотная расліннасць, што безумоўна адмоўна паўплывала і на мясцовых жывёл.

Рэкамендацыі па захаванню:

Патрэбна аднаўленне гідралагічнага рэжыму балота Мох.

Перадача пад ахову мясцовым органам кіравання месц пражывання рэдкіх відаў, асабліва месц гнездавання рэдкіх драпежных птушак.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Іваноўскі У.В., Левы С.В.

Отчет по НИР «Изучение территориальной локализации и состояния популяционных группировок редких и исчезающих видов птиц с целью совершенствования мер их охраны и использования в целях экотуризма в национальном парке «Браславские озера»» / рук. НИР Домбровский В.Ч., Минск, 2011.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru