Красный Бор

Скачать в формате PDF

Код:

Географические координаты:

Административная принадлежность:

Площадь:

Критерии:

Национальный природоохранный статус:

Международный природоохранный статус:

Карта ТВП:

Общее описание:

Тэрыторыя заказніка ўяўляе сабой вялікі лясны масіў з мазаічнымі ўкрапінамі мноства верхавых балот і азёр. Акрамя таго, гэта мясцовасць багатая на маляўнічыя малыя рэкі. На ўсходзе і захадзе мяжа заказніка праходзіць па дзвюх сярэдніх па велічыні рэках Нішча і Свольна. Да паўночнай мяжы прымыкае Себежскі рэгіянальны парк Расіі. Дзякуючы вялікай забалочанасці і слаба развітай дарожнай сетцы, гэту тэрыторыю людзі амаль што не наведваюць. У заказніку дамінуюць лясныя ландшафты, якія пакрываюць 82% тэрыторыі. Пераважаюць старыя ельнікі і хвойнікі, па паніжэннях – алешнікі. Большая частка балот адносіцца да верхавога тыпу, нізінныя балоты размешчаны ў поймах рэк і ля падножжаў узгоркаў. У заказніку каля 40 азёр, большасць з якіх мае чыстую, празрыстую ваду і небагаты, але унікальны жывёльны і раслінны свет.

Па папярэдніх дадзеных флора судзістых раслін ТВП "Чырвоны Бор" прадстаўлена 643 відамі. У яе складзе 4 віда дзеразы, 6 - хвашчоў, 14 - папаратнікаў, 3 - голанасенных і 616 - пакрытанасенных.

Асноўны від дзейнасці чалавека на тэрыторыі – лесакарыстанне, праводзіцца збор ягад і паляванне. Сельскагаспадарчая дзейнасць амаль не вядзецца. Сельгасугоддзі невялікімі ізаляванымі ўчасткамі размяшчаюцца на поўдні заказніка.

Основные биотопы:

Лясы – 82%, балоты (у асноўным верхавыя і пераходныя) – 14%, азёры – 3%, іншыя землі – 1%.

Птицы:

Асаблівая каштоўнасць тэрыторыі заключаецца ў наяўнасці вялікай колькасці паўночных відаў, паўднёвыя межы распаўсюджання якіх праходзяць па тэрыторыі Беларусі. Сярод іх трэба адзначыць глушца Tetraourogallus (колькасць гэтага віду – 250 асобін – самая высокая ў рэспубліцы), белабровага дразда Turdusiliacus, даўгахвостай кугакаўкі Strixuralensis, касматаногага сыча Aegoliusfunereus. На тэрыторыі заказніка знаходзяцца адзінкавыя на Беларусі месцы гнездавання рэліктавых вадаплаўных птушак – чорнаваллёвага гагача Gaviaarctica і вялікага савука Mergusmerganser; даволі шматлікі тут рэдкі для іншых рэгіёнаў Беларусі звычайны гогаль Bucephalaclangula (15-20 пар). На верхавых балотах сустракаюцца пардва Lagopuslagopus, сярэдні кулён Numeniusphaeopus і залацістая сеўка Pluvialisapricaria. Тэрыторыя стварае аптымальныя ўмовы для гнездавання такіх рэдкіх птушак як арол-маркут Aquilachrysaetos, скапа Pandionhaliaetus, арол-вужаед Circaetusgallicus, арлан-белахвост Haliaeetusalbicilla і чорны бусел Ciconianigra.

Другие группы животных:

У межах ТВП ўсталявана абітанне 34 відаў звяроў, 9 відаў земнаводных і 5 відаў рэптылій.

Даволі высокая колькасць у заказніку і многіх рэдкіх млекакормячых: бурага мядзведзя Ursus arctos, рысі Felis linx, ваўка Canislupus, выдры Lutralutra. Ва ўгоддзях многа янотападобнага сабакі Nyctereutesprocyonoides – інтрадуцыраванага віда, які абмяжоўвае колькасць глушца Tetraourogallus, цецярука Tetraotetrix і іншых курападобных.

Состояние редких видов птиц:

ВидыСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Крохаль большойгн+2005-2010П
2Куропатка белаягн?+2005-2010П
3Гагара чернозобаягн1-3 п2005-2010Э
4Черный аистгн6-8 п2005-2010Э
5Орлан-белохвостгн1-2 п2005-2010Э
6Змееядгн+2005-2010П
7Беркутгн1 п2005-2010Т
8Скопагн4-6 п2005-2010ЭB2
9Дербникгн0-1 п2005-2010П
10Ржанка золотистаягн14-20 п2010Э
11Веретенник большойгн16-20 п2010ЭA1
12Кроншнеп среднийгн+2005-2010П
13Кроншнеп большойгн+2005-2010П
14Улит большойгн+2005-2010П
15Неясыть длиннохвостаягн+2005-2010П
16Дятел трехпалыйгн+2005-2010П

Другие редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды:

Звяры: барсукMelesmeles.

Расліны: бяроза карлікавая Betulanana, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus, лiнея паўночнаяLinnaeaborealis, тайнік сэрцападобны Listeracordata, гарлачык жоўты малы Nupharpumila, марошка прысадзістая Rubuschamaemorus, нітэлопсіс прытуплёны Nitellopsisobtusa, баранец звычайны Huperziaselago, гайнiк цёмна-чырвоныEpipactisatrorubens, касач сібірскі Irissibirica, тайнiк яйцападобныListeraovata, палушнiк азёрныIsoeteslacustris

Угрозы:

Лесакарыстанне, якое не ўлічвае значнасці лясных масіваў для захавання біяразнастайнасці.

Парушэнне спакою птушак і жывёл пры зборы ягад і ў час палявання.

Рекомендации по сохранению:

Патрэбны дадатковыя даследаванні для выяўлення неспрыяльных фактараў і распрацоўкі рэкамендацый па іх устраненні.

Источники информации:

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Бірукоў В.П., Іваноўскі У.В.)

Обоснованіе заказніка

Данные моніторінговых учетов Яковца Н.

Составители :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru