Cikiny astravy

Download PDF

Code:

Central coordinates:

Location:

Area:

IBA Criteria:

National conservation status:

International conservation status:

IBA Map:

Site description:

ТВП уяўляе сабой буйное верхавое балота з мінеральнымі астравамі, азёрамі, рэкамі і мачажынамі, акружанае па краях хвойнымі і лісцёвымі лясамі. Па ўсім балоце раскіданы шматлікія мінеральныя грывы, якія атрымалі назву Цікіны астравы. Унікальнасць гэтым парослым лесам астравам прыдаюць групы старых дубоў, ясеняў і клёнаў.

З захаду да балота прымыкае буйное мезатрофнае возера Нобіста (3,75 км2).Возера мелкаводнае, у летні час практычна цалкам зарастае воднай расліннасцю. Берагі месцамі ўтвараюць буйныя сплавіны, парослыя балотнымі відамі асокаў. Для рэгуляцыі ўзроўню вады ў возеры на рацэ Хараброўка, якая выцякае з яго, пабудавана водарэгулюючая плаціна. У выніку рэчышча Хараброўкі ніжэй возера зарасло воднай расліннасцю і месцамі перакрылася сплавінамі, плынь практычна адсутнічае. На гэтым участку ў Хараброўку ўпадаюць шматлікія лесамеліярацыйныя каналы і рака Голчыца, якая перасякае ўвесь балотны масіў з поўдня на поўнач.

З-за высокай забалочанасці тэрыторыі і адсутнасці дарожнай сеткі лесагаспадарчая дзейнасць тут вядзецца толькі па перыферыйных участках, практычна цалкам адсутнічаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Асноўнымі формамі гаспадарчай дзейнасці з’яўляюцца паляванне і рыбалоўства. Арандатарамі возера Нобіста праводзіцца зарыбленне вадаёма, рэгуляцыя ўзроўню вады. Жыхары навакольных населеных пунктаў збіраюць на балотах журавіны і брусніцы, у лясах – чарніцы і грыбы.

Флора налічвае 223 віда сасудзістых раслін. Асаблівую каштоўнасць для захавання рэдкіх відаў раслін уяўляюць градава-мачажынныя і мачажынна-азёрныя балотныя комплексы. Шматлікія адкрытыямачажыны параслі расіцай круглалістай Droserarotundifolia, асакой багнавай Carexlimosa, чаротнікам белым Rhynchosporaalba, багноўкай чорнай Empetrumnigrum і іншымі тыповымі балотнымі барэальнымі відамі. У наваколлі возера Чорнае адзначана адна з буйнейшых пладаносных папуляцый марошкі Rubuschamaemorus (пладанашэнне гэтага віду – вельмі рэкая з’ява ва ўмовах Беларусі), якая занесена у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Habitats:

Верхавыя балоты – 70%, лясы – 20%, азёры – 10%.

Birds:

Усяго на тэрыторыі ТВП адзначана 202 віды птушак, 188 з іх гняздуюцца. Тут з дастаткова высокай шчыльнасцю гняздуюцца такія рэдкія віды птушак як чорны бусел Ciconianigra, скапа Pandionhaliaetus і балотная сава Asioflammeus.

Other animal groups:

У фауне ТВП прадстаўлены ўвесь набор млекакормячых, характэрных для поўначы Беларусі. Тут звычайныя лось Alcesalces, дзік Susscrofa, казуля Capreoluscapreolus. У сухіх лясах па краях балот сустракаецца заяц-русак Lepuseuropaeus, а ў багуновых сасняках і на пераходных балотах - заяц-бяляк Lepustimidus. З драпежнікаў ва ўгоддзі жывуць воўк Canislupus, лісіца звычайная Vulpesvulpes, куніца лясная Martesmartes, норка амерыканская Mustelavison, ласка Mustelanivalis, гарнастай Mustelaerminea. У рэках і азёрах ТВП шматлікі бабёр рачны Castorfiber, сустракаецца выдра Lutralutra. Возера Нобіста багатае на рыбныя запасы, жыве тут і каштоўны прамысловы від – вугор рачны Anguillaanguilla.

Populations of IBA trigger species:

SpeciesSeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrendsIBA criteria
1Black storkB10 breeding pairs2000-2005GoodB2
2Short-toed eagleB1-3 breeding pairs2000-2005Medium
3OspreyB5 breeding pairs2000-2005Good
4CraneB+2000-2005Poor
5Common gullB+2009Poor
6Short-eared owlB10-15 breeding pairs2000-2005Poor

Other biodiversity:

Насякомыя: аксамітніца юта Oeneisjutta, тарфянікавая жаўтушкаColiaspalaeno.

Расліны: баранец звычайны Huperziaselago, асака малакветкавая Carexpauciflora, цыбуля мядзведжая Alliumursinum.

Threats:

Адносна слабая населенасць тэрыторыі вызначае невысокі ўзровень антрапагенных нагрузак на прыродныя супольніцтвы ТВП. Асноўнымі неспрыяльнымі фактарамі тут з’яўляюцца парушэнне гідралагічнага рэжыму, высечкі лесу і пажары.

            Парушэнне гідралагічнага рэжыму ўгоддзя звязана з пракладаннем асушальных каналаў, спрамленнем рэчышча ракі Хараброўка і зарэгуляваннем узроўню Абстэрнянскай групы азёраў. Леса-меліярацыйная сетка прыводзіць да перасыхання перыферыйнай часткі балота ў летні час і зніжэння разнастайнасці водна-балотных відаў жывёл і раслін.

            Лясныя пажары, якія перыядычна ўзнікаюць ва ўгоддзі, з’яўляюцца адной з асноўных пагроз прыродным комплексам ТВП.

            Высечкі лесу з-за высокай забалочанасці тэрыторыі носяць абмежаваны характар. Тым не менш, захоўваецца пагроза высечкі старых лясоў па ўскраінах балот і сухіх градах, якія з’яўляюцца месцамі жыхарства рэдкіх відаў жывёл і птушак.

Recommendations for the conservation:

Для захавання натуральных біяцэнозаў ТВП неабходна: пераўтварыць рэспубліканскі гідралагічны заказнік у ландшафтны; пры карэктыроўцы межаў заказніка ўключыць у яго ўсю ТВП; распрацаваць шматгадовы план кіравання заказнікам; правесці паўторнае забалочванне меліярацыйных сістэм і торфараспрацовак “Хaраброва” і “Буянава”.

References:

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Іваноўскі У.В., Максіменкаў М.В., Скуратовіч А.М., Навіцкі Р.В.)

Сушко Г.Г., Шкатуло В.В., Борок И.И. Редкие и охраняемые виды насекомых обитателей верховых болот Белорусского Поозерья // Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, преспективы: материалы международной научной конференции. – Витебск: УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2011., с. 171-173.

Authors :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru