Вынікі дзейнасці захавальнікаў

Дзякуючы захавальнікам ТВП мы ўжо зрабілі шмат добрых спраў, каб нашы птушкі не пераставалі нас радаваць. Шмат людзей прынялі удзел у падліках птушак, што вельмі важна для ацэнкі стану тэрыторый. Да прыкладу:

  • Захавальнікі ТВП “Балота Званец” правялі падлікі гняздуючых пар шэрых журавоў на балоце Званец ;
  • На балоце Ельня разам з захавальнікамі праводзіцца штогадовы ўлік мігруючых шэрых журавоў, пачынаючы з 2010 года. Дзякуючы вялікай колькасці ўдзельнікаў упершыню ўдалося атрымаць актуальнныя дадзеныя, якія толькі падцьвердзілі высокі статус Ельні для захавання журавоў – штогод тут спыняецца 3,5-7 тысяч птушак;
  • Падлікі вяртлявай чаротаўкі - адно з самых папулярных мерапрыемстваў, дзе можа кожны прыняць удзел. На ТВП “Сэрвач” падлікі праводзіліся толькі сіламі мясцовых жыхароў з дапамогай арнітолага;
  • На балоце Ельня з 2009 года захавальнікі ўдзельнічаюць у аднаўленні і падтрыманні гідралагічнага рэжыму, дзякуючы чаму балота паступова аднаўляецца і за гэты час на ім не было зафіксавана пажараў;
  • На Выганашчанскіх балотах захавальнікі кантралюць ахоўны рэжым двадцаці гнёзд барадатай кугакаўкі.

Адным з важнешых вынікаў захавальнікаў з’яўляецца своечасовае выяўленне пагроз на ТВП. Так, захавальнікі дапамагаюць адміністрацыі заказніка “Ельня” своечасова выяўляць парушэнні ахоўнага рэжыму: выкарыстанне транспартных сродкаў на балоце, што вядзе да парушэння глебавага покрыва.

Гэта некалькі прыкладаў таго, што мы можам рабіць разам з вамі для захавання тэрыторый, важных для біяразнастайнасці. Прыведзены пералік дасягненняў будзе працягвацца дзякуючы вынікам нашай сумеснай дзейнасці разам за захавальнікамі ТВП. Далучайцеся да нас!

Галерэя