Stary Žadzien

Download PDF

Code:

Central coordinates:

Location:

Area:

IBA Criteria:

National conservation status:

International conservation status:

IBA Map:

Site description:

Леса-балотны комплекс, ядро якога складаюць балоты Стары Жадзен і Вялікае, раздзеленыя паміж сабой пакатай градой. Найбольш характэрнымі ландшафтамі тут з’яўляюцца верхавыя і пераходныя балоты, а таксама хваёвыя лясы.

Лясная расліннасць прадстаўлена шырокім спектрам супольніцтваў ад лішайнікавых хвойнікаў на старажытных эолавых дзюнах да чарнічных бярэзнікаў па іх падножжах і касачовых ольсаў па міжградавых паніжэннях. Ва ўзроставых адносінах лясы ў асноўным належаць да катэгорыі прыспяваючых. Па цяжкадаступных мінеральных астравах месцамі захаваліся дрэвы, узрост якіх перавышае 100-120 гадоў.

З фларыстычнага пункту гледжання найбольшы інтарэс уяўляюць мінеральныя грады і ўскраіны балот. Менавіта тут адзначана большасць ахоўваемых відаў раслін. Несумненную каштоўнасць маюць і пераходныя балоты з асокамі прамой Carex elata і валасістаплоднай Carex lasiocarpa, рэдкія ў рэгіёне і ў Беларусі. Рададэндран жоўты Rhododendron luteum, які расце па пакатых схілах мінеральных астравоў, мае, акрамя таго, і міжнародны статус аховы. Вялікі інтарэс уяўляюць таксама рэдкія для Беларусі плюшчай малы Sparganium minor, танканог вялікі Koeleria grandis і маннік складчаты Glyceria plicata. Даволі верагоднае знаходжанне тут расніцы прамежкавай Drosera intermedia і чаротніка белага Rhynchospora alba, якія сустракаюцца на прымыкаючых да ТВП балотах.

Сярод балот пераважаюць верхавыя водападзельнага тыпу. Па іх перыферыі і ў міжградавых паніжэннях знаходзяцца залітыя вадой пераходныя і нізінныя балоты. Уздоўж зарослых меліярацыйных каналаў пераважаюць звычайна трыснягі.

Гідралагічная сетка прадстаўлена некалькімі старымі меліярацыйнымі каналамі, пракапанымі яшчэ ў канцы 19 стагоддзя. Вада па іх сцякае ў раку Сцвіга і канал Бычок. Гэтыя каналы зараслі воднай расліннасцю, месцамі перакрыты сплавінамі. Шматлікія бабровыя плаціны затрымліваюць сток вады з балот. Воднае харчаванне балотных масіваў адбываецца ў асноўным за кошт атмасферных ападкаў.

З-за высокай ступені забалочанасці і слабага развіцця дарожнай сеткі тэрыторыя цяжкадаступная, населеныя пункты тут адсутнічаюць. Акрамя таго, ТВП уваходзіць у буферную зону Прыпяцкага нацыянальнага парка і Палескага ваеннага палігона.

Асноўныя віды выкарыстання тэрыторыі – лесагаспадарчае і паляўнічае. Высечкі лесу вядуцца толькі па перыферыйных участках угоддзя. Лясныя ўгоддзі выкарыстоўваюцца мясцовым насельніцтвам для збору ягад і грыбоў, балота – для нарыхтоўкі журавін і выпасу жывёлы.

Habitats:

Балоты верхавыя и пераходныя – 60%, лясы – 40%.

Birds:

На ТВП адзначана 12 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Тэрэторыя мае значэнне для захавання некалькіх пар вялікага арлеца Aquila clanga. Акрамя таго тут адзначаны яшчэ некалькі глабальна пагражаемых відаў: вялікі грыцук Limosa limosa, вялікі кулён Numenius arquata.

Other animal groups:

Ядро фауністычнага комплексу ўтвараюць віды, экалагічна звязаныя з ляснымі і балотнымі экасістэмамі. Паколькі тэрыторыя амаль не асвоена людзьмі, тут даволі поўна прадстаўлены найбольш рэдкія і ўразлівыя віды фауны рэгіёна.

У недалёкім мінулым на тэрыторыі ТВП і па пойме ракі Сцвіга адзначаўся глабальна знікаючы від – еўрапейская норка Mustela lutreola. Гэта адно з двух апошніх (другое на поўначы Беларусі, у Паазер’і) раз’яднаных між сабой месцаў пражывання гэтага віду ў Беларусі. Улічваючы, што тэрыторыя даследавана пакуль што недастаткова, новыя знаходкі еўрапейскай норкі ўяўляюцца тут даволі верагоднымі.

Ва ўгоддзі сустакаецца бабёр рачны Castor fiber, выдра Lutra lutra і соня лясная Dryomis nitedula. У зімовы час неаднаразова назіраліся заходы рысі Lynx lynx. З ахоўваемых прадстаўнікоў герпетафауны адзначаецца грабеньчаты трытон Triturus cristatus, вядомы адзінкавыя знаходкі балотнай чарапахі Emys orbicularus і мядзянкі Coronella austriaca.

Populations of IBA trigger species:

SpeciesSeasonQuality of estimatePeriodQuality of estimateTrends (2004-2010)IBA criteria
1Black storkB+2004Poor
2White-tailed eagleB4 breeding pairs2004Good
3Short-toed eagleB+2004Poor
4Lesser spotted eagleB+2004-2010Poor
5Spotted eagleB6 breeding pairs2004-2010GoodA1
6CraneB+2004Poor
7Black-tailed godwitB+2004Poor
8CurlewB+2004Poor
9GreenshankB+2004Poor
10Graet grey owlB10 breeding pairs2007Medium
11White-backed woodpeckerB+2004Poor
12Three-toed woodpeckerB+2004Poor

Other biodiversity:

Расліны: рададэндран жоўты Rhododendron luteum, вярба чарнічная Salix myrtylloides, вярба лапландская Salix lapponum, плывунец малы Utricularia minor, плывунец прамежкавы Utricularia intermedia, асака балоталюбівая Carex heleonastes, сон лугавы Pulsatilla pratensis, сон лугавы Pulsatillapratensis, фіялка багнавая Violauliginosa, журавіны дробнаплодныя Oxyccocusmicrocarpus.

Threats:

Размяшчэнне ТВП у цяжкадаступнай мясцовасці станоўча адбіваецца на стане прыродных комплексаў. Нягледзячы на тое, што на поўначы ўгоддзя працягвае дзейнічаць асушальная сетка, яго гідралагічны рэжым блізкі да натуральнага. Высокая абваднёнасць тэрыторыі перашкаджае ўзнікненню пажараў. Высечкі лесу з-за высокай забалочанасці тэрыторыі носяць абмежаваны характар.

Пэўную пагрозу ўяўляе выпас жывёлы на балоце. У выніку пастаяннага прагону жывёл каля летніх стойбішчаў утвараюцца шырокія сцежкі. Выпас жывёлы ў веснавы час з’яўляецца значным фактарам турботы для дзікіх жывёл і здольны нанесці значную страту біяразнастайнасці.

Як следства браканьерства колькасць шэрагу паляўнічых відаў (лось, глушэц) значна ніжэй біялагічнай ёмкасці ўгоддзя.

Recommendations for the conservation:

З мэтай захавання ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці ўгоддзя тут неабходна стварыць рэспубліканскі ландшафтны заказнік. Стварэнне на гэтым участку ахоўваемай тэрыторыі дасць магчымасць захаваць экалагічны калідор між двума буйнейшымі прыроднымі комплексамі Палесся – нацыянальным паркам «Прыпяцкі» і заказнікам «Альманскія балоты».

References:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В.Ч., Максіменкаў М.В., Скуратовіч А.М., Навіцкі Р.В.).

Созинов О.В., Груммо Д.Г., Зеленкевич Н.А., Цвирко Р.В., Жилинский Д.Ю., Броска Т.В. Редкие и исчезающие виды цветковых растений заказника «Старый жадень» // Красная книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы: материалы международной научной конференции, Витебск, 13-15 декабря 2011 г. – Витебск., 2011 г. – с. 7-9.

Authors :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru