Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тэрыторыя ТВП цалкам ахоплівае поймы і даліны р. Лясная і часткова рэк Лясная Правая і Лясная Левая. Усе яны адносяца да басейна р. Заходні Буг. Даліны рэк адносяцца да рэгіёну раўнін і нізін Перадпалесся і знаходзяцца ў геамарфалагічным раёне Высокаўскай-водна-ледніковай марэннай раўніны. Пасля зліцця Левай і Правай Лясных каля в. Вугляны, рака Лясная ў паўднёва-заходнім кірунку працякае па ўзгорыстай тэрыторыі ў сярэднім і верхнім цячэнні. У ніжнім цячэнні, агібае раўніну з поўдня і пападае на тэрыторыю Брэсцкага Палесся, утвараючы натуральную мяжу паміж двума буйнымі ландшафтнымі структурамі. Шырыня рачной даліны 2-4 км, поймы ад некалькіх метраў да 200-600 м у сярэднім цячэнні і 1 км у верхнім і ніжнім цячэнні. У вільготны перыяд пойма заліваецца на глыбіню 0,3-0,8 м на перыяд да 3 тыдняў.

Паверхня даліны роўная, перарэзаная каналамі, прытокамі, рукавамі, старарэччамі, складаецца з тарфянікаў і пяскоў, занята пераважна лугамі, зарослымі ў рознай ступені хмызняком.

Рэчышча ракі крутое, у некаторых месцах вельмі крутое, са свабоднымі меандрамі. Там, дзе рака разгаліноўваецца на некалькі рукавоў, цяжка вызначыць галоўнае рэчышча. Паміж рукавамі вельмі часта сустракаюцца забалочаныя астравы. Шырыня ракі ў межань 10-30 м. Берагі вышынёй 1-1,5 м, месцамі 3-4 м.

Сярод самых важных прытокаў на тэрыторыі ТВП патрэбна назваць малыя рэкі: Крывуля, Точыя, Кавалёўка, Лютая, Градаўка.

У цэлым, на тэрыторыі ТВП захавалася выразная занальная расліннасць, сфарміраваная ў залежнасці ад мясцовых умоў размяшчэння. Такім чынам, у самім рэчышчы назіраюцца асацыяцыі воднай расліннасці (Nymphaeion, Patamagenion), далей асацыяцыя Bidentaliatripatrii, прыбярэжныя зараснікі трыснягу і асакі. Далей выступаюць тыповыя зараснікі вярбы і вольхі, пасля чаго ў залежнасці ад глебы выступаюць розныя тыпы лясоў і бароў. Лясная расліннасць прадстаўлена больш за 20 асацыяцыямі. Лясістасць тэрыторыі невялікая і прадстаўлена разарванымі невялікімі ўчасткамі: альбо хваёвымі пасадкамі на ўзвышшах, альбо фрагментамі поймавых, у асноўным, лісцёвых лясоў.

На рацэ размешчаны г. Камянец і шэраг дробных населеных пунктаў. Упадае ў р. Заходні Буг у некалькіх кіламетрах на поўнач ад г. Брэста.

Асноўны спосаб гаспадарчага выкарыстання тэрыторыі – сельскагаспадарчая дзейнасць і рыбалоўства.

Асноўныя біятопы:

Згодна з падзелам ландшафтаў на раёны водазборны басейн Лясной адносіцца да падзоны Палескіх (шыракалістных лясных ландшафтаў) Палескай правінцыі алювіяльных тэрасавых балотных, а таксама водна-ледавіковых ландшафтаў). Асноўныя біятопы прадстаўлены комплексамі водна-балотных экасістэм (рэкі, поймавыя азёры і старыцы, балоты, каналы) – каля 20%; адкрытыя прасторы (лугі, сельгасугоддзі, рудэральныя і невыкарыстоўваемыя землі) – каля 50%. Значную плошчу займае комплекс хмызнякова-рэдкалесных экасістэм – каля 30%. Ад месца зліцця рэк Лясная Правая і Лясная Левая да г. Камянца даволі значную плошчу займаюць трысняговыя зараснікі, размешчаныя ўздоўж рэчышча і шматлікіх пратокаў і стырыц.

Птушкі:

Арнітафаўна налічвае больш за 180 відаў птушак, большая частка з якіх гняздзіцца.

Зыходзячы з вынікаў назіранняў, найбольш важнымі для вясновых мігрантаў з'яўляюцца ўчастакі поймы р. Лясная ў раёне вёсак Чарнакі, Шышова, Вугляны, Радасць, Кругель, Покры. Рака Лясная - на тэрыторыі паўднёвага захаду Беларусі (басейн р. Заходні Буг), гэта найбуйнейшае месца канцэнтрацыі вясновых мігрантаў.Максімальная агульная колькасць водна-балотных мігрантаў адзначаных тут адначасова можа дасягаць больш за 15 тыс. асобін. Найбольш шматлікія мігрыруючыя віды белалобая гусь Anser albifrons, гусь-гуменніца Anser fabalis, шэрая гусь Anser anser, качка-свіцьва Anas penelope, крыжанка, качка-шылахвостка, кнігаўка. Увогуле за перыяд вясновай міграцыі праз дадзеную тэрыторыю мігрыруе больш за 50 000 водна-балотных птушак. Буйныя зграі затрымоўваюцца тут на тэрміны ад некалькіх дзён да тыдня і больш, у залежнасці ад пагодных умоў і характару павадка. Таксама на ТВП Лясная рэгулярна адзначаюцца вялікія зграі залацістай сеўкі Pluvialis apricaria, у асноўным восенню, якія налічваюць тысячы асобін.

На паплавах адзначаны калоніі розных відаў кулікоў, у тым ліку вялікага грыцука Limosa limosa і дубальта Gallinago media.

Іншыя групы жывел:

Жывёльны свет ТВП вельмі багаты, налічвае тысячы відаў, у асноўным безхрыбетных, больш за 50 відаў млекакормячых; трэба адзначыць і тую акалічнасць, што ў межах ТВП ён недастаткова вывучаны. З каляводных звяроў шматлікім з'яўляецца бабёр, выдра, андатра, лясны тхор, амерыканская норка. З буйных капытных жывёл сустракаюцца лось, алень, дзік, касуля. З драпежнікаў – воўк, лісіца, янотападобны сабака.

З занесеных у Чырвоную кнігу млекакормячых тут жывуць барсук Meles meles і арэшнікавая соня Muscardinus avellanarius, адзначаны перыядычныя заходы рысі Lynx lynx.

Герпетафауна ўключае 8 відаў земнаводных і 5 відаў паўзуноў. З ахоўваемых у Еўропе рэптылій адзначана балотная чарапаха Emys orbicularis.

На тэрыторыі ТВП (рэкі и торфапляцоўкі) адзначана каля 30-ці відаў рыб.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Гусь-гуменніцамг3000-10000 ас2004-2011ЭA4i
2Гусь белалобаямг10000-15000 ас2004-2011ЭA4i
3Гусь шэраягн1-3 п2004-2011Э
4Гусь шэраямг10-100 ас2004-2011Э
5Качка-свіцьвамг10000-20000 ас2004-2011ЭA4i
6Качка-крыжанкамг3000-5000 ас2004-2011Э
7Качка-шылахвосткамг500-1000 ас2004-2011ЭB1i
8Савук вялікімг500-1000 ас2004-2011П
9Чапля-бугайгн10-15 п2004-2011П
10Чапля-лазянікгн+2004-2011П
11Чапля вялікая белаямг30-60 ас2004-2011Э
12Каршун чырвонызал+2004-2011П
13Арлан-белахвостмг+2004-2011П
14Скапамг+2004-2011П
15Драчгн60-120 с2004-2011Э
16Журавель шэрыгн4-8 п2004-2011Э
17Журавель шэрымг500-1500 ас2004-2011Э
18Зуёк вялікігн+2004-2011П
19Сеўка залацістаямг10000-20000 ас2004-2011ЭA4i
20Баталёнмг500-1000 ас2004-2011Э
21Дубальтгн+2004-2011Э
22Грыцук вялікігн50-100 п2004-2011ЭA1
23Чайка шызаямг+2004-2011П
24Крычка малаягн+2004-2011П
25Рыбачка белашчокаягн+2004-2011П
26Рыбачка чорнаямг+2004-2011П
27Пугачгн1-3 п2004-2011Д
28Сава балотнаягн+2004-2011П
29Звычайны зімародакгн20-35 п2004-2011Э
30Свірстун палявыгн+2004-2011П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Расліны: званок лiлеялiстыAdenophoralilifolia, лiлея кучараваяLiliummartagon, касач сібірскі Irissibirica, гарлачык белы Nymphaeaalba, шалфей лугавы Salviapratensis

Пагрозы:

  • асушальная меліярацыя;
  • нестабільнасць узроўню вады (летнія паводкі пасляінтэнсіўных зацяжных дажджоў);
  • узворванне поймавых земляў (у тым ліку ў прыбярэжнай паласе і вадааховай зоне);
  • забудова ў прыбярэжнай паласе;
  • выпальванне травяністай расліннасці;
  • будаўніцтва транспартна-інжынерных камунікацый;
  • зарастаннепоймы і адчыненых біятопаў шматгадовай пустазельнай і хмызняковай расліннасцю;
  • прамое ўздзеянне хімічных угнаенняў і пестыцыдаў;
  • веснавое паляванне и браканьерства.

Рэкамендацыі па захаванню:

Забараніць узворванне поймавых лугоў, кашэнне пад час гнездавання птушак, меліярацыю і будаўніцтва ў прыбярэжнай паласе.

На дадзенай тэрыторыі мэтазгодна ў перыяд вясновай міграцыі ўводзіць абмежаванні на любую дзейнасць, асабліва паляванне. Таксама неабходна забараніць любыя працы па трансфармацыі гэтай тэрыторыі, неабходны штогадовы маніторынг стану папуляцый птушак і пагроз. Магчыма неабходна і наданне ахоўнага статуса разглядаемай тэрыторыі.

Неабходна кашэнне ў месцах канцэнтрацыі мігрантаў (штогод, або раз на два гады) у жніўні.

Крыніцы інфармацыі:

Абрамчук А.В. Миграция водно-болотных птиц в Беловежской пуще // Беловежская пуща. Исследования. – Брест, Академия, 2006. – Вып.12. – С.164-182.

Ацэнка якасці вады ракі Лясная Правая ў 1997-2000 гадах// Бібліятэка маніторынгу навакольнага асяроддзя. – Беласток, 2002. С. 82

Веремчук О.Н., Жуковский А.Т., Шималов В.В., Третьяков Д.И., Шокало Б.И., Фенчук В.А., Чеботарева Н.А., Марзан И.Г. К изучению биоразнообразия заказника «Бугский» // Антропогенная динамика ландшафтов, проблемы сохранения и устойчивого использования биологического разнообразия: Материалы ІІ республ. науч.-практич. конф. (1-2 дек. 2004 г., Минск). Минск, 2004. С. 113-114.

ВеремчукО.Н., ШималовВ.В., ЖуковскийА.Т., ТретьяковД.И., ФенчукВ.А., ШокалоБ.И., ЧеботареваН.А., БогдановичИ.А. Биоразнообразиеландшафтногозаказника «Бугский» // ПрыроднаеасяроддзеПалесся: асаблiвасцi i перспектывыразвіцця: Тэз. дакл. ІІІ Міжнар. навук. канф. (7-9 чэрвеня 2006 г., Брэст). Брест, 2006. С. 97.

Изучение биоразнообразия природных комплексов ландшафтного заказника «Бугский»: отчет о НИР (заключ.) / БрГУ имени А.С. Пушкина; рук. О.Н. Веремчук; исполн.: О.Н. Веремчук [и др.]. – Брест, 2006. – 58 с. – Библиогр.: с. 28. – № ГР 20062686.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru