Ščara floodplain

Download PDF

Code:

Central coordinates:

Location:

Area:

IBA Criteria:

National conservation status:

International conservation status:

IBA Map:

Site description:

ТВП "Пойма Шчары" утворана ў 2012 г. Знаходзіцца ў 3 км на поўнач ад воз. Выганашчанскае. Паўднёвая частка ТВП уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння “Выганашчанскае”.

Тэрыторыя ТВП уключае поплавы р. Шчара, а таксама меліарыраванныя угодзі, якія слаба выкарыстоўваюцца. Рака Шчара не каналізавана, захавалася ў натуральным стане. У межах ТВП працягласць ракі больш за 20 км. Рэчышча звілістае, шырынёй да 20 м. Берагі нізкія, пераважна тарфяністыя. Праз Агінскі канал злучаеца з воз. Выганашчанскае. Акрамя таго, Агінскі канал праз Шчару і Ясельду злучае басейны Балтыцкага і Чорнага мораў.

Менавіта поймавыя адчыненыя лугі Шчары, захаваўшыяся ў натуральным стане, з’яўляюцца найбольш каштоўнымі біятопамі гэтай ТВП, як месца гнездавання глабальна пагражаемага віду вяртлявай чаротаукі Acrocephalus paludicola і месца харчавання яшчэ аднаго глабальна пагражаемага віду - вялікага арляца Aquila clanga. Вяртлявая чаротаўка таксама адзначана ў значнай колькасці і на меліярыраванных участках, парослых асокамі.

У межах ТВП адсутнічаюць населеныя пункты, дарожная сетка не развіта. Тэррыторыя выкарыстоўваецца галоўным чынам для сенакашэння на меліярыраванных землях, палявання, рыбнай лоўлі, радзей для турызма.

Habitats:

Натуральная рачная пойма з адчыненымі поплавамі і трысняговымі зараснікамі - 70%, сельгасугоддзі на меліярыраваных землях - 25%, іншае - 5%.

Birds:

Склад птушак ТВП "Пойма Шчары" даследаван недастаткова. Аснову арнітафауны складаюць птушкі паплавоў, вадаплаваючыя і каляводныя віды. Падчас веснавой міграцыі на разлівах Шчары адзначаецца значная колькасць розных відаў качак, крычак і кулікоў. У тым ліку качка-лапаноска Anas clypeata, баталён Philomachus pugnax, кулік-случок Tringa totanus, чорная крычка Chlidonias niger, белакрылая крычка Chlidonias leucopterus, белашчокая крычка Chlidonias hybrida і інш.

Відавы і колькасны склад птушак ў вялікай ступені залежыць ад узроўня і працягласці веснавой паводкі Шчары. Так у 2013 г. паводка была вялікая і працяглая, і поплавы выглядалі як вадаёвы. Усе прыдатныя для гнездавання вяртлявай чаротаўкі месцы былі затоплены. Гэты від у 2013 г. тут не адзначаны.

Other animal groups:

не даследавана.

Populations of IBA trigger species:

SpeciesSeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrends (2000-2011)IBA criteria
1BitternB2 males only2010-2013Good
2Spotted eagleN2 individuals2010-2013Poor
3RuffP200-400 individuals2013Poor
4Aquatic warblerB36-40 males only2010GoodA1

Other biodiversity:

не даследавана.

Threats:

  1. Зарастенне меліярыраванных земляў і поплаваў хмызнякамі. На шматлікіх участках ТВП (як на меліярыраванных, так і натуральных) адзначаеца павелічэнне плошчы хмызнякоў. Гэты вядзе да знікнення месц гнездавання вяртлявай чаротаукі Acrocephalus paludicola і месц харчавання вялікага арляца Aquila clanga.
  2. Сенакашэнне у гнездавы перыяд. Пры нізкімузроўне вады на меліярыраванных угоддзях праводзіцца сенакашэнне тэхнікай ў час калі яшчэ гняздзяцца многія віды птушак (у тым ліку і вяртлявая чаротаўка). Гэтая вядзе да гібелі птушанят і кладак.
  3. Нестабільнасць узроўню вады.

Recommendations for the conservation:

неабходна стварэнне плана кіравання ТВП.

References:

Блакітная кніга Беларусі (Водныя аб'екты Беларусі). Энцыклапедыя. Мінск, 1994.

Authors :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru