Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

ТВП Волхва размешчана ў 20 км на паўночны захад ад г. Мікашэвічы, на мяжы трох раёнаў: Лунінецкага, Жыткавіцкага і Салігорскага ў фізіка-геаграфічным раёне Прыпяцкае Палессе.

Тэрыторыя значна трансфармавана. Па плошчы дамінуюць трыснягова-хмызняковыя зараснікі з чаргаваннем лясных і сельскагаспадарчых зямель. Некалі гэта была частка вялікага нізіннага балота Грычын у пойме р. Прыпяць. Зараз ТВП знаходзіца на ўсходняй мяжы значнай па плошчы меліярацыйнай сістэмы.

Гідралагічная сетка прадстаўлена р. Волхвай з прытокамі, буйнымі меліярацыйнымі каналамі Сітніцкі і Галоўны, а таксама сеткай дробных каналаў. Паўднёва-заходняя мяжа праходзіць па каналізаванаму рэчышчу р. Лань. Гідралагічны рэжым значна залежыць ад рэгуляцыі узроня вады ў меліярацыйных каналах.

Тэрыторыя выкарастоўваеца ў асноўным для сельскагаспадарчай і лясной дзейнасці. Дарожная сетка развіта слаба. Населеныя пункты ў межах ТВП адсутнічаюць.

Асноўныя біятопы:

Трыснягова-хмызняковыя зараснікі – 50%, лясы – 25%, сельскагаспадарчыя ўгоддзі – 24%, іншыя землі – 1%.

Птушкі:

Арнітафаўна ТВП Волхва вывучана не дастаткова і патрабуе дадатковых даследванняў. На сёняшні дзень тут адзначана толкі некалькі відаў занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Аднак, на тэрыторыі ТВП на гнездаванні знойдзена тры пары глабальна пагражаемага віда вялікага арляцаAquila clanga. Гэта надае тэрыторыі міжнароднае значэнне.

Дзякуючы вялікай плошчы трыснягова-хмызняковых зараснікаў на ТВП адзначаны чапля-бугай Botaurus stellaris і чапля-лазянiк Ixobrychus minutus, а таксама даволі шмат звычаных пагонічаў Porzanaporzana. Колькаць гэтых відаў штогод значна вагаеца ў залежнасці ад узроўня вады. У сухія годы яны ўвогуле адсутнічаюць.

Іншыя групы жывел:

не вядома.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Чапля-бугайгн0-10 с2008-2010Э
2Чапля-лазянікгн0-10 с2008-2010Э
3Арлан-белахвостгн1 п2010Д
4Арлец вялікігн3 п2010ДA1
5Баталёнмг+2010П
6Пугачгн2 п2010Д

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

не вядома.

Пагрозы:

Галоўнай пагрозай для птушак ТВП Волхва з’яўляецца нестабільнасць узроўня вады на значнай плошчы тэрыторыі. У сухія годы ўмовы для гнездавання значна пагаршаюца, павялічваеца верагоднасць узнікнення пажараў.

Рэкамендацыі па захаванню:

Наданне тэрыторыі ТВП Волхва статуса ААПТ.

Патрэбна аптэмізацыя гідралагічнага рэжыма тэрыторыі.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні:Дамброўскі В.Ч., Дзьмітрынок М., Левы С.В.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru