Arechaŭskaje

Download PDF

Code:

Central coordinates:

Location:

Area:

IBA Criteria:

National conservation status:

International conservation status:

IBA Map:

Site description:

Тэррыторыя ўяўляе сабою адносна невялікі леса-водна-балотны комплекс, у склад якога ўваходзяць: вялікі вадаём – воз. Арэхаўскае, цалкам захаванае ў натуральным стане; затоплены ўчастак выпрацаваных торфапляцовак, на якім адбываюцца працэсы другаснага забалочвання; а таксама размешчаныя навокал лясныя массівы, фрагменты нізінных і пераходных балот і лугоў.

Ядром ТВП з’яўляецца воз. Арэхаўскае і былая торфапляцоўка - ўрочышча Разлівы. Возера размешчана ў басейне р. Рыта, правага прытоку р. Мухавец – басейна р. Заходні Буг і з’яўляецца пятым па плошчы ў басейне Бугу і самым вялікім натуральным вадаёмам беларускай часткі басейну. Максімальная даўжыня возера 3,11 км, шырыня 2,03 км, сярэдняя глыбіня каля 1 м. Берагі нізкія моцна забалочаныя, парослыя лесам. Сучасны гідралагічны рэжым басейна возера абумоўлены рэалізаванымі ў 1965-1984 гг. гідрамеліяратывнымі мерапрыемствамі, у выніку якіх плошча вадасбору паменшылася ў 17 разоў (Якушко, Власов, 1998). Негледзячы на значныя змяненні ў паверхні вадазбору, само возера і яго ўзбярэжжы захавалася ў натуральным стане. У 1984 годзе на паўночны-захад ад возера пачалася распрацоўка торфапляцоўкі «Арэхава-2» ва ўр. Разлівы. Пераразмеркаванне вады ажыццяўлялася пры дапамозе часовай насоснай станцыі ў воз. Арэхаўскае, далей у раку Маларыта і праз сістэму каналаў у воз. Олтушскае. На пачатку 1990-х гадоў торфаздабыча і адпампоўванне вады былі прыпынены. Пасля гэтага пачалося інтэнсіўнае другаснае забалочванне тэрыторыі торфапляцоўкі. Сёння былая торфапляцоўка прадстаўляе сабой другасна затоплены і забалочаны мелкаводны вадаём з сеткай унутранных і абвадных каналаў. У паўночнай частцы торфапляцоўка і возера злучаны каналам. Падчас летне-асенняй межані гэтая сувязь перарываецца. У апошнія гады гідралагічны рэжым возера і торфапляцоўкі стабілізаваўся. На паўднёв-усходняй граніцы ТВП размешчаны канал які дае пачатак р. Маларыта.

Асноўнымі экасістэмамі найбольш распаўсюджаннымі ў межах ТВП з’яўляюцца: водныя (натуральных і штучных вадаёмаў), лясныя, а таксама лугавыя і балотныя. Пераважаюць лясныя, балотна-лугавыя, узбярэжна-водныя раслінныя супольнасці. Вышэйшая водная расліннасць займае каля 33% паверхні возера і каля 50% паверхні торфапляцоўкі. З надводнай расліннасці дамінуе трысняг, субдамінантамі з’яўляюцца камыш азёрны і рагоз вузкалісты. Вялікай разнастайнасцю асацыяцый характэрызуюцца вадаёмы ўр. Разлівы, дзе назіраецца больш менш раўнамернае чаргаванне зарасляў надводнай расліннасці і ўчасткаў адкрытай вады. У межах ТВП таксама размешчаны самы вялікі на паўднёвым захадзе і ў межах беларускай часткі басейну р. Заходні Буг поймавы луг, які захаваўся ў натуральным стане. Прадстаўлены таксама асобнымі участкамі пераходныя і нізінныя балоты. Дзякуючы разнастайнасці прыродных ўмоў тут таксама прадстаўлены разнастайныя лясы (разам 13 тыпаў). Найбольш распаўсюджаны сасновыя, бярозавыя і альховыя лясы. Сустракаюцца асобнымі фрагментамі дубовыя лясы.

У межах ТВП размешчаны невялікі населены пункт – вёска Перавысь, ля граніц вёскі: Арэхава і Дрочава. Граніцы ТВП выразна азначаны асабліва на захадзе і поўдні (граніца з Украінай) поўначы (аўтамабільная дарога Р17 Кобрын-Уладава), усходзе гравійнымі і грунтовымі дарогамі. ТВП мяжуе з Шацкім прыродным нацыянальным паркам і біясферным рэзерватам – Україна.

Habitats:

лясы – 70% (у асноўным сасновыя), азёры – 12%, другасна забалочанныя тарфянікі – 5%, палі – 5%, нізінныя і пераходныя балоты – 5%, поймавыя лугі - 3%.

Birds:

Арнітафаўна ТВП налічвае 182 віда птушак з 46 сямейств 17 атрадаў. На гнездаванні адзначана 134 віда з 41 сямейства 16 атрадаў. Толькі на міграцыі адзначана 37 відаў і 8 відаў з’яўляюцца залетнымі. На тэррыторыі ТВП адзначана каля 40 відаў птушак з Чырвонай кніі Рэспублікі Беларусь. У тым ліку: 6 відаў - ІІ катэгорыя аховы, 19 - ІІІ и 11 – ІΥ. З іх 21 від з’яўляецца гняздуючым ці гнездаванне верагодна, у тым ліку па катэгорыям: ІІ катэгорыя аховы – 4 відаў, ІІІ катэгорыя аховы – 11 відаў, ІΥ катэгорыя аховы - 6 відаў. Акрамя гэтага адзначана 9 відаў птушак з спіска відаў патрабуючых увагі, 5 з іх гняздуюць тут.

Тэррыторыя ТВП з’яўляецца важным месцам гнездавання многіх водна-балотных і лясных птушак, у тым ліку глабальнага пагражамых відаў вялікага грыцука Limosalimosaі дубальта Gallinago media. Вясною мае важнае значэнне для мігруючых птушак (гусі, качкі, кулікі).

Міжнароднае значэнне тэрыторыі абумоўліваецца наяўнасцю відаў маючых Еурапейскі і глабальны прыродаахоўны статус. Тут адзначаны на гнездаванні віды, якія згодна з міжнародным саюзам аховы прыроды (IUCN), адносяцца да катэгорыі ўязвімыя (V): чапля-лазняк Ixobrychus minutus, качка-шылахвостка Anas acuta, арлан-белахвост Haliaeetus albicilla, дубальт Gallinago media. Яшчэ 14 відаў адносяцца да катэгорыі рэдкія (R). Больш за 30 гняздуючых відаў маюць Еурапейскі Статус Пагрозы (European Threat Status) катэгорыі: D – памяншаючыя колькасць, R – рэдкія, V – уязвімыя.

Other animal groups:

На тэрыторыі ТВП адзначана больш за 30 відаў млекакормячых, у тым ліку такія віды як: лось, бобр, выдра, арэшнікавая соня і інш. Адзначана 6 відаў амфібій і 6 відаў рэптылій.

Populations of IBA trigger species:

SpeciesSeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrends (2004-2010)IBA criteria
1Greylag gooseB2-5 breeding pairs2004-2010Poor
2GadwallB15-20 breeding pairs2004-2010GoodB2
3PintailB0-1 breeding pairs2004-2010Poor
4SmewP+2004-2010Poor
5Red-brested goosanderP+2004-2010Poor
6GoosanderP+2004-2010Poor
7Black-throated diverP+2004-2010Poor
8Red-necked grebeB1-3 breeding pairs2004-2010Poor
9BitternB15-20 breeding pairs2004-2010Medium
10Little bitternB2-5 breeding pairs2004-2010Poor
11Night heronN+2004-2010Poor
12Great white egretP+2004-2010Poor
13Black storkB1-3 breeding pairs2004-2010Poor
14White-tailed eagleB1 breeding pairs2004-2010Poor
15Lesser spotted eagleB?+2004-2010Poor
16OspreyP+2004-2010Poor
17HobbyB?+2004-2010Poor
18Little crakeB25-30 breeding pairs2004-2010MediumB3
19CorncrakeB15-20 males only2004-2010Medium
20CraneB+2004-2010Poor
21Ringed ploverP+2004-2010Poor
22Golden ploverP+2004-2010Poor
23RuffP+2004-2010Poor
24Jack snipeP+2004-2010Poor
25Great snipeB?+2004-2010Poor
26Black-tailed godwitB10-15 breeding pairs2004-2010GoodA1
27WhimbrelP+2004-2010Poor
28CurlewP+2004-2010Poor
29GreenshankP+2004-2010Poor
30Common gullP+2004-2010Poor
31Whiskered ternP60-65 breeding pairs2004-2010Poor
32Black ternB0-60 breeding pairs2004-2010GoodB2
33Eagle owlB1 breeding pairs2004-2010Poor
34KingfisherB+2004-2010Poor
35Green woodpeckerB1-5 breeding pairs2004-2010Poor
36White-backed woodpeckerB+2004-2010Poor
37Collared flycatcherB?0-2 breeding pairs2004-2010Poor
38Savi`s warblerB50-60 breeding pairs2004-2010MediumB3
39Bearded reedlingP+2004-2010Poor

Other biodiversity:

Насякомыя: рашэцісты жужаль Carabus cancellatus, жужаль фіялетавы Carabus violaceus, жужаль шчыгрынавы Carabus coriaceus, бражнік Празерпіна Proserpinus proserpina, малое начное паўлінава вока Eudia pavonia, мохавы чмель Bombus muscorum.

Расліны: альдраванда пухіркаватая Aldrovanda vesiculosa, зубніца клубняносная Dentaria bulbifera, шалфей лугавы Salvia pratensis, гайнік цёмна-чырвоны Epipactis atrorubens.

Threats:

  • асушальная меліярацыя і будова каналаў;
  • забудова ў прыбярэжнай паласе;
  • некантраляваны выпал травяністай расліннасці;
  • перавыпас сельскагаспадарчых жывёл;
  • зарастанне адкрытых біятопаў;
  • інтрадукцыя драпежнікаў;
  • веснавое паляванне;
  • рубкі лесу, асабліва суцэльныя галоўнага карыстання;

Recommendations for the conservation:

  • Забараніць правядзенне асушальнай меліярацыі, будаўніцтва ў прыбярэжнай паласе, а таксама абмежаваць характар ляснога карыстання, у прыватнасці суцэльныя рубкі лесу галоўнага карыстанны.
  • На дадзенай тэрыторыі мэтазгодна ў перыяд вясновай міграцыі ўводзіць абмежаванні на любую дзейнасць, асабліва паляванне.
  • Неабходна кашэнне на некаторых частках лугу (штогод, або раз на два гады) у жніўні, а таксама магчыма мэтазгодна правядзенне кантраляваных палаў на прыканцы зімы пачатку вясны, калі на лузе існуе снегавое покрыва, альбо высокі узровень вады.
  • Неабходны штогадовы маніторынг стану папуляцый птушак і пагроз.

References:

Абрамчук А.В. ООПТ Брестского Полесья и территория перспективная для включения в состав Белоруской части МРБ "Западное Полесье" //Экологические коридоры, методика проектирования, реализация. Международный экологический коридор реки Буг. Люблинский Католический Университет 20-21 ноября 2002 г. Пяски, 2002. – С. 156-161.

Абрамчук А.В., Абрамчук С.В., Бакур Ю.Ю., Сербун С.С., Хвалей А.С., Прокопчук В.В., Богданович И.А. Редкие гнездящиеся водно-болотные птицы аквальных лентических экосистем Брестского Полесья. //Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы. мат. Респ. науч. конф. 12-13 декабря 2002 г. УО "ВГУ им. П.М. Машерова" – Витебск: Изд-во УО "ВГУ им. П.М. Машерова". 2002. – с.32-34.

А.В. Абрамчук, С.В. Абрамчук Гнездование серого гуся в Брестском Полесье. //Прыроднае асяроддзе Палесся: сучасны стан і яго змены: Материалы международной научной конференции Брест 2002.

А.В. Абрамчук, С.В. Абрамчук Редкие виды птиц бассейнов Олтушского и Ореховского озе // Беркут. Т.11, вып. 2. 2003. – С. 148-150.

С.В. Абрамчук, А.В. Абрамчук, И.А. Богданович, А.А. Сербун Осенние скопления водно-болотных видов птиц на водоемах Брестского Полесья. // Экологической науке – творчество молодых МатериалыIII Региональной научно-практической конференцииведущих специалистов, аспирантов и студентов, Гомель, апрель 2003 года. – Гомель, 2003. – С. 5-6.

А.В. Абрамчук, С.В. Абрамчук, Ю.Ю. Бакур, И.В. Богданович, С.В. Левый, В.В. Прокопчук, А.А. Сербун, В.А. Лихван Встречи редких видов птиц в Брестской области в 2002 г. //Авифауна Украины, Выпуск 2, 2003, с.48-52.

С.В. Абрамчук, А.В. Абрамчук С.В Гнездование белощекой крачки (Сhlidoniashibridus) в Брестском Полесье // Экологические проблемы Полесья и сопредельных территорий: Материалы V Международной научно-практической конференции. – Гомель, октябрь 2003 года. – Гомель, 2003. – С. 7-8.

А.В. Абрамчук, С.В. Абрамчук Некоторые данные по редким видам птиц территорий перспективных для включения в состав Белорусского сектора международного резервата биосферы «Западное Полесье"// Состояние природных комплексов крымского природного заповедника и других заповедных территорий Украины, их изучение и охрана. Мат-лы научно-практич. конференции, посвящ. 80-летию Крымского природного заповедника. Алушта, 2003 – С. 192-194.

А.В. Абрамчук Уникальные орнитокомплексы западной части Брестского Полесья. //Брэсцкі геаграфічны веснік, том 1, выпуск 1. (Прыродныя і антрапагенныя ландшафты Палесся: праблемы прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя). Брэст, УА “ Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна” , 2003 – С. 63-74.

А.В. Абрамчук, С.В.Абрамчук, А.А.Сербун, Ю.Ю.Бакур, И.А.Богданович, В.В.Прокопчук Результаты изучения редких и охраняемых птиц в Брестском Полесье //Материалы II международной научно-практической конференции “Учеты птиц: подходы, методики, результаты”. 26-30 апреля 2004. Житомир, 2004.

Максименков М.В., Вежновец В.В., Скуратович А.Н., Дубовик Д.В., Абрамчук А.В., Абрамчук С.В. Состояние биологического состояния проектируемого заказника “Ореховский” //Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця: тэзісы дакл. ΙΙΙ Міжнар. навук. канф. (Брэст, 7-9 чэрв. 2006 г.). / рэдкал.: М.В. Міхальчук (адк. рэд.), [і інш.]. – Брэст: Академия, 2006. – С. 130.

Китель Д.А. Абрамчук С.В. Абрамчук А.В. Новое место гнездования шилохвости (Anas acuta) в Беларуси. Subbuteo. 2008. – Т. 9. – С. 51-52.

Китель Д.А., Абрамчук С.В., Абрамчук А.В., Новое место гнездования галстучника (Charadrius hiaticula) в Беларуси. // Збереження та вшдтворення біорізноманіття природно-заповідных територій. Maтeрiaлы міжнародноі навуково-практичноі конференціі, присвяченоі 10-річчю Рівненского природного заповідніка (м. Сарни, 11-13 червеня 2009 року) / Ред.кол. Будз М.Д. та ін. – Ріве, ВАТ “Рівненска тдрукарня”, 2009. – С – 450-453.

Authors :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru