Vieluta

Download PDF

Code:

Central coordinates:

Location:

Area:

IBA Criteria:

National conservation status:

International conservation status:

IBA Map:

Site description:

ТВП Велута знаходзіца ў паўночна-усходняй часцы Брэсцкай вобласці ў Лунінецкім і Ганцавічскім раёнах. Уяўляе сабой леса-балотны масіў у Прыпяцкім Палессі паміж рэкамі Лань і Цна.

Пераважае плоскі рэльеф, асноўныя вышыні знаходзяцца ў межах 145-150 метраў, аднак тут ёсць асобныя пяшчаныя эолавыя груды.

Тэрыторыя ТВП з’яўляеца зонай падвышанага ўвільгатнення за кошт блізкага залягання грунтовых вод і мае выключна вялікае значэнне ў сілкаванні балот і рэк, падтрымання пагодна-кліматычных характарыстак рэгіёна. Але амаль уся плошча значна дрэнуеца меліярацыйнымі каналамі, найбольшыя з іх Пляса, Крынічная, Стрыжэўскі, Заазёрскае. Стрыжэўскі канал і р. Цна напаўняюць вадасховішча Велута. Вадасховішча было створана ў 1976 г. для рыбагадоўлі, увільгатнення і арашэння. Плошча 7,6 км2. На вадасховішчы адзначаны шэраг вадаплаўных і каляводных відаў птушак.

У асноўным пераважаюць сасновыя і бярозавыя лясы, сустракаюца дубравы і чорнаальшаннікі. Адметнай рысай тэрыторыі з’яўляюца тое, што лес расце астраўкамі сярод балот. Шмат дзе такія астраўкі леса цяжкадаступныя для чалавека. Балота вельмі разнастайныя. Есць балоты пераходнага тыпу з саснякамікустарнічкава-зеленамошнымі. На верхавых балотах растуць сфагнавыя хвойнікі. Пераважаюць нізінныя балоты.

У склад ТВП уваходзіць заказнік “Борскі”. Ён створаны ў 1979 г. Знаходзіца ў басейне р. Лань у межах Ганцавічскага і Лунінецкага раёнаў. Агульная плошча 2805 гектар. Створаны для захавання верхавых і пераходных балот і рацыянальнага выкарыстання клюквы.

Тэрыторыя выкарыстоўваеца ў асноўным для лясной гаспадаркі. Кожны год актыўна вядзецца нарыхтоўка журавін на верхавых балотах.

Habitats:

балоты (у тым лікам пад лесам) – 34% (верхавыя – 8,8%, пераходныя – 3,5%, нізінныя – 21,7%), лясы (без уліка балотных) – 63,5%, вадасховішчы – 1,5%, іншыя землі – 1%.

Birds:

ТВП Велута мае міжнароднае значэнне для захавання месц гнездавання глабальна пагражаемага віда вялікага арляцаAquilaclanga. Акрамя таго тут адзначаны на гнездаванні яшчэ некалькі рэдкіх драпежных птушак.

Дакладны склад арнітафаўны рэгіёна не вядомы, патрэбны дадатковыя даследванні.

Other animal groups:

не вядома.

Populations of IBA trigger species:

SpeciesSeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrendsIBA criteria
1Black-throated diverP+2009Poor
2White-tailed eagleB+2005-2010Poor
3Short-toed eagleB+2005-2010Poor
4Lesser spotted eagleB+2005-2010
5Spotted eagleB2-4 breeding pairs2005-2010GoodA1

Other biodiversity:

Расліны:журавiны дробнаплодныя Оxycoccusmicrocarpus, вярба чарнічная Salix myrtilloides.

Threats:

  • Парушаны гідралагічны рэжым тэрыторыі.
  • На асушаных тэрыторыях узнікаюць амаль штогод пажары.

Recommendations for the conservation:

  • Патрэбна стварэнне ААПТ і плана кіравання ёй.
  • Нармалізаваць гідралагічны рэжым тэрыторыі для прадухілення пажараў.
  • Правесці дадатковыя даследванні біяразнастайнасці тэрыторыі.

References:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч., Левы С.В.

Блакітная кніга Беларусі: Энцыкл./Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б 28 Н.А. Дзісько і інш.– Мн.: БелЭн, 1994.– 415 с.: іл.

Authors :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru