Березинский заповедник

Скачать в формате PDF

Код:

Географические координаты:

Административная принадлежность:

Площадь:

Критерии:

Национальный природоохранный статус:

Международный природоохранный статус:

Карта ТВП:

Общее описание:

Бярэзінскі запаведнік – гэта буйнейшы комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў Еўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.

Вялізнае значэнне мае водная сетка запаведніка: рака Бярэзіна, дробныя вадацёкі (рэчкі, ручаі, пратокі), каналы, старыцы, пойменныя вадаёмы, азёры.

Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова Эса, якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. Водападзел між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны – раку Сергуч даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка – першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.

Усе азёры запаведніка адносяцца да эўтрофнага тыпу і знаходзяцца на стадыі інтэнсіўнага зарастання. Самае буйное з іх – возера Палік (712 гектараў) – уяўляе сабой натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны на паўднёвай ускраіне запаведніка.

На тэрыторыі запаведніка знаходзіцца паўднёвы адрэзак штучнай бярэзінскай воднай сістэмы, якая злучае рэкі Бярэзіна і Заходняя Дзвіна. Гэта сістэма адыгрывае пэўную гідралагічную ролю тым, што падтрымлівае ўсталяваны водны рэжым навакольнай тэрыторыі і не аказвае істотнага ўздзеяння на балотныя сістэмы запаведніка.

Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 813 сасудзістых, мохападобных – 216, грыбоў – 463, водарасляў – 317, лішайнікаў – 238. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: сухацветка прыземістая Omalotheca supina, (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), асака заліўная Carex paupercula, пузырнік судэцкі Cystopteris sudetica (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).

У Бярэзінскім запаведніку праведзена дыферынцыяцыя тэрыторыі на ўчасткі з розным рэжымам аховы. Усяго створана 6 зон: абсалютна запаведная, буферная, эксперыментальна-гаспадарчая, экскурсійная, ахоўная і гідралагічная. Абсалютна запаведная зона складае 47,2% ад агульнай плошчы запаведніка. Гаспадарчая дзейнасць (сельская гаспадарка) дазволена ў эксперыментальна-гаспадарчай зоне (7000 гектараў). Вакол запаведніка праходзіць ахоўная зона шырынёй 2 кіламетры, якая належыць лясгасам, калгасам і саўгасам. У гэтай зоне забаронены тыя віды гаспадарчай дзейнасці, якія могуць аказаць адмоўны ўплыў на прыродныя комплексы запаведніка. У гідралагічнай зоне, якая працягнулася вакол запаведніка кальцом шырынёй 5 км, забаронены пошукавыя і меліярацыйныя работы.

Основные биотопы:

Балоты верхавыя і пераходныя – 59,6%, лясы (з улікам на балотах) – 83,3%, азёры – 2%, іншыя землі – 1%.

Птицы:

Фаўністычны спіс Бярэзінскага запаведніка ўключае 234 відаў птушак, з якіх 179 адзначана на гнездаванні, 31 – пралётныя, 14 – залётныя, 6 – зімуюць. Пераважна гэта лясныя і водна-балотныя віды, у меншай ступені – віды адкрытых тэрыторый і населеных пунктаў. На тэрыторыі запаведніка адзначана 58 відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

На ТВП “Бярэзінскі запаведнік” мае значэнне для захавання значнай колькасці гняздзяшчыхся пар вялікага арляца Aquila clanga і арла-вужаеда Circaetus gallicus.

Другие группы животных:

На тэрыторыі запаведніка адзначана 56 відаў млекакормячых, 5 відаў рэптылій, 11 відаў амфібій. Спіс рыб і кругларотых уключае 34 віда.

Состояние редких видов птиц:

ВидыСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТренды (2000-2010)Критерий ТВП
1Змееядгн4-6 п2008ТB2
2Лунь полевойгн+2008П
3Малый подорликгн15-20 п2008Т
4Подорлик большойгн6-12 п2008ТA1
5Скопамг+2008П
6Гаршнепмг+2008П
7Кроншнеп среднийгн2-5 п2007-2008Т
8Кроншнеп большойгн6-7 п1995Т
9Кроншнеп большойгн0 п1996-2008Т
10Неясыть бородатаягн1-2 п2007-2011П

Другие редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды:

Звяры: сажалкавая начніца Myotisdasycneme, малая вячэрніца Nyctalusleisleri, паўночны кажанок Eptesicusnilssoni, соня-палчок Myoxisglis, садовая соня Eliomysquercinus, зубр Bisonbonasus, рысь Lynxlynx, буры мядзведзь Ursusarctos, барсук Melesmeles.

Птушкі: чорнаваллёвы гагач Gavia arctica (гн), шэрашчокая коўра Podiceps grisegena (гн), чапля-бугай Botaurus stellaris (гн), чапля-лазянiк Ixobrychus minutus (гн), вялiкая белая чапля Egretta alba (зал), чорны бусел Ciconia nigra (гн), серый гусь (мг), гусь-пiскулька Anser erythropus (мг), качка-шылахвостка Anas acuta (мг), белавокi нырок Aythya nyroca (зал), савук-луток Mergellus albellus (мг), даўганосы савук Mergus serrator (мг), вялiкi савук Mergus merganser (мг), арол-маркут Aquila chrysaetos, чорны каршун Milvus migrans (гн), арлан-белахвост Haliaeetus albicilla (гн), сокал-падарожнiк Falco peregrinus,Сокал-кабец Falco subbuteo (гн), пардва Lagopus lagopus, сокал-пустальга Falco tinnunculus (гн), шэры журавель Grus grus (гн), малы пагоніч Porzana parva (гн), драч Crex crex (гн), дубальт Gallinago media (гн), залацiстая сеўка Pluvialis apricaria (гн), вялiкi зуёк Charadrius hiaticula (зал), крывок Haematopus ostralegus (зал), кулiк-селянец Tringa nebularia (гн), баталён Philomachus pugnax (мг), вялiкi грыцук Limosa limosa (гн), малая чайка Larus minutus (гн), шызая чайка Larus canus (мг), белашчокая рыбачка Chlidonias hybridus (гн), малая крычка Sterna albifrons (мг), пугач Bubo bubo (гн), балотная сава Asio flammeus (гн), сыч-сiпель Athene noctua (гн), вераб’іны сычык Glaucidium passerinum (гн), даўгахвостая кугакаўка Strix uralensis (гн), сiнi сiваграк Coracias garrulus (гн), звычайны зiмародак Alcedo atthis (гн), зялёная жаўна Picus viridis (гн), беласпiнны дзяцел Dendrocopos leucotos (гн), жоўтагаловы дзяцел Picoides tridactylus (гн), жаўрук-смяцюх Galerida cristata (гн), палявы свiрстун Anthus campestris (гн), чарналобы грычун Lanius minor (зал), садовая стрынатка Emberiza hortulana (гн).

Амфібіі: грабеньчаты трытон Trituruscristatus, чаротавая рапуха Bufocalamita.

Рэптыліі: балотная чарапаха Emysorbicularis

Рыбы: падуст Chondrostomanasus.

Малюскі: тоўстая перламутраўка Uniocrassus.

Павукі: вялікі сплаўны павук Dolomedesplantarius.

Насякомыя: сібірская лютка Брауэра Sympecmaanulatabraueri, прыгожая нехаленія Nehalenniaspeciosa, рагаты дзедка Ophiogomphuscecilia, кольчаты кардулегастэр Cordulegasterboltonii, дазоршчык-імператар Anaximperator, белавалосае каромысла Brachytronpratense, зялёны каромысел Aeschnaviridis, караткакрылы мечнік Conocephalusdorsalis, звычайны мечнік Conocephalusdiscolor, няпарны зелянчук Crysochraondispar, сфагнавы вадамер Gerrissphagnetorum, рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль Менетрые Carabusmenetriesi, бліскучы жужаль Carabusnitens, фіялетавы жужаль Carabusviolaceus, шчыгрынывы жужаль Carabuscoriaceus, рабрысты слізняед Chlaertiuscostulatus, найшырэйшы плывунец Dytiscuslatissimus, двухпалосны падвадзень Graphoderusbilineatus, веснавы гнаявік Geotrupesvernalis, пустэльнік Osmodermaeremite, жук-алень Lucanuscervus, валасаты стафілін Emushirtus, малое начное паўлінава вока Eudiapavonia, крывасмокавая металавідка Plusiazosimi, мядзведзіца-гаспадыня Pericalliamatronula, прыгожы пядзенік Carabuscancellatus, блакітнаватая мнагавочка Carabusmenetriesi, блакітніца алексіс Glaucopsychealexis, буйнавочка Lopingaachine, мнемазіна Parnassiusmnemosine, альпійская перламутраўка Clossianathore, вялікая шашачніца Euphydryasmaturna, тарфяннікавая жаўтушка Coliaspalaeno, аксамітніца Юта Oeneisjutta, мохавы чмель Bombusmuscorum, чмель Шрэнка Bombusschrenckii, мурашка Форшлюнда Formicaforsslundi, тапінома няясная Tapinomaambiguum.

Расліны. Усяго 45 відаў, сярод іх: лiкападыела залiўнаяLycopodiellainundata, граздоўнiк рамонкалiстыBotrychiummatricariifolium, граздоўнік многараздзельны Botrychiummultifidum, граздоўнiк вiргiнскiBotrychiumvirginianum, пузырнiк судэцкiCystopterissudetica, мнаганожка звычайнаяPolypodiumvulgare, пярэсна еўрапейская Trolliuseuropaeus, бяроза карлікавая Betulanana, альдраванда пухіраватая Aldrovandavesiculosa, расiца прамежкаваяDroseraintermedia, лiнея паўночнаяLinneaborealis, увярэднiк скiпетрападобныPedicularissceptrum-carolinum, увярэднiк лясныPedicularissylvatica, змеегалоўнiк РуйшаDracocaphalumruyschiana, пустапялёснiк зялёныCoeloglossumviride, ладдзян трохнадрэзаны Corallorhizatrifida, венерын чаравічак сапраўдны Cypripediumcolceolus, гайнiк цёмна-чырвоныEpipactisatrorubens, ядрушка даўгарогая Gymnadeniaconopsea, хамарбiя балотнаяHammarbyapaludosa, броўнік аднаклубневы Herminiummonorchis, ласняк Лёзеля Liparisloeselii, тайнік сэрцападобны Listeracordata, тайнiк яйцападобныListeraovata, асака залiўнаяCarexpaupercula, кастрэц Бенякена Bromopsisbenekenii, трышчаціннік сібірскі Trisetumsibiricum, цына шыракалістая Cinnalatifolia і іншыя.

Водарасці: фрагілярыя аркападобная Fragilariaarcus, пинуларыя палёнка Pinnulariapolyonca, стэнаптэробія скрыўлёная Stenopterobiacurvula, стэнаптэробія пяшчотненькая Stenopterobiadalicatissima.

Імхі: лафозія узыходная Lophoziaascendens, скапанія завостраная Scapaniaapiculata, цэфалозія стужкавая Cephalosiacatenulate, дыкранум зялёны Dicranumviride, кобрыум даўгалісты Paraleucobryumlongifolium, цыклідыўм стрыгійскі Cinclidiumstygium, меезія трохгранная Meesiatriquerta, псеўдабрыум цынклідыяпадобны Pseudobryumcinclidioides, крыта-гіпнум драбнейшы Cryto-hypnumminutulum, псеўдакаліергон дзеразападобны Pseudocalliergonlycopodioides.

Лішайнікі: хенатэка зеленаватая Chaenothecachlorella, кладонія стройная Cladoniaamaurocraea, кладонія дзірваністая Cladoniacaespitica, цэтрэлія цэтрарыепадобная Cetreliacetrarioides, эвернія распасцёртая Everniadivaricata, гіпатрахіна адагнутая Hypotrchynarevoluta, меланелія сарэдыёзная Melaneliasorediata, менегацыя прасвідраваная Menegazziaterebrata, пармеліёпсіс цёмны Parmeliopsishyperopta, уснея арагавелая Usneacertain, уснея квітучая Usneaflorida, рамаліна доўгаваласатая Ramalinathrausta, лабарыя лёгачная Lobariapulmonaria, пельтыгера пухірыстая Peltigeraaphthosa.

Грыбы: лісічка шэрая Cantharelluscinereus, спарасіс кучаравы Sparassiscrispa, герыцый Hericiumcoralloides, сцыцінастрома духмяная Scytinostromaodoratum, пікнапорус кінаварна-чырвоны Pycnoporuscinnabarinus, банкера чорна-белая Bankerafuligineoalba, балетопсіс бела-чорны Boletopsisleucomelaena.

Угрозы:

Парушэнне спакою птушак, якое ўзмацнілася ў апошнія гады ў сувязі з антрапагенным прэсам з боку турыстаў.

Нерэгламентаваны збор грыбоў і ягад.

Зарастанне хмызняком поймы р. Бярэзіна.

Інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі на прылягаючых да запаведніка тэрыторыях.

Рекомендации по сохранению:

У мэтах захавання біяразнастайнасці неабходна распрацаваць комплексны доўгачасовы план кіравання запаведнікам.

Источники информации:

Богуцкий Ю.В., Богуцкая Т.С. Значение Березинского биосферного заповедника для сохранения редких и исчезающих видов птиц в Беларуси. Заповедное дело в Республике Беларусь: итоги и перспективы: материалы Международной научно-практической конференции, посвященной 85-летию Березинского заповедника, 22-25 сентября 2010 г. п. Домжерицы/ редкол.: В.С. Ивкович (отв. ред.). – Мн.: Белорусский Дом печати, 2010. – с. 17-18.

Богуцкий Ю.В., Лукашук А.О., Медведев И.Г. Виды животных из красной книги Республики Беларусь в Березинском биосферном заповеднике / Биологическое разнообразие Белорусского Поозерья: современное состояние, проблемы использования и охраны: материалы II Международной научно-практической конференции, Витебск, 2008. – с. 21-22.

Богуцкий Ю.В., Богуцкая Т.С. Птицы из Красной книги Беларуси в Березинском заповеднике: современное состояние, угрозы. // Мат. науч.-практ.конф. «Зоологические чтения – 2012», посв. 250-летию проф. С.Б. Юндзилла (1761-1847). Гродно, 01-04.03.2012. Гродно: ГрГМУ – 2012, с. 22-24

Домбровский В.Ч. Динамика численности большого и среднего кроншнепов на верховых болотах Березинского биосферного заповедника // Тезисы докладов VIII Международной научной конференции "Кулики Северной Евразии: экология, миграции и охрана" 10-12 ноября 2009 г., Ростов-на-Дону, 2009, с. 57-58.

Ключевые ботанические территори Беларуси / Под ред. О.М. Масловского, Г.А. Пронькиной. – М.-Мн. -: Бестиор, 2005. – 80 с.

Ивкович Е.Н. Изученность и современное состояние флоры Березинского заповедника. Заповедное дело в Республике Беларусь: итоги и перспективы: материалы Международной научно-практической конференции, посвященной 85-летию Березинского заповедника, 22-25 сентября 2010 г. п. Домжерицы/ редкол.: В.С. Ивкович (отв. ред.). – Мн.: Белорусский Дом печати, 2010. – с. 38-41

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Бышнёў І.І., Дамброўскі В.Ч., Стаўроўскі Д.Д., Цішачкін А.К.)

http://berezinsky.by

Составители :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru