Dzivin - Vialiki Lies

Download PDF

Code:

Central coordinates:

Location:

Area:

IBA Criteria:

National conservation status:

International conservation status:

IBA Map:

Site description:

Тэрыторыя ТВП размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Кобрынскага раёна. З усходняга боку прымыкае ТВП "Балота Званец". Размешчана ў паўночна-усходняй частцы Маларыцкай раўніны - аднаго з трох фізіка-геаграфічных раёнаў акругі Брэсцкага Палесся Палескай правінцыі.

Рэльеф пераважна плоскі. Характэрнай асаблівасцю з'яўляюцца затарфованыя лагчыны, арыентаваныя з паўночнага-усходу на паўднёвы-захад.

На тэрыторыі ТВП "Дзівін - Вялікі Лес" праходзіць сістэма каналаў, якія упадаюць уДняпроўска-Бугскі канал. Самым вялікім з іх з'яўляецца Казацкі канал. Перасякае вялікі балотны лясны масіў з юго-усходу на северо-захад у яго паўднёвай часткі. Праведзеная меліярацыя аказвае істотны ўплыў на водны рэжым лясных тарфяна-балотных глеб. Возера Любань, якое звязана дрэнажнымі каналамі з Дняпроўска-Бугскім каналам, з'яўляецца тут адзіным натуральным вадаёмам. Возера Любань разам з вдсх. Арэхаўскім і некалькімі затопленамі торфапляцоўкамі мае вялікае значэнне для вадаплаўваючых і каляводных птушак.

Забалочаныялясныяўчасткі, а таксама нізінныя балоты прадстаўленыяўцэнтральнайчастцы ТВП.

У адпаведнасці з геабатанічнымраянаваннемтэрыторыяадносіцадаПрыбугска-Прыпяцкаму раёну Бугска-Палескай геабатанічнай акругі падзоны шырокалісцева-хваёвых лясоў. На тэрыторыі біялагічнага заказніка "Дзівін - Вялікі Лес" пераважаюцьбяроза, сасна. Значнае распаўсюджванне атрымалі дуб, ясень,алешыначорная,радзей -грабіклён. Падлесакунасаджэнняхпрадстаўленыўасноўнымкрушынай,вярбой, ляшчынай, свідзінай.

У цэлым флора налічае каля 400 відаўсасудзістых раслін. Па прадстаўленасці такога рэдкага для еўрапейскага кантынента выгляду, як венерын чаравічак сапраўдны Cypripedium calceolus (каля 10 тыс. экзэмпляраў) заказнік "Дзівін - Вялікі Лес" не мае сабе роўных у Рэспубліцы Беларусь.

ТВП "Дзівін - Вялікі Лес" выкарыстоўваецца для вядзення лясной гаспадаркі, палявання, рыбалкі, збору грыбоў і ягад. Меліярыраванныя ўчасткі пераважна выкарыстоўваюцца для выпаса кароў і сенакосаў. На берагах воз. Любань размешчаныя базы адпачынку.

Habitats:

Драбналістыя лясы - 35,8%, хваёвыя лясы - 7%, шырокалісцевыя лясы - 5%, сельгасугоддзі - 30%, балоты - 12,5 %, штучныя вадаёмы - 7%, азёры - 2,3%.

Birds:

165 відаў птушак сустракаюцца на разглядаемай мясцовасці, 130 відаў гняздзіцца.

Тэрыторыя ТВП мае вялікае значэнне для захавання рэдкіх відаў птушак. Тут яшчэ захаваліся месцы пасялення такіх відаў як вялікі арлец Aquila clanga, вяртлявая чаротаўка Acrocephalus paludicola, вялікі грычук Limosa limosa.Мясцовая папуляцыя цецерука адна з самых буйных на крайнім паўднёвым захадзе Беларусі. Увосень перад міграцыяй на меліяраваных землях адзначаюцца зграі шэрых жураўлёў колькасцю да 3 000 асобін. У цэлым 58 відаў птушак маюць розны Еўрапейскі ахоўны статус.

Other animal groups:

На ТВП адзначана 36 відаў звяроў, 5 відаў рэптылій, 10 відаў амфібій.

Populations of IBA trigger species:

SpeciesSeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrendsIBA criteria
1PintailP50-100 ос2000-2009Good
2SmewP20-40 ос2000-2009Good
3Black-throated diverP0-5 ос2000-2010Good
4BitternB5 males only2000-2009Good
5Great white egretB5-15 breeding pairs2005-2010Medium
6Black storkB4-10 breeding pairs2000-2009Medium
7White-tailed eagleN3-4 ос2000-2009Poor
8Short-toed eagleB?1-3 breeding pairs2000-2009Medium
9Hen harrierB2-4 breeding pairs2000-2009Medium
10Lesser spotted eagleB+2000-2009Poor
11Spotted eagleB?0-1 breeding pairs2000-2009Good
12HobbyP+2000-2009Poor
13Little crakeB20-30 males only2000-2009Medium
14CorncrakeB25-30 males only2000-2009Medium
15CraneB20-30 breeding pairs2000-2009Medium
16CraneP1500-3000 individuals2000-2009GoodA4i
17Black-tailed godwitB10-20 breeding pairs2000-2009GoodA1
18Eagle owlB3-4 breeding pairs2000-2009Good
19Green woodpeckerB2-5 breeding pairs2000-2009Poor
20White-backed woodpeckerB5-10 breeding pairs2000-2009Poor
21Aquatic warblerB11-152009GoodA1
22Bearded reedlingB> 1 breeding pairs2009Poor
23Azure titN+2000-2009Poor

Other biodiversity:

Звяры: Барсук Melesmeles, арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius.

Рэптыліі: Балотная чарапаха Emysorbicularis.

Насякомые: Гламерыс звязаны Glomerisconnexa, мнемазіна Parnassiusmnemosyne, жужаль фіялетавы Carabusviolaceus.

Расліны: Пылкагалоўнiк чырвоны Cephalantherarubra, ятрышнік мужчынскі Orchis mascula, увярэднiк скiпетрападобны Pedicularissceptrum-carolinum, венерын чаравічак сапраўдны Cypripediumcalceolus, кадзіла сармацкае Melittissarmatica, ядрушка даўгарогая Gymnadeniaconopsea, гарычка крыжападобная Gentianacruciata, гайнiк цёмна-чырвоны Epipactisatrorubens, вярба чарнічная Salixmyrtilloides, асака ценявая Carexumbrosa, званочак шыракалiсты Campanulalatifolia, зубніца клубняносная Dentariabulbifera, лiлея кучаравая Liliummartagon, тайнiк яйцападобны Listeraovata, касач сібірскі Irissibirica.

Threats:

  • зарастанне асаковых балот хмызняком.
  • значная рэкрыяцыйная нагрузка.

Recommendations for the conservation:

  • Падтрымліваць гідралагічны рэжым заказніку з дапамогай шлюзаў на канале Казацкі.
  • Перадаць пад ахову месцы абітання рэдкіх відаў.
  • Абмежаваць палявання на прамысловыя віды птушак на тэрыторыі заказніка.
  • Інфармаванне мясцовага насельніцтва аб ТВП.

References:

Асабістыя паведамленні: Бакур Ю.Ю., Кальчанка А.І., Левы С.В., Пракапчук В.

Научное и технико-экономическое обоснование местного биологического заказника «Дивин-Великий лес» в Кобринском районе Брестской области.

Authors :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru