Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Заказнік уяўляе сабой складаны мазаічны комплекс верхавых балот, лясоў, заліўных лугоў, азёр і сельскагаспадарчых зямель. Тэрыторыя характарызуецца разнастайнасцю і кантрастнасцю экалагічных умоў, наяўнасцю ўнікальных прыродных комплексаў: буйных масіваў верхавых і пераходных балот (займаюць значную частку тэрыторыі), адкрытых нізінных балот, шматлікіх рэк і азёр, пясчаных дзюн; а таксама малапарушаных лясоў, у тым ліку і фрагментарных дубраў.

Рачная сетка гэтага рэгіёна належыць да басейна ракі Заходняя Дзвіна. Галоўны яе прыток – рака Обаль – працякае ўздоўж усходняй і паўднёвай межаў заказніка. На тэрыторыі заказніка Обаль прымае два правыя прытокі – рэкі Цэніца і Глыбачка. Поймы рэк слабавыражаныя, рэчышчы – звілістыя. Істотная роля ў фарміраванні ландшафтаў заказніка належыць азёрам, найбольш буйныя з іх – Мошна, Расалай і Красамай. Амаль усе яны – дыстрафіруючыя, мелкаводныя, маюць нізкія забалочаныя берагі і зарастаюць воднай расліннасцю.

Сельскагаспадарчыя землі (ралля, сенакосы, і выганы) складаюць 3% ад агульнай плошчы тэрыторыі. Паколькі ў заказніку пераважаюць забалочаныя лясы, лесакарыстанне тут абмежаванае. Тэрыторыя заказніка з’яўляецца традыцыйным месцам збору грыбоў і ягад мясцовым насельніцтвам.

Асноўныя біятопы:

Балоты верхавыя і пераходныя – 18%, лясы – 78,8% (у тым ліку: бярэзнікі – 40,7%, саснякі – 31,8%; ельнікі – 12,5%, чорнаальшаннікі – 9,2%, шэраальшаннікі – 3%, асіннікі – 2,6%), азёры – 1%, іншыя землі – 2,2%.

Птушкі:

На гнездаванні ў заказніку адзначана 175 відаў птушак, 44 віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

ТВП Казьяны мае рэгіянальнае значэнне для захавання шэрагу відаў: чорны бусел Ciconia nigra, палявы лунь Circus cyaneus, скапа Pandion haliaetus, шэры журавель Grus grus, вялiкi кулён Numenius arquata. Акрамя таго, Казьяны маюць вялікае значэнне для птушак верхавых і пераходных балот. Тут гняздяцца сокал-шулёнак Falco vespertinus, пардва Lagopus lagopus, залацістая сеўка Pluvialis apricaria, сярэднi кулён Numenius phaeopus, кулiк-селянец Tringa nebularia. Колькасць звычайнага гогаля Bucephalaclangula на гнездаванні дасягае 30-40 пар.

Іншыя групы жывел:

Усяго адзначана 32 віда млекакормячых, 9 відаў амфібій, 5 відаў рэптылій.

Найбольш шматлікімі прадстаўнікамі млекакормячых, за выключэннем мышападобных грызуноў, з’яўляюцца заяц-бяляк, заяц-русак, андатра, бобр. Вельмі рэпрэзентатыўна на тэрыторыі ТВП прадстаўлена група драпежных звяроў.

Занесеныя ў Чырвоную кнігу віды млекакормячых фарміруюць тут даволі ўстойлівыя групоўкі: барсук Meles meles (10 пасяленняў), рысь Felis linx (5-8) і буры мядзведзь Ursus arctos (3-5 пасяленняў).

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэндыКрытерый ТВП
1Пардвагн10-20 п2000-2010Э
2Гагач чорнаваллёвыгн1-2 п2000-2010Э
3Чапля-бугайгн5-8 с2000-2010Э
4Чорны буселгн8-10 п2000-2010ЭB2
5Арлан-белахвостгн1 п2000-2010Д
6Арол-вужаедгн3 п2000-2010Д
7Лунь палявыгн5 п2000-2010ЭB2
8Малы арлецгн8-12 п2000-2010Э
9Арол-маркутзал+2000-2010П
10Скапагн3 п2000-2010Д
11Сокал-пустальгагн15-20 п2000-2010Э
12Сокал-шуленакмг+2000-2010П
13Сокал-дрымлюкгн6-8 п2000-2010Э
14Сокал-кабецгн8-10 п2000-2010Э
15Журавель шэрыгн20-25 п2000-2010ЭB2
16Сеўка залацістаягн30-50 п2000-2010Э
17Кулён сярэднігн10-15 п2000-2010Э
18Кулён вялікігн10-20 п2000-2010ЭB2
19Кулік-селянецгн20-30 п2000-2010Э
20Кугакаўка даўгахвостаягн4-5 п2000-2010Э
21Кугакаўка барадатаягн1 п2000-2010П
22Сава балотнаягн3-6 п2000-2010Э

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Расліны: сфагнум ЛіндбергаSphagnumlindbergii, Менегацция продырявленная Menegazziapertusa, баранец звычайныHuperziaselago, бяроза карлікаваяBetulanana, рагулькі высокіяDelphiniumelatum, касач сібірскіIrissibirica, ядрушка даўгарогаяGymnadeniaconopsea, званочак шыракалiстыCampanulalatifolia, пярэсна еўрапейскаяTrolliuseuropaeus, ладдзян трохнадрэзаныCorallorhizatrifida, лiнея паўночнаяLinnaeaborealis, цыбуля мядзведжаяAlliumursinum, луннiк ажываючыLunariarediviva, марошка прысадзістаяRubuschamaemorus, асака малакветкаваяCarexpauciflora, асака залiўнаяCarexpaupercula, пустапялёснiк зялёныCoeloglossumviride, расiца прамежкаваяDroseraintermedia, тайнiк яйцападобныListeraovata, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus.

Пагрозы:

  • Асушэнне прылягаючых тэрыторый і выраўноўванне малых рэк (каля 60% рэчышчаў малых рэк, якія працякаюць па тэрыторыі заказніка, каналізавана) выклікалі парушэнні гідралагічнага рэжыму балота.
  • Лакальная здабыча торфу ў паўднёвай частцы тарфянога масіву Обаль-2.
  • Выпальванне расліннасці аказвае надзвычай шкодны ўплыў на флору і фауну заказніка, асабліва ва ўмовах сухой вясны.
  • Высечка карэнных лясоў – ельнікаў, а часам і альшанікаў, суправаджаецца рэзкім зніжэннем біялагічнай разнастайнасці.
  • Прамысловае рыбалоўства, якое ажыццяўляецца Віцебскім рыбгасам на адным з самых маляўнічых азёр – Мошна, можа стаць прычынай скарачэння яго рыбных запасаў.
  • Раслінныя сукцэсіі. На нізінных балотах адкрытыя ўчасткі зарастаюць хмызняком, што звязана, у асноўным, са змяншэннем сенакашэння.

Рэкамендацыі па захаванню:

Для больш эфектыўнай аховы і рацыянальнага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці неабходна распрацаваць план кіравання заказнікам міжнароднага значэння.

У першую чаргу неабходна вырашыць наступныя найбольш важныя пытанні:

  • аптымізацыя гідралагічнага рэжыму;
  • распрацоўка рэжымаў землекарыстання (сельская, лясная і рыбная гаспадаркі, паляванне);
  • аднаўленне балот на выпрацаваных тарфяніках.

Крыніцы інфармацыі:

Асабістыя паведамленні: Іваноўскі У.В.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Вынаеў Г.В., Іваноўскі У.В., Кузьменка У.Я.)

Научное и технико-экономическое обоснование реорганизации заказника «Козьянский», Минск, 1998 г.

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru