Сёмга і кумжа ў Беларусі

Доўгі час не было вядома, што ў нашай краіне засталіся прахадныя ласосевыя віды рыб. І толькі пасля даследвання Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі напрыканцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя, адзначылі, што ў нас, на шчасце, заўважаюцца сёмга і кумжа. Раней з Балтыйскага мора яны прыходзілі па Нёману, Заходняй Дзвіне, але пасля будаўніцтва на іх плацінах ГЭС, былі страчаны асноўныя міграцыйныя шляхі.

Цяпер сёмга і кумжа заходзяць цераз рэкі Нярыс – Вілія і трапляюць ў невялікія прытокі Віліі на Астраветчыне. Тут для рыб-вандроўніц існуюць спрыяльныя ўмовы для працягу нашчадства.

Сёмга і кумжа, якія патрапілі ў Беларусь, праплылі шлях у 500 кіламетраў, што дастаткова вялікая адлегласць для гэтых відаў рыбы. У выпадку сёмгі, гэта самы працяглы міграцыйны шлях у свеце! Гэта сведчанне таго, што да прытокаў Віліі даходзяць найдужэйшыя асобіны, носьбіты каштоўнага генатыпу, для захавання балтыйскай папуляцыі сёмгі і кумжы.

Больш падрабязна пра сёмгу і кумжу тут: Ласось і сёмга ў Беларусі.pdf

Галерэя