ТВП-утвараючыя віды

Гусь-гуменніца / Anser fabalis (A4i)

Палавы дымарфізм адсутнічае. Шэра-бурая з больш цёмнымі галавой і шыяй. Дзюба аранжавая з чорнымі «пазногцем» і асновай. Розныя морфы адрозніваюцца велічынёй паверхні чорнай асновы... падрабязней

Гусь белалобая / Anser albifrons (A4i)

Палавы дымарфізм адсутнічае. Апярэнне карычнева-шэрае з чорна-карычневымі палосамі на жываце. У асновы дзюбы зверху белая пляма. У маладых палосы на жываце горш бачныя і... падрабязней

Гусь шэрая / Anser anser (?)

Палавы дымарфізм адсутнічае. Цёмна-шэрая з карычневым адценнем. Шыя і галава не цямнейшыя за цела. Усходняя морфа больш светлая, з шэрымі палосамі на спіне і... падрабязней

Качка-свіцьва / Anas penelope (A4i)

Самец у шлюбным уборы папялісты з рыжаватымі грудзьмі і галавой іржавага колеру (са светлым ілбом і верхам). Падхвосце чорнае, люстэрка зялёнае, над ім светлая... падрабязней

Качка-неразня / Anas strepera (B2)

Самец у шлюбным уборы шэра-карычневы з больш светлым жыватом і чорным падхвосцем. Люстэрка бела-чорнае, над ім рыжаватыя пёры. Дзюба папялістая. Самец у негнездавы час,... падрабязней

Качка-шылахвостка / Anas acuta (B1i)

Самец у шлюбным уборы папялісты, з белай шыяй і грудзьмі і карычневай галавой, рулявыя вельмі доўгія, люстэрка цёмна-зялёнае з жоўта-чорнай аблямоўкай. Самка, маладыя і... падрабязней

Качка-чырка / Anas querquedula (B2)

Невялікіх памераў качка. Самец у шлюбным уборы мае папялістую спіну і бакі цела з характэрнымі ўпрыгожваючымі пёрамі, грудзі і галава бура-ржавага колеру. З боку... падрабязней

Качка-лапаноска / Anas clypeata (A4i)

Самец у шлюбным уборы з зялёнай, бліскучай галавой, белымі грудзьмі, бакамі ржавага колеру і цёмна-карычневай спіной. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычнева-бурыя... падрабязней

Нырок-сівак / Aythya ferina (B3)

Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з каштанавай галавой, чорнымі грудзьмі і паясніцай. Самка, маладыя і самец у негнездавы час каштанавата-бурыя. Люстэрка белаватае, слаба бачнае.... падрабязней

Нырок белавокі / Aythya nyroca (A1)

Палавы дымарфізм слаба вызначаны. Апярэнне ржава-каштанаватага колеру з белымі падхвосцем і люстэркам. Ржавы колер самцоў у шлюбным уборы больш інтэнсіўны. У палёце добра бачныя... падрабязней

Чапля-бугай / Botaurus stellaris (B2)

Палева-карычневая, стракатая, з чорным верхам галавы. Маладыя падобныя на дарослых, але плямы крыху святлейшыя, а «вусы» меней выразныя. Ад маладых чапляў-квакваў адрозніваюцца адсутнасцю белых... падрабязней

Чорны бусел / Ciconia nigra (B2)

Вялікая чорная птушка з зялёным бляскам і белым жыватом. Дзюба і ногі чырвоныя ў гнездавы перыяд, па-за ім карычневыя. Маладыя без бляска, дзюба і... падрабязней

Бусел белы / Ciconia ciconia (B2)

Вялікая, белая птушка з чорнымі махавымі першай і другой ступені. Дзюба і ногі чырвоныя. Маладыя з чарнаватай дзюбай і жоўта-шэрымі нагамі. Голас: гучны, сухі... падрабязней

Асаед звычайны / Pernis apivorus (B3)

Апярэнне ад светлага да аднолькава цёмна-карычневага. На хвасце амаль заўседы бачныя папярочныя палосы, знiзу на крылах характэрны малюнак. Найбольш тонкі і доўгi хвост, у... падрабязней

Лунь палявы / Circus cyaneus (B2)

Сiлуэт падобны на балотнага луня. Выразны палавы дымарфiзм. Падобны да стэпавага i поплаўнага лунёў, асаблiва самка. Белая пляма на надхвосці выразная i параўнальна вялiкая.... падрабязней

Малы арлец / Aquila pomarina (B2)

Цяжка адрознiць ад вялікага арляца (махавыя - мал. 14м). Ад канюха-мышалова адрознiваецца больш доўгiмi крыламi з шырока растапыранымі махавымi. На надхвосці звычайна адзiночныя белыя... падрабязней

Арлец вялікі / Aquila clanga (A1)

Цяжка адрознiваецца ад малога арляца, таксама можна пераблытаць са стэпавым арлом i арлом-маркутом. Найлепшай вызначальнай рысай з’яўляюцца белаватыя плямы на надхвосці i некаторых крыючых... падрабязней

Скапа / Pandion haliaetus (B2)

Нiз цела шаўкавiста-белы, у паветры крылы характэрна сагнутыя. Верх галавы белы з невялiкiм чубам на патыліцы. Ногi папялістыя. Голас: кароткае, адрывiстае, свiсцячае «к’ю-т’юп, ійюп,... падрабязней

Драч / Crex crex (B2)

Крылы, асаблiва ў палёце, іржавыя i кароткiя, дзюба светлая. Маладыя больш карычневыя, без шэрага колеру на галаве. Птушаняты ў чорным пуху з шэрай дзюбай.... падрабязней

Журавель шэры / Grus grus (B2)

Папялiста-шэры (маладыя з бурым адценнем) з бела-чорнай шыяй i чырвоным верхам галавы (у маладых чырвоны колер адсутнічае). Над хвастом выдаецца чорнае пухавое пер’е, у... падрабязней

Баталён / Philomachus pugnax (?)

У шлюбным уборы палавы дымарфiзм праяўляецца ў багатым, вельмi зменлiвым апярэннi самца. Самка меншая. Самец у негнездавы час падобны да самкi, але з меншай... падрабязней

Дубальт / Gallinago media (A1)

Вельмi падобны да бакаса, маладыя не адрознiваюцца па знешняму выгляду. Дзюба больш кароткая i рысунак на галаве не такi кантрастны. У палёце зверху бачныя... падрабязней

Грыцук вялікі / Limosa limosa (A1)

Доўгая, прамая дзюба, аранжавая каля асновы i з цёмным канцом. Галава i перад цела ў шлюбным уборы карычнева-ржавага колеру, жывот паласаты. У негнездавы час... падрабязней

Кулён вялікі / Numenius arquata (B2)

Вялiкая птушка з доўгай, моцна загнутай унiз дзюбай i параўнальна доўгiмi нагамi. На галаве адсутнiчаюць палоскi, але яны добра бачныя на рулявых пры палёце.... падрабязней

Кулік-случок / Tringa totanus (A4i)

Папяліста-карычневы з цёмнымi плямкамi на ўсiм целе. На крылах белае люстэрка (асаблiва добра бачнае ў палёце). Дзюба больш кароткая, чым у кулiка-шчогаля, чырвоная каля... падрабязней

Кулік-цякун / Tringa glareola (A4i)

Падобны да кулiка-чарняка, больш светлы з зеленавата-жоўтымi нагамi. Грудзi больш белыя, у тонкія папярочныя палоскi. У палёце хвост са мноствам дробных тонкiх палосак, якiя... падрабязней

Крычка малая / Sternula albifrons (B2)

Самая малая з крычак, бела-шэрая з чорнай «шапачкай». У гнездавы перыяд белы лоб, жоўтая дзюба з чорным канцом, ногі аранжава-жоўтыя. У няшлюбным уборы верх... падрабязней

Рыбачка чорная / Chlidonias niger (B2)

У гнездавы перыяд амаль цалкам шэра-чорная (таксама i дзюба) з рознай інтэнсіўнасцю чорнага колеру, толькi крыючыя падхвосця белыя, а ногi карычнева-чорныя. Самка крыху святлейшая.... падрабязней

Пугач / Bubo bubo (B2)

Самая вялiкая сава, ржава-карычневага колеру, зверху галавы «вушкі» з пер’я. Вочы аранжавыя (не блытаць з вушатай савой). Голас: гучнае, нiзкае «у-ху», а таксама больш... падрабязней

Кугакаўка шэрая / Strix aluco (B3)

Дзве каляровыя морфы, галава акруглая без «вушак», хвост кароткi, на крылах зверху тры рады белаватых плямак. На сподзе палосы ў выглядзе «стрэлак», накіраваных назад.... падрабязней

Сіваграк сіні / Coracias garrulus (A1)

З каржакаватым сілуэтам, адносна моцнай дзюбай, у палёце падобны на вялiкага голуба. Блакітна-ржава-чорная афарбоўка. У самцоў характэрны шлюбны палёт. Часта сядзяць на тэлеграфных слупах... падрабязней

Удод / Upupa epops (?)

З вялікім згорнутым альбо разгорнутым чубам на галаве. Дзюба тонкая і доўгая, загнутая ўніз. Палёт хвалісты, са складаннем крылаў. Часта сустракаецца на зямлі. У... падрабязней

Круцігалоўка / Jynx torquilla (?)

Часта больш проста пачуць голас, чым убачыць. Знешнiм выглядам адрознiваецца ад іншых дзятлаў, нагадвае вераб’інападобных. Параўнальна доўгі хвост, кароткая дзюба, верх колеру кары, спод... падрабязней

Жаўна сівая / Picus canus (?)

Падобная да зялёнай жаўны: верх галавы і спіны шараватыя, у самца чырвоная пляма на лбе заходзіць на верх галавы, у абодвух полаў вузкія і... падрабязней

Жаўрук баравы / Lullula arborea (?)

Падобны да палявога жаўрука, крыху меншы i з больш кароткiм хвастом. Невялiкi чуб аддзяляе ад галавы светлая палоска. Крайнiя рулявыя не белыя. Жыве галоўным... падрабязней

Ластаўка-зямлянка / Riparia riparia (B3)

Верх цела карычневы, хвост з невялікай выразкай. Характэрная карычневая папярочная палоска, якая праходзiць праз грудзі, па беламу споду цела i злiваецца з карычневым колерам... падрабязней

Цвыркун звычайны / Locustella naevia (B3)

Верх алiўкава-карычневы, светлае брыво, праз вока праходзiць цёмная паласа. Нiз цела белаваты, у невялiчкiя рыскi. Голас вельмi характэрны. Голас: манатоннае i вельмi доўгае «цiрр»,... падрабязней

Цвыркун рачны / Locustella fluviatilis (B3)

Увесь верх цела карычнева-буры, на грудзях невялiкiя, падоўжныя рыскi. Голас: доўгае, манатоннае «дзе-дзе-дзе», вельмi падобнае на голас зялёнага коніка. Асцерагае хрыплым «клiк». Даўжыня цела... падрабязней

Чаротаўка балотная / Acrocephalus palustris (B3)

Верх цела карычнева-алiўкавы, нiз белаваты (не крэмавы). Ногi ружаватыя. Вельмi падобная да трысняговай чаротаўкі, асаблiва маладыя. Адрознiваецца спевам i суадносінамі даўжыні махавых. Голас: спеў... падрабязней

Леска-перасмешка / Sylvia nisoria (B3)

Самец зверху папялiста-карычневы, нiз цела ў гнездавы перыяд белаваты з цёмнымi папярочнымi рыскамi. Верх самкi больш карычневы, знiзу яна не такая плямiстая. У абодвух... падрабязней
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru