Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

ТВП размешчана ў паўднёва-усходней частцы Беларусі ў 5 км на захад ад г.п. Акцябрскі. Уключае пойму ракі Пціч на працягу больш за 70 км. Цэнтральная цастка ТВП – біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Акцябрскі”.

Пойма р. Пціч са старыцамі, пратокамі і забалочанымі ўчасткамі з комплексам водна-балотнай расліннасці і фауны захавалася ў натуральным стане і з'яўляецца каштоўным прыродным тэрытарыяльным комплексам. Рэчышча р. Пціч, асноўнай воднай артэрыі ТВП, моцна звілістае, вольна меандрыруе, разгалінаванае пратокамі, утварае затаплеваемыя і парослыя чаротам выспы. Рэчышча зарастае воднай расліннасцю, пераважна ў берагоў, на асобных участках па ўсёй шырыні. Даліна ракі шырынёй 2-5 км.

У межах ТВП расце больш за 500 відаў вышэйшых судзістых раслін, у тым ліку 17 відаў дрэў. Ва ўзроставым складзе дрэвастояў значная доля стараўзростных лясоў. Сярод хвойнікаў і дуброў выяўлены дрэвастоіўзростам 140 гадоў, сярод ельнікаў і ясенников - 110 гадоў. Аднак у лясах можна сустрэць і асобныя дрэвы дуба і елкі ўзростам да 200 гадоў. Чорнаальшаннікі складаюць каля паловы ад усей плошчы лясоў.

Гаспадарчае выкарыстанне: лясная і сельская гаспадарка; сельскагаспадарчыя ўгоддзі прадстаўленыя, галоўным чынам, сенажацямі і пашамі. Прамысловыя прадпрыемствы і населеныя пункты ў граніцах ТВП адсутнічаюць.

Асноўныя біятопы:

Лугі – каля 30%, хмызнякі і рэдкалессе – каля 35%, лясы – каля 25% (у тым ліку: чорнаальховыя 13%), балоты – каля 7%, рэкі і іх узбярэжжы – 3%.

Птушкі:

Сярод птушак ТВП пераважаюць віды, якія адзначаны на гнездаванні. Дакладна гняздзяцца 120 відаў, 3 віда, верагодна гняздзяцца, 7 відаў рэгулярна наведваюць дадзеную тэрыторыю, пераважна ў пошуках корму.

Тэрыторыя мае значэнне для захавання некалькіх пар вялiкага арляца Aquila clanga.

Іншыя групы жывел:

На тэрыторыі ТВП адзначана 32 віда рыб, 8 відаў амфібій, 5 відаў рэптылій, 43 віда звяроў.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Чапля-бугайгн20-25 с2003-2010Э
2Чорны буселгн2-5 п2003-2010Э
3Малы арлецгн1-3 п2003-2010Э
4Арлец вялікігн2 п2010ДA1
5Сокал-кабецгн1-5 п2003-2010Э
6Журавель шэрыгн2-5 п2003-2010Э
7Грыцук вялікігн+2003-2010П
8Звычайны зімародакгн10-15 п2003-2010Э
9Жаўна зялёнаягн+2003-2010П
10Сініца белаягн?+2003-2010П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Расліны: пылкагалоўнiк чырвоныCephalantherarubra, зубніца клубняноснаяDentariabulbifera, баранец звычайны Huperziaselago, чараўнік зеленакветкавыPlatantherachlorantha, фiялка багнаваяViolauliginosa.

Пагрозы:

  • Негатыўнае ўздзеянне асушальнай меліярацыі на прылегаючыя ўчасткі поймы, дэградацыя лясных фітацэнозаў у зоне яе ўздзеяння.
  • Значнае ўзмацненне фактару турботы падчас вясновых паляванняў.
  • Браканьерства.
  • Негатыўны ўплыў прыбярэжных населеных пунктаў, якія знаходзяццакаля поймы ракі: забруджванне бытавымі адыходамі, вытаптыванне і рудэралізацыя расліннага покрыва, узрастанне драпежніцкага і канкурэнтнага прэса сінантропных і хатніх жывёл.

Рэкамендацыі па захаванню:

  • Не праводзіць меліярацыйных мерапрыемств у пойме р. Пціч.
  • Забарона веснавого палявання, асабліва ў межах заказніка. Выдзяленне зон пакою.

 

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч.

Научное и технико-экономическое обоснование создания Республиканского биологического заказника «Октябрьский», Минск, 2000 г.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru