Тураўскае балонне

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тураўскі луг, які ў веснавы час уяўляе сабой сістэму акружаных павадкавай вадой астравоў, з’яўляецца ўнікальным, як па набору відаў, так і па колькасці, месцам гнездавання і прыпынку падчас сезонных міграцый кулікоў і іншых водна-балотных відаў птушак. ТВП уяўляе сабой участак прырэчышчнага поймавага луга, які размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Прыпяць і практычна цалкам затапляецца вадой у час веснавой паводкі. Дзякуючы спецыфічнаму месцазнаходжанню і гістарычна сфарміраванай сістэмы гаспадарання на гэтым участку поймы знаходзіцца адно з буйнейшых у Беларусі пасяленняў рэдкіх відаў кулікоў, у тым ліку і глабальна пагражаемага віду – дубальта Gallinago media.

Поймавыя лугі цалкам адкрытыя, сустракаюцца толькі асобныя кусты і купіны вярбы. Нізкае травяное покрыва абумоўлена як характарам глебы, так і інтэнсіўным выпасам жывёлы. Павышаныя ўчасткі чаргуюцца з паніжэннямі.

Пойма ў межах угоддзя адносна нізкая, забалочаная. Берагі ракі невысокія (1-3м), прырэчышчная частка ў выглядзе нешырокага павышэння выяўлена толькі месцамі, цэнтральная пойма плоскахвалістая і плоскагрывістая, прыцерасная пойма складаецца з лагчын, якія чаргуюцца з рэдкімі градамі. Агульны рэльеф угоддзя вызначаецца чаргаваннем невысокіх грыў і невялікіх паніжэнняў між імі, у якіх знаходзіцца мноства невялікіх часовых і пастаянных вадаёмаў. Найбольш узвышаная частка затапляецца вадой толькі ў гады экстрэмальна высокіх паводак. Вада ў паніжэннях трымаецца да канца траўня-сярэдзіны чэрвеня, у даждлівыя гады – на працягу ўсяго цёплага часу.

Патэнцыяльная ТВП знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад г. Тураў. Тым не менш, большая частка тэрыторыі у веснавы перыяд цяжкадаступная – на луг можна трапіць толькі на лодцы. Пасля сходу вады антрапагенная нагрузка тут значна павялічваецца. Асноўнай формай гаспадарчага выкарыстоўвання ўгоддзя ў гэты час з’яўляецца выпас жывёлы і дамашніх гусей. Тураўскі луг можа стаць адной з самых перспектыўных тэрыторый для развіцця арніталагічнага турызму. Ужо зараз яе стыхійна наведваюць шматлікія групы беларускіх і замежных турыстаў.

Флора Тураўскага луга складаецца, у асноўным з травяністай расліннасці і толькі невялікі ўчастак тэрыторыі пакрыты зараснікамі вербалозу.

Травастой на ўзвышшах бедны, моцна з’едзены і вытаптаны жывёлай, у паніжэннях – больш густы і высокі. Стан травянога покрыву ў многім залежыць ад вышыні веснавой паводкі – у гады з высокім узроўнем затаплення травастой пасля сходу вады развіты значна лепш, чым у гады з нізкім узроўнем паводкі. Праектыўнае пакрыццё наземнай расліннасці нераўнамернае – ад 10 да 100%, уздоўж рэчышча Прыпяці маюцца пясчаныя косы, практычна пазбаўленыя травастою. Да сярэдзіны лета травяністае покрыва на найбольш сухіх узвышаных месцах амаль цалкам выгарае. У складзе расліннасці найбольш звычайнымі з’яўляюцца наступныя віды: мятліца звычайная Agrostis vulgaris, метлюжок аднагадовы Poa annua, расходнік едкі Sedum acre, дуброўка гусіная Potentilla anserina, птарміка храсткаватая Ptarmica cartilaginea, лазаніца Lysimachia nummularia, казялец пякучы Ranunculus flammula; у паніжэннях – маннік водны Glyceria aquatica, асака лісіная Carex vulpina.

Асноўныя біятопы:

Пойвавы вільготны разнатраўны луг – 80%, рэчышчы і іх узбярэжжы – 10%, хмызнякі -10%.

Птушкі:

Тэрыторыя мае важнае значэнне для падтрымкі папуляцый цэлага шэрагу водна-балотных відаў птушак у час міграцый і гнездавання. На веснавым і асеннім пралётах тут спыняецца для адпачынку і кармёжкі глабальна пагражаемы від гусь-піскулька Anser erythropus, а таксама занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі шэрая гусь Anser anser, качка-шылахвостка Anas acuta, белавокі нырок Aythya nyroca, залацістая сеўка Pluvialis apricaria, вялікі грыцук Limosa limosa і іншыя рэдкія віды птушак.

Вялікі інтарэс прадстаўляюць міграцыйныя скапленні баталёна Philomachus pugnax, якія дасягаюць у асобныя гады 50 тысяч асобін. Тураўскі луг у час веснавой міграцыі з’яўляецца адным з важнейшых у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе месцаў прыпынку баталёнаў для папаўнення энэргетычных рэсурсаў перад адпраўкай да асноўных месцаў гнездавання.

Ва ўгоддзі на гнездванні прадстаўлены ўвесь комлекс крычак, якія жывуць у Беларусі, у тым ліку і занесеныя ў Чырвоную кнігу малая крычка Sterna albifrons і белашчокая рыбачка Chlidonias hybrida. У асобныя гады тут гняздуецца малая Larus minutus і шызая чайкі Larus canus. У ліку іншых відаў-чырвонакніжнікаў на гнездаванні адзначаны качка-шылахвостка Anas acuta, вялікі грыцук Limosa limosa, крывок Haematopus ostralegus. Тут знаходзіцца адно з самых буйных у Беларусі каланіяльных пасяленняў куліка-марадункі Xenus cinereus і вялікага зуйка Charadrius hiaticula.

Іншыя групы жывел:

Тэрыафаўна ўгоддзя прадстаўлена некалькімі відамі мышападобных грызуноў і буразубак, з амфібій сустракаюцца травяная Rana temporaria и вастрамордая Rana terrestris жабы, комплекс зялёных жабаў Rana esculenta-complex, зялёная рапуха Bufo viridis, чырванабрухая жарлянка Bombina bombina і звычайная часночніца Pelobates fuscus.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Гусь-гуменніцамг200-1000 ас1996-2011Д
2Гусь белалобаямг1000-3000 ас1996-2011Д
3Гусь-піскулькамг0-10 ас1996-2011Д
4Гусь шэраямг0-15 ас1996-2011Д
5Качка-свіцьвамг1000-3000 ас2006-2011Д
6Качка-неразнягн0-5 п2006-2011Д
7Качка-крыжанкамг2000-3000 ас2006-2011Д
8Качка-крыжанкагн10-15 п2006-2011Д
9Качка-шылахвосткамг500-1000 ас2006-2011ДB1i
10Качка-шылахвосткагн2-5 п2006-2011Д
11Качка-чыркамг500-1000 ас2006-2011Д
12Качка-чыркагн10-20 п2006-2011Д
13Качка-лапаноскамг600-1000 ас2006-2011ДB1i
14Качка-лапаноскагн10-20 п2006-2011Д
15Нырок-сівакмг2000-3000 ас2006-2011Д
16Нырок-сівакгн0-10 п2006-2011Д
17Нырок белавокімг0-10 ас2006-2011П
18Савук-лутокмг+2006-2011Д
19Савук даўганосымг0-20 ас2006-2011Д
20Савук вялікімг0-50 ас2006-2011Д
21Чапля-бугайгн+2006-2011П
22Чапля-лазянікгн+2006-2011П
23Чапля-кваквамг+2006-2011П
24Чапля вялікая белаямг10-100 ас2006-2011Д
25Пагоніч звычайныгн5-20 с2006-2011Д
26Пагоніч малымг+2006-2011П
27Драчгн3-5 с2006-2011Д
28Крывокгн+2006-2011П
29Зуёк вялікігн20-30 п1996-2011П
30Сеўка залацістаямг100-500 ас2006-2011Д
31Баталёнмг20000-50000 ас1996-2011ДA4i
32Баталёнгн0-10 п1996-2011Д
33Стучокмг+2006-2011П
34Дубальтгн40-50 с1996-2011ДA1
35Грыцук вялікімг3000-5000 ас2006-2011ДA4i
36Грыцук вялікігн10-50 п2006-2011ДA1
37Кулён сярэднімг+2006-2011П
38Кулён вялікімг+2006-2011П
39Кулік-шчогальгн100-600 ас2006-2011Д
40Кулік-случокгн200-300 п2006-2011Д
41Кулік-селянецмг100-200 ас2006-2011Д
42Кулік-паручайнікгн0-10 п1996-2011Д
43Кулік-цякунмг1000-3000 ас2006-2011Д
44Кулік-марадункагн10-20 п1996-2011Д
45Чайка малаямг+1996-2011Д
46Чайка малаягн+1996-2011П
47Чайка шызаямг0-50 п2006-2011Д
48Рыбачка белашчокаягн100-500 ас2006-2011Д
49Рыбачка белашчокаягн0-100 п2006-2011Д
50Рыбачка чорнаямг100-1000 ас2006-2011П
51Рыбачка чорнаягн100-150 п2006-2011ДB2
52Рыбачка белакрылаямг2000-10000 ас2006-2011ДA4i
53Рыбачка белакрылаягн0-300 п2006-2011Д

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

не вызначана

Пагрозы:

Выпас жывёлы, які рэгулюе стан травастою і стварае ўмовы для гнездавання кулікоў і чайкавых, у пэўны перыяд аказваецца згубным для іх яек і птушанят. Вядомыя выпадкі, калі невялікія статкі коней, якія пасліся на астравах, за адну ноч практычна цалкам знішчалі размешчаныя там гнездавыя калоніі кулікоў у некалькі дзесяткаў гнёздаў.

Рэкамендацыі па захаванню:

Для захавання гэтага ўнікальнага луга, які падтрымлівае папуляцыі цэлага шэрагу рэдкіх і ахоўваемых відаў водна-балотных птушак, неабходна забараніць асенняе і, асабліва, вясенняе паляванне; забараніць любыя работы, якія могуць выклікаць змяненне ландшафту і гідралагічнага рэжыму тэрыторыі; абмежаваць, а, па магчымасці, цалкам забараніць выпас жывёлы на лузе да 5 чэрвеня. Акрамя гэтага, для арганізацыі аховы і развіцця турызму мэтазгодна стварыць спецыяльны орган кіравання гэтай тэрыторыяй.

Крыніцы інфармацыі:

Дадзеныя Тураўскай станцыяй кальцавання птушак падрыхтаваныя Карліонавай Н.В., Пінчуком П.У.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Жураўлёў Д.В., Зуёнак С.В., Карліонава Н.В., Клакоцкі В.П., Мангін Э.А., Мароз С.У., Натыканец В.У., Пінчук П.У.)

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org

Фота:

Захавальнікі

Навіны

29.12.2017

16.10.2017

28.09.2017

22.08.2017

03.08.2017

26.07.2017

22.06.2017

21.04.2017

17.08.2016

03.08.2016

17.05.2016

28.04.2016

12.04.2016

22.03.2016

17.12.2015

21.10.2015

11.08.2015

24.07.2015

09.05.2015

05.05.2015

twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru