Налібоцкая пушча

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Тэрыторыя ТВП "Налібоцкая пушча" - адзіная цэласная тэрыторыя, размешчаная ў басейне Нёмана ў заходняй частцы цэнтральнай Беларусі, на якой практычна ў натуральным стане захаваліся лясныя масівы вялікай плошчы са спецыфічным прыродным комплексам. Гэта найболей буйны лясны масіў сярод нёманскіх лясоў. Размешчаны на мяжы двух геабатанічных падзон: дубова-цёмнахваёвых і грабава-дубова-цёмнахваёвых лясоў.

Тэрыторыя ахоплівае басейны правых прытокаў Нёмана - Бярэзіны і Усы да Ашмянскіх град на поўначы, падножжы Мінскага ўзвышша на ўсходзе і Лідскай раўніны на захадзе. Тут налічваеца каля 20 малых рэк, самыя буйныя з якіх Заходняя Бярэзіна, Іслач і Уса.

Паўднёва-заходняя частка ўяўляе сабой шырокую, значна паніжаную, моцна забалочаную раўніну, пераходзячую на паўднёвым захадзе ў балотны масіў.

Прырода заказніка адрозніваецца выключнай прыгажосцю і маляўнічасцю натуральных ландшафтаў, высокай лясістасцю (каля 80 %) і нізкай сельскагаспадарчай засвоенасцю і дазваляюць казаць аб важнай ролі Налібоцкай пушчы ў захаванні біялагічнай разнастайнасці флоры і фауны Беларусі.

У лясах і населеных пунктах ТВП расце 37 відаў дрэў, 45 відаў хмызнякоў, 15 - хмызнячкоў і паўхмызнячкоў, 720 відаў травяністых раслін.

Асноўныя біятопы:

Хваёвыя лясы - 42%, яловыя лясы - 8%, шырокалісцевыя лясы - 1%, драбналістыя лясы - 29,5%, адчыненыя лясныя ўчасткі - 5%, рэкі і іх узбярэжжа - 8%, балоты - 5%, сельгасугоддзі - 1%, населеныя пункты - >1%.

Птушкі:

На ТВП «Налібоцкая пушча» дакладна вызначана гнездаванне 152 відаў птушак, для 9 гнездаванневерагодна. Перавага лясных месцапражыванняў, абумовіла дамінаванне ў насельніцтве птушак лясных экасістэм - 49,1 % ад ліку ўсіх відаў птушак ТВП.

Тэрыторыя мае значэнне для захавання месц гнездавання малога арляца Aquila pomarina, звычайнага зімародка Alcedo atthis, чорнага бусла Ciconia nigra. Акрамя таго, тут адзначаны ў невялікай колькасці дубальт Gallinago media, вялiкi грыцук Limosa limosa, вялiкi кулён Numenius arquata.

Іншыя групы жывел:

Клас сысуны на тэрыторыі Налібоцкай пушчы прадстаўлены досыць разнастайна - 42 віда. Амфібій - 11 відаў, рэптылій - 6 відаў.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Качка-шылахвосткагн?0-2 п2004-2011П
2Савук вялікігн~ 10 п2004-2011Э
3Чапля-бугайгн~ 20 с2004-2011Э
4Чапля вялікая белаягн?+2004-2011П
5Чорны буселгн20-40 п2004-2011ЭB2
6Каршун чорныгн2 п2004-2011П
7Арлан-белахвостгн3 п2004-2011П
8Арол-вужаедгн6 п2008Д
9Лунь палявыгн+2004-2011П
10Малы арлецгн40-50 п2006ЭB2
11Скапамг+2004-2011П
12Сокал-пустальгагн?+2004-2011П
13Сокал-кабецгн~ 20 п2004-2011Э
14Драчгн+2004-2011П
15Журавель шэрыгн10-15 п2004-2011Э
16Зуёк вялікігн?0-1 п2010П
17Баталёнмг+2004-2011П
18Дубальтгн+2004-2011П
19Грыцук вялікігн2-5 п2004-2011П
20Кулён вялікігн2-5 п2004-2011П
21Кулік-селянецмг+2004-2011П
22Пугачгн> 3 п2004-2011П
23Сычык вераб’іныгн+2004-2011П
24Кугакаўка барадатаягн+2004-2011П
25Звычайны зімародакгн40 п2004-2011ЭB2
26Сіваграк сінізал?1 ас2009П
27Жаўна зялёнаягн+2004-2011П
28Дзяцел беласпінныгн> 50 п2004-2011Э
29Дзяцел жоўтагаловыгн+2004-2011П
30Свірстун палявыгн+2004-2011П

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

В фауне заказника выявлено 43 охраняемых вида животных, внесенных в Красную книгу Беларуси, из них: 10 – насекомые, 2 – рыбы, 1 – земноводные, 1 – пресмыкающиеся, 29 – птицы, 4 – млекопитающие.

 

Звяры: арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius, еўрапейскі зубрBisonbonasus, еўрапейская рысь Lynxlynx, барсукMelesmeles.

Рэптыліі:мядзянка Coronela austriaca.

Амфібіі: чаротавая рапуха Bufocalamita.

Рыбы:ручаёвая стронга Salmo trutta trutta morpha fario, ліпень Thymallus thymallus, вусач Barbus barbus, рыбец Vimba vimba, падуст Chondrostoma nasus.

Расліны: баранец звычайныHuperziaselago, пухірнік ягадны Cucubalusbaccifer, гайнiк цёмна-чырвоныEpipactisatrorubens, гарлянка пiрамiдальнаяAjugapyramidalis, зубніца клубняносная Dentariabubifera, вярба чарнічная Salixmyrtilloides, званочак шыракалiстыCampanulalatifolia, старасцень прырэчны Seneciofluviatilis, пярэсна еўрапейская Trolliuseuropaeus, лiлея кучараваяLiliummartagon, цыбуля мядзведжая Alliumursinum, луннiк ажываючыLunariarediviva, аўсянiца высокаяFestucaaltissima, асака прысадзістая Carexsupina, пальчатакарэннік майскі Dactylorhizamajalis, тайнiк яйцападобныListeraovata, тайнік сэрцападобны Listeracordata, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus.

Пагрозы:

  • Узворванне некаторых участкаў поймавых зон (асабліва р. Нёман);
  • Перавыпас быдла ў паўднёвай і заходняй частках поймавай зоны тэрыторыі;
  • Негатыўны ўплыў населеных пунктаў на прымыкаючыяўчасткі рэк, іх поймаў і лясоў: забруджванне бытавымі адыходамі, вытаптыванне і рудэралізацыя расліннага полага, узрастанне драпежніцкага і канкурэнтнага прэса сінантропных відаў жывёл;
  • Адмоўнае ўздзеянне сельскагаспадарчай асушальнай меліярацыі на прылягаючыя да тэрыторыі заказніка ўчасткіў паўднёвай і паўночна-заходняй частках поймавай зоны;
  • Рэкрэацыйная нагрузка ў лясных насаджэннях у наваколлях населеных пунктаў, а таксама па даступных участках берагоў вадаёмаў, галоўным чынамр. Нёман і воз. Кромань.

Рэкамендацыі па захаванню:

Неабходна стварэнне плана кіравання для гэтай тэрыторыі.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Грычык В.В., Дамброўскі В.Ч.

Научное обоснование образования республиканского ландшафтного заказника «Налибокский», Минск, 2000 г.

Красная книга Республики Беларусь (Животные. Млекопитающие). - Минск: Беларуская Энцыклапедыя им. Петруся Бровки, 2004.

Ключевые ботанические территори Беларуси / Под ред. О.М. Масловского, Г.А. Пронькиной. – М.-Мн. -: Бестиор, 2005. – 80 с.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru