Prostyr

Download PDF

Code:

Central coordinates:

Location:

Area:

IBA Criteria:

National conservation status:

International conservation status:

IBA Map:

Site description:

ТВП “Простыр” ўяўляе сабой апошні тыповы куток прыроды Цэнтральнага Палесся, які захаваўся сярод пераўтвораных ландшафтаў. Уключае міжрэчча Прыпяці і Простыра, поймы рэк Гнілая Прыпяць і Стрыр. Гэтыя ўчастакі пойм палесскіх рэк ўяўляюць сабой чаргаванне забалочаных лугоў, адкрытых асаковых балот, лазняковых і трысняговых зараснікаў. Сярод гэтай суцэльна забалочанай прасторы раскіданы невялікія павышэнні (астравы) і цэлая сетка дробных азёр і старыц. Лясоў мала.

Тэрыторыя моцна абводнена, у выніку чаго нават у засушлівыя гады яна цяжкадаступная, а пры высокай вадзе і ўвогуле непраходная. На ўчастку, які прымыкае да ракі Прыпяць, размешчаны шматлікія старычныя азёры. Шырыня Прыпяці на тэрыторыі заказніка вар’іруе ад 15 да 40 м, Прастыра – ад 30 да 60.

Флора адносна не багатая. Адзначана 525 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, большая частка з якіх з’яўляеца тыповымі гідра- і гіграфітамі.

Асноўныя віды землекарыстання ў заказніку – гэта сенакашэнне, выпас жывёлы, рэгламентаванае паляванне і аматарская рыбная лоўля, лесакарыстанне. Каля ТВП размешчаны восемь вёсак.

Habitats:

На тэрыторыі ТВП дамінуюць поймавыя лугі, трысняговыя і асаковыя балоты. У меншай ступені тут прадстаўлены хмызняковыя супольнасці і альховыя лясы.

Водна-балотныя ўгоддзі складаюць у цэлым каля 30% тэрыторыі, з іх нізінныя балоты складаюць 27%, вадаёмы - каля 1%, рэкі, пратокі і каналы - каля 2%.

Па левабярэжжы Простыры і па берагах Гнілой Прыпяці размешчана некалькі ўчасткаў чорнаальховых лясоў, якія складаюць каля 5% тэрыторыі.

Хмызнякі размешчаныя ў асноўным уздоўж рэк і каналаў, а таксама ў цэнтральнай частцы міжрэчча Прыпяць-Простыр. Разам яны займаюць каля 25% тэрыторыі ўгоддзя.

Лугавая расліннасць займае каля 40% ТВП. Дамінуюць вільготныя поймавыя супольнасці - каля 35%. Лугі на мінеральных астравах, складаюць каля 5%. Значныя плошчы заняты трысняговымі супольнасцямі.

Birds:

У складзе арнітафауны ТВППростыр адзначана 133 віда птушак. З іх гняздзіцца або верагодня гняздзіцца 116 відаў. Адзначана 27 птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Найбольшае значэнне тэрыторыя ТВП мае для водна-балотных відаў. Тут гняздзяцца 4глабальна пагражаемыхі прыраўнаных да іх віда:вялікі арлец Aquila clanga, дубальт Gallinago media, вялікі грыцук Limosa limosа, вяртлявая чаротаўка Acrocephalus paludicola.

На тэрыторыі ўгоддзя гняздзіцца шэраг іншых птушак, якія маюць ахоўны статус у Еўропе або ў Беларусі. Сярод іх вялікая белая чапля Egrettaalba - у межах заказніка знаходзіцца мінімум дзве калоніі; салаўіны цвыркун Locustella luscinioides - дзякуючы наяўнасці значных плошчаў трысняговых зараснікаў, яго колькасць дастаткова высокая (650-1500 пар). Найбольшая шчыльнасць характэрна для поймы р. Гнілая Прыпяць - 62 ас. (спяваючых самцоў)/100 га. Малы пагоніч Porzanaparva - агульная колькасць 315-530 пар, шчыльнасць віда найбольшая ў пойме р. Гнілая Прыпяць - 28 ас./100 га, у заказніку “Прастыр” - 2-3 ас./100 га. Звычайны пагоніч Porzana porzana - агульная колькасць 1500-4000 пар.

Other animal groups:

Дзякуючы цяжкай праходнасці тэрыторыі фактар неспакою ў пойме мінімальны, што спрыяе канцэнтрацыі ў заказніку розных відаў жывёл. Асабліва вялікае значэнне гэта тэрыторыя мае для лася Alcesalces, паколькі пойма служыць месцам летняга прыстанішча для самак з маладняком.

Populations of IBA trigger species:

SpeciesSeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrendsIBA criteria
1BitternB25-40 males only2003-2006Medium
2Little bitternB5-10 males only2003-2006Medium
3Great white egretB10-30 breeding pairs2003-2006Good
4Black storkB3-5 breeding pairs2003-2006Medium
5White-tailed eagleB?0-1 breeding pairs2007-2008Good
6Short-toed eagleB2 breeding pairs2007-2008Good
7Hen harrierP+2003-2006Poor
8Lesser spotted eagleP+2007-2008Poor
9Spotted eagleB3-4 breeding pairs2007-2010GoodA1
10OspreyP+2007-2008Poor
11KestrelP+2007-2008Poor
12Red-footed falconB?0-1 breeding pairs2007-2008Good
13HobbyB?0-1 breeding pairs2007-2008Good
14Little crakeB315-530 males only2003-2006MediumB3
15Spotted crakeB1500-4000 males only2007MediumB3
16CorncrakeB500-1100 males only2003-2006MediumB2
17CraneB11-22 breeding pairs2003-2006Good
18RuffB10-50 breeding pairs2003-2006Medium
19Great snipeB20-40 males only2003-2006MediumA1
20Black-tailed godwitB10-20 breeding pairs2003-2006GoodA1
21Whiskered ternB20-40 breeding pairs2003-2006Good
22Eagle owlB+2003-2006Good
23KingfisherB15-25 breeding pairs2003-2006Medium
24Green woodpeckerB1-3 breeding pairs2003-2006Good
25White-backed woodpeckerB5-10 breeding pairs2003-2006Medium
26Savi`s warblerB650-1500 breeding pairs2003-2006MediumB3
27Aquatic warblerB10-100 males only2003-2006GoodA1
28Azure titB50-200 breeding pairs2003-2006Medium

Other biodiversity:

Звяры: арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius.

Рэптыліі: балотная чарапаха Emysorbicularis.

Рыбы: падуст Chondrostomanasus.

Насякомыя: залацістаямачны жужаль Carabusclathratus, рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, прыгожы пядзенік Chariaspilatesformosaria.

Расліны: сальвінія плывучая Salvinianatans, берула прамая Berulaerecta, крапіва кіеўская Urticakioviensis, пухірнік ягадны Cucubalusbaccifer, гарлачык белы Nymphaeaalba, касач сібірскі Irissibirica.

Threats:

Парушэнне натуральнага воднага рэжыму водна-балотных экасістэм тэрыторыі.

Будоўля дамб у поймах рэк (Простыр, Гнілая Прыпяць, Стыр, Прыпяць) прыводзіць да рэзкіх ваганняў узроўня вады падчас паводкі.

Змененне накірунка і паскарэнне раслінных сукцэсій. З'яўляецца вынікам змены гідралагічнага рэжыму. У цэлым для тэрыторыі міжрэчча (Прыпяць-Простыр) характэрная накіраванасць сукцэсій у бок фарміравання перыядычна затапляемых лугавых экасістэм з наступным іх зарастанем хмызнякамі, а таксама трыснягова-хмызняковых экасістэм.

Пажары, некантралюемыя палы. У выпадку нізкага УГВ, адзначаемага штогод у ліпені-жніўні, падчас пажараў згарае не толькі раслінная біямаса, але таксама моцна пашкоджваецца паверхня глебы, што вядзе да яе дэградацыі.

Змена традыцыйнай гаспадарчай дзейнасці. Адсутнасць сенакосаў спрыяе зарастанню лугоў і балот дрэвамі, хмызнякамі і трыснягом

Узворванне земляў. Узворванне земляў на ўзнёслых участках (мінеральных астравах) каля пойм ажыццяўляецца ў наваколіцах вёсак Хойна і Востраў. Прыводзіць да змены месц гнездавання некаторых відаў птушак, у першую чаргу драча і кулікоў.

Вырубка леса. Нягледзячы на тое, што плошча лясоў невялікая, іх значэнне для шэрагу ахоўваемых відаў вельмі вялікае. Знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці ўздоўж рэк і старыц прыводзіць да знікнення месц пражывання такіх відаў як чапля-лазянік, белая сініца і інш.

Вясновае паляванне і незаконнае паляванне адмоўна ўплывае на папуляцыі шматлікіх відаў птушак, у тым ліку рэдкіх і ахоўваемых. Любое паляванне ў вясновы перыяд з'яўляеца моцным фактарам непакою для усіх відаў птушак.

Наведванне лясных масіваў, мінеральных астравоў, а таксама выкарыстанне лодак з маторам у гнездавы перыяд аказвае некаторае адмоўнае ўздзеянне на гнездаваннептушак.

Выпас буйной рагатай жывёлы з павышанай шчыльнасцю на асобных тэрыторыях(з выкарыстаннем электра пастухоў) і так званае кашарнае утрыманне кароў у летні перыяд таксама адмоўна уздзейнічае на асобныя віды жівёл і расліннае покрыва.

Recommendations for the conservation:

Кіраванне гідралагічным рэжымам тэрыторыі.

Вызначэнне і вылучэнне водаахоўнай зоны для тэрыторыі ТВП, распрацоўка рэжыма выкарыстання вадааховай зоны. Забяспечэнне выканання ўсталяванага рэжыму гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі заказніка і вадаахоўнай зоны землекарыстальнікамі і мясцовымі жыхарамі.

Арганізаваць сістэму комплекснага маніторынгу тэрыторыі заказніка (гідралагічнага рэжыму, глеб, раслінных супольнасцяў, флоры, фауны і г.д.).

Неабходна таксама распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па прадухіленні зарастання балот і лугоў хмызняком. У тым ліку патрэбна распрацаваць механізмы стымуляцыі мясцовага насельніцтва накіраваны направядзенні экалагічна-збалансаванага сенакашэння на тэрыторыі ТВП.

Важным з'яўляецца прадухіленне некантралюемых палаў, а таксама ўзмацненне кантролю за парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства, звязанага з выпальваннем расліннасці як фізічнымі, так і юрыдычнымі асобамі, далучэнне мясцовага насельніцтва да кантроля за парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства, звязанага з выпальваннем расліннасці.

Забарона веснавога палявання і прадухіленне незаконнага палявання на тэрыторыі заказніка.

Забарона выпасу буйной рагатай жывёлы з павышанай шчыльнасцю на асобных тэрыторыях (з выкарыстаннем электра пастухоў) і так званага кашарнага утрыманне кароў.

Прадухіленне знішчэння месцаў гнездавання рэдкіх відаў і перадача іх пад ахову.

References:

Асабістыя паведамленні: Абрамчук А.В., Дамброўскі В.Ч., Левы С.В., Кіцель Д.

Абрамчук А.В. Орнитофауна Рамсарского угодья Простыр (Беларусь): состояние и угрозы// Збереження та відтворення ¦орізноманіття природно-заповідних територій: матеріалі міжнародноі науково-практичноі конференæі, присвяченоі 10-річчю Рівненського природного заповідника, м. Сарни, 11-13 червня 2009 року – С. 335-344.

Домбровский В.Ч., Журавлев Д.В. Редкие виды хищных птиц на приграничных с Украиной особо охраняемых природных территориях Белорусского Полесья // Материалы 3 Международной конференции "Хищные птицы Украины". Кривой Рог, 25-26 октября 2008 г., с. 125-133.

Отчет по по НИР на тему«Проведение учётов индикаторных видов животных в заказниках «Споровский», «Званец», «Средняя Припять» и «Простырь». Науч. Руководитель Карлионова Н.В., Минск., 2010. – 56 с.

План управления республиканским ландшафтным заказником «Простырь» (разработан ГНПО «НПЦ НАН Беларуси по биоресурсам», 2008 г.)

Положение о республиканском ландшафтном заказнике «Простырь» (утверждено Пост. Совета Министров Республики Беларусь от 28.02.1994 №115).

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. Простыр (Інфармацыю падрыхтавалі: Абрамчук А.В., Казулін А.В., Максіменкаў М.В., Скуратовіч А.М., Навіцкі Р.В.).

Authors :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru