Палескі радыяцыйны запаведнік

Спампаваць у фармаце PDF

Код:

Геаграфічныя каардынаты:

Адміністрацыйная прыналежнасць:

Плошча:

Крытэрыі:

Нацыянальны прыродаахоўны статус:

Міжнародны прыродаахоўны статус:

Карта ТВП:

Агульнае апісанне:

Межы ТВП супадаюць з межамі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, які знаходзіцца ў так званай «трыццацікіламетровай зоне», утворанай пасля аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў 1986 годзе. Вядзенне любой гаспадарчай дзейнасці і знаходжанне людзей на тэрыторыі зоны забаронена.

Прыкладна трэцюю частку тэрыторыі запаведніка займае пойма ракі Прыпяць, для якой характэрны працяглыя веснавыя паводкі. У адкрытай частцы поймы разам з забалочанымі, паніжанымі ўчасткамі шырока распаўсюджаны сухія лугі, якія па сваёй структуры нагадваюць стэпы. Драўнінная расліннасць прадстаўлена разрэджанымі дубравамі, участкамі старых вербалознікаў, якія часта складаюцца з магутных векавых дрэў, а таксама ўзбярэжнымі лазовымі хмызнякамі, якія на працягу доўгага часу вясной і ў пачатку лета бываюць заліты вадой. Лясы, якія растуць за межамі поймы, мазаічныя і фрагментаваныя. У паніжэннях пераважаюць шырокалісцёвыя і хваёва-шырокалістныя насаджэнні, на ўзвышшах і пясчаных дзюнах – сухія хвойнікі. Значную долю складаюць паўторныя асінава-бярозавыя лясы, па найбольш вільготных месцах растуць чорнаалешнікі і лазнякі.

Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС большая частка адкрытых тэрыторый уяўляла сабой сельгасугоддзі на месцы асушаных балот. Пасля аварыі для прадухілення пажараў былі перакрыты ўсе магістральныя каналы меліяратыўных аб’ектаў. Гэта прывяло да затаплення і паўторнага забалочвання вялікіх прастораў. Вясной у выніку слабага сцёку талай вады большая частка такіх тэрыторый ператвараецца ў вялікія мелкаводныя вадаёмы са шматлікімі невялікімі астраўкамі і мазаічна размешчанымі курцінамі рагозу і трыснягу. Да сярэдзіны лета яны мялеюць, высыхаюць і густа зарастаюць водна-балотнай расліннасцю. Па краях поймы і вялікіх забалочаных масіваў нярэдка цягнуцца грады пясчаных дзюн. Звычайна яны пакрыты сасновымі насаджэннямі, але месцамі захаваліся адкрытыя ўчасткі з незамацаванымі пяскамі. У сувязі са спыненнем сенакашэння і апрацоўкі глебы адбываецца паступовае зарастанне адкрытых пойменных лугоў і былых палёў хмызнякамі. Акрамя таго, у апошнія 10 гадоў на пустэчах і ўчастках былых сельгасугоддзяў, якія не затапляюцца вадой, усё шырэй практыкуецца пасеў лясных культур.

Асаблівыя біятопы ўтвараюца на месцы пакінутых вёсак і сельгаскомплексаў. Тут яшчэ захоўваюцца зараснікі здзічэлых культурных раслін і сінантропнага пустазелля, але з кожным годам усё шырэй распаўсюджваюцца абарыгенныя віды дзікіх раслін. Спалучэнне такіх зараснікаў з паўразбуранымі пабудовамі стварае спецыфічныя ўмовы для пражывання звяроў, птушак iiншых жывел і прыводзіць да фарміравання своеасаблівых фауністычных комплексаў.

Састаў флоры заповедніка налічвае 1251 від раслін, что складае каля 2/3 відавога склада раслін Беларусі.

Асноўныя біятопы:

Лясы займаюць каля 51% (110 тыс. гектар). Былыя сельскагаспадарчыя землі займаюць каля 38% (82 тыс. гектар). Значная частка іх паўторна забалочана. Астатнія 11% - пойма р. Прыпяць з вільготнымі разнатраўнымі лугамі.

Птушкі:

Поўнае спыненне гаспадарчай дзейнасці і адсутнасць фактару неспакою, а таксама паўторнае забалочванне тэрыторый, якія раней былі асушаны, значна палепшылі ўмовы пражывання і прывялі да хуткага павелічэння колькасці шэрагу відаў жывёл, у тым ліку і рэдкіх для Беларусі.

Так, на гнездаванні ў запаведніку з’явіўся вялікі арлец Aquila clanga (3-5 пар) – від, які знаходзіца пад пагрозай глабальнага знікнення. Колькасць чорнага бусла Ciconia nigra (каля 30 пар), арла-вужаеда Circaetus gallicus (10-15 пар), малога арляца Aquilla pomarina (20-30 пар), арлана-белахвоста Haliaeetus albicilla (10-15 пар), сокала-кабца Falco subbuteo (каля 10 пар) і сокала-пустальгі Falco tinnunculus (5-10 пар). У апошния гады з’явiлася на гнездаваннi барадатая кугакаўка Strix nebulosa (5 пар). У пойме Прыпяці на сухіх лугах гняздуецца найбольш шматлікая ў Беларусі групоўка садовай стрынаткі Emberiza hortulana – больш за 100 пар, вакол пакінутых населеных пунктаў сустракаецца чарналобы грычун Lanius minor, даволі высокая колькасць і вялікага грычуна Lanius excubitor. Вельмі высокая колькасць малога пагоніча Porzana parva і драча Crex crex.

На тэрыторыі запаведніка ўтварылася ўнікальнае для Беларусі месца зімоўкі буйных драпежных птушак – арлана-белахвоста Haliaeetus albicilla (каля 100 птушак) і арла-маркута Aquila chrysaetos (5-10 птушак). Узнікненне такіх згуртаванняў драпежнікаў абумоўлена наяўнасцю спрыяльнай харчовай базы (асноўнай іх ежай з’яўляюцца рэшткі ахвяр ваўка).

Ранняй вясной на затопленых тэрыторыях збіраюцца вялікія згуртаванні гусей і качак, а ў асобныя гады ўлетку – вялікіх белых чапляў Egretta alba і чорных буслоў Ciconia nigra.

Іншыя групы жывел:

Пры адсутнасці антрапагеннага фактару надзвычай узрасла шчыльнасць капытных млекакормячых (дзіка Sus scrofa, лася Alces alces) і ваўка Canis lupus. На тэрыторыі запаведніка стала высокай колькасць і некаторых іншых, больш дробных, драпежных млекакормячых (выдра Lutralutra, янотападобны сабака Nyctereutes procyonoides, каменная куніца Martes foina). Акрамя таго, тут даволi вялiкая колькасць барсука Meles meles, рысiFelis linx, арэшнікавай сонiMuscardinus avellanariusi сонi-палчка Myocxusglis – відаў, якія занесены ў Чырвоную кнігу РэспублiкiБеларусь. У 1995 годзе быў завезены белавежскі зубр Bison bonasus. Зараз статак гэтых велічных жывел існуе ў натуральных умовах iперавышае больш за семдзесят асобiн.

            За апошнiя 5-10 гадоў, з-за пацяплення клiмату, на гэтай тэрыторыi з’явiлiся стэпавыя вiды жывел; аса сколiя-гiгант Scoliamaculata, павук – паўдневарускi тарантул Lycosa singoriensis iiншыя. З боку Украiны ў 2007 годзе перайшлi сюды тры канi Пржавальскага Equusprzewalskiiякiя штогод размнажаюцца i зараз iх статак налiчвае 10 асобiн.

         На тэрыторыі ТВП абітае 54 віда млекакормячых, каля 30 відаў рыб.

Стан рэдкіх відаў птушак:

ВідыСтатусКолькасцьГод/перыяд ацэнкіДакладнасць ацэнкіТрэнды (2000-2010)Крытерый ТВП
1Гусь шэраягн?0-1 п2005-2010П
2Качка-шылахвосткагн5-10 п2010П
3Савук-лутокмг~ 50 ас2010П
4Савук даўганосымг5 ас1993П
5Савук вялікімг~ 100 ас2005-2010П
6Гагач чорнаваллёвымг~ 100 ас2009П
7Чапля-бугайгн> 100 с2005-2010ПB2
8Чапля-лазянікгн15-20 п2005-2010П
9Чапля-кваквагн?0-5 п2007-2010П
10Чапля вялікая белаягн10-20 п2005-2010П
11Чорны буселгн20-30 п2005-2010ЭB2
12Каршун чорныгн?0-2 п2005-2010П
13Арлан-белахвостгн10-15 п2005-2010ДB2
14Арол-вужаедгн10-15 п2005-2010ПB2
15Лунь палявымг~ 100 ас2005-2010Э
16Малы арлецгн+2005-2010ЭB2
17Арлец вялікігн3-5 п2008-2010ДA1
18Арол-маркутзім5 ас2008-2010П
19Скапамг1-5 ас2008-2010П
20Сокал-пустальгагн5-10 п2008-2010Э
21Сокал-шуленакгн?0-1 п2008-2010П
22Сокал-дрымлюкмг+2008-2010П
23Сокал-дрымлюкзім+2008-2010П
24Сокал-кабецгн5-10 п2008-2010Д
25Пагоніч малыгн~ 1000 п2008-2010ЭB3
26Драчгн~ 1000 с2008-2010ЭB2
27Журавель шэрыгн~ 50 п2008-2010ЭB2
28Крывокгн10-12 п2010Д
29Баталёнмг3000-5000 ас2005-2008Э
30Дубальтгн20-30 с2005-2010ДA1
31Грыцук вялікігн5-8 п2005-2010Д
32Кулік-селянецмг> 100 ас2005-2010П
33Кулік-паручайнікгн?0-1 п2007П
34Кулік-марадункагн5-10 п2007П
35Чайка малаямг~ 100 ас2005-2010П
36Чайка шызаягн?2 п2007-2010П
37Крычка малаягн30-70 п2007-2010ДB2
38Рыбачка белашчокаягн20-50 п2008Д
39Пугачгн10-15 п2005-2010ЭB2
40Сыч-сіпельгн3-5 п2005-2010Д
41Кугакаўка барадатаягн2-5 п2010П
42Сава балотнаягн5-20 п2005-2010Э
43Звычайны зімародакгн> 50 п2005-2010ДB2
44Шчурка-пчалаедкагн> 50 п2005-2010Д
45Сіваграк сінімг1 ас2007П
46Жаўна зялёнаягн2-5 п2005-2010Э
47Дзяцел беласпінныгн> 10 п2005-2010Э
48Жаўрук-смяцюхгн1-2 п2005-2010Д
49Свірстун палявыгн5-10 п2005-2010Э
50Чаротаўка вяртляваямг4 с2007П
51Валасяніца-белашыйкагн> 100 п2005-2010Э
52Грычун чарналобыгн0-5 п2005-2010Э
53Стрынатка садоваягн> 100 п2005-2010Э

Іншыя рэдкія і знаходзячыеся пад пагрозай знікнення віды:

Звяры: буры мядзведзь Ursusarctos, еўрапейская рысь Lynxlynx, барсук Melesmeles, соня-палчок Myoxusglis, арэшникавая соня Muscardinusavellanarius, еўрапейскі зубр Bisonbonasus.

Насякомыя: адзначана 33 віда, занесеных у Чырвоную кнігу РБ. Сярод іх: шчыгрынавы жужаль Carabuscoriaceus, рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль менетрые Carabusmenetriesi, фіялетавы жужаль Carabusviolaceus, зялёны каромысел Aeschnaviridis, тарфяннікавая жаўтушка Coliaspalaeno, мохавы чмель Bombusmuscorum, бронзавы красацел Calosomainquisitor, красацел-даследчык Calosomainvestigator, залацістаямачны жужаль Carabus clathratus, веснавы гнаявік Geotrupesvernalis, жук-алень Lucanuscervus, валасаты стафілін Emushirtus, вялікі дубовы вусач Cerambyxcerdo і іншыя.

Расліны: адзначана 29 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу РБ. Сярод іх такія як: ятрышнік шлеманосны Оrchismilitaris, астра стэпавая Aster amellus, асака ценявая Сarexumbrosa, наяда вялікая Najas major, вадзяны арэх плывучы Trapa natans, гваздзік армерыяпадобны Dianthus armeria, пылкагалоўнік даўгалісты Сephalantheralongifolia, венерын чаравічак сапраўдны Сypripediumcalceolus, расiца прамежкавая Droseraintermedia.

Пагрозы:

Зарастанне адкрытых тэрыторый лесам і развіццё хмызняковых зараснікаў, якое ўсё больш прагрэсіруе, можа прывесці да знікнення многіх відаў птушак (у тым ліку і рэдкіх), якія выкарыстоўваюць гэты біятоп для гнездавання альбо як паляўнічыя ўгоддзі. Аблясенне дзюн памяньшае разнастайнасць ландшафтаў, спрыяе знiкненню некаторых вiдаў птушак, пагаршае стан размнажэння балотнай чарапахi.

Высокая колькасць драпежнікаў і відаў-канкурэнтаў перашкаджае аднаўленню папуляцый некаторых відаў (палянік Burhinusoedicnemus), якія знаходзяцца ў прыгнечаным становішчы.

Неабмежаванае павелічэнне колькасці дзіка адмоўна ўплывае на ўзнаўленне папуляцыі цецярука Tetraotetrix, арабка Bonasabonasia і некаторых рэдкіх відаў птушак, што гняздуюцца на зямлі.

Рэкамендацыі па захаванню:

Неабходна распрацаваць план кіравання тэрыторыяй. Асаблівая ўвага павінна быць нададзена мэтанакіраванаму рэгуляванню ўзроўню грунтовых вод. Правесці функцыянальнае занаванне тэрыторыі, уключаючы найбольш каштоўныя ўчасткі ў зону абсалютнай запаведнасці. Распрацаваць і ажыццявіць праграмы аднаўлення папуляцый некаторых каштоўных і знікаючых відаў жывёл.

Крыніцы інфармацыі:

Калиниченко С.А. К исследованию видового разнообразия животного мира Полесского государственного радиационно-экологического заповедника // Радиация и экосистемы: материалы международной научной конференции, 16-17 октября 2008 года, г. Гомель, Республика Беларусь / под общей редакцией Е.Ф.Конопли. – Гомель: РНИУП «Институт радиологии», 2008. – С. 259-260.

Прищепчик О.В. Редкие и охраняемые виды насекомых Полесского государственного радиационно-экологического заповедника. Фаунистические исследования в Полесском госудаственном радиационно-экологическом заповеднике / Сборник научных трудов. Под редакцией Г.В. Анципова – Гомель: РНИУП «Институт раиологии», 2008. - с. 116-136.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В.Ч., Дубовік Д.В., Жураўлёў Д.В., Казулін А.В., Нікіфараў М.Я., Парэйка А.А., Скуратовіч А.М.)

Юрко В.В. Современное состояние орнитофауны Полесского государственного радиационно-экологического заповедника. Фаунистические исследования в Полесском госудаственном радиационно-экологическом заповеднике / Сборник научных трудов. Под редакцией Г.В. Анципова – Гомель: РНИУП «Институт радиологии», 2008. - с. 65-115.

http://chornobyl.in.ua/pgrez.html

Складальнікі :


* Выкарыстанне змешчанай тут неапублікаванай інфармацыі для навуковых публікацый без пісьмовай згоды яе аўтараў забаронена. У выпадку выкарыстання часткі кантэнту або старонкі цалкам на іншых інтэрнет-рэсурсах, абавязковая спасылка на аўтараў і сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru