Средняя Припять

Скачать в формате PDF

Код:

Географические координаты:

Административная принадлежность:

Площадь:

Критерии:

Национальный природоохранный статус:

Международный природоохранный статус:

Карта ТВП:

Общее описание:

Сярэдняя Прыпяць – гэта буйнейшы ў Еўропе ўчастак рачной поймы, які захаваўся ў натуральным стане. Заказнік створаны ў сярэдняй плыні галоўнай воднай артэрыі Палесся – ракі Прыпяць (ад вусця Ясельды да вусця Сцвігі). Працягласць участка каля 120 кіламетраў, шырыня вар’іруе ад 4 да 14 кіламетраў.

Плошчы, занятыя натуральнай расліннасцю, складаюць каля 92% тэрыторыі. Каштоўнасць заказніка заключаецца ў захаванасці некранутых пойменных лясоў і лугоў. Сярод лясоў пераважаюць дубравы і чорнаалешнікі з тыповай для Палесся флорай і фаунай. Заліўныя лугі поймы Прыпяці могуць служыць эталонам натуральных лугоў Палесся. У заказніку прадстаўлены ўсе тыпы лугоў ад вельмі забалочаных да сухіх, блізкіх па структуры да стэпаў. Захаваліся ў пойме і тыповыя нізінныя балоты, біятопы, якія знаходзяцца ў Еўропе пад пагрозай знікнення. Асабліва вялікія балоты сканцэнтраваны ў вусцях прытокаў Прыпяці – рэк Ясельда і Стыр. З іншых біятопаў, якія заслугоўваюць увагі, трэба адзначыць вялікую колькасць прыгажэйшых пойменных азёр і старыц і, безумоўна, рэчышча самой Прыпяці. У даліне гэтай ракі сканцэнтраваны самыя вялікія плошчы натуральных алювіяльных ландшафтаў не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ўсёй Еўропы.

Прыпяць і яе прытокі належаць да раўніннага тыпу рэк і характарызуюцца параўнальна невысокай і распрасцёртай веснавой паводкай, нізкай летняй межанню, якая амаль штогод парушаецца навадненнямі. Працягласць паводак вар’іруе ад 40-45 дзён на малых рэках да 3,5-4 месяцаў на Прыпяці. Сярэдняя вышыня веснавой паводкі над ніжэйшым летнім ўзроўнем складае 3,5-4,5 метры. Пад’ёмы ўзроўняў вады ў перыяд дажджоў, у адрозненне ад веснавых паводак, узнікаюць нерэгулярна і часам перавышаюць іх. У час паводак і навадненняў вада затоплівае пойму разам з населенымі пунктамі, грамадскімі збудаваннямі і камунікацыямі.

Пойменныя землі выкарыстоўваюцца ў асноўным для сенакашэння і выпасу жывёлы (14% тэрыторыі), лясной гаспадаркі, палявання і рыбалоўства. У пойме Прыпяці да цяперашняга часу захаваўся такі традыцыйны від дзейнасці як бортніцтва. Акваторыя ракі выкарыстоўваецца для суднаходства.

Основные биотопы:

Лясы - 35%, хмызнякі - 8%, лугі - 30%, нізінныя балоты - 20%, рэкі і іх узбярэжжа - 4%, сельгасугоддзі - 2%, азёры і іншыя натуральныя вадаёмы - 1%.

Птицы:

За ўвесь перыяд назіранняў у пойме сярэдняй плыні ракі Прыпяць адзначана каля 200 відаў птушак, 52 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. На гнездаванні зарэгістравана каля 170 відаў. Пойма ракі Прыпяць мае міжнароднае значэнне для захавання шэрагу відаў, якія знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення: вялікага арляца Aquila clanga, дубальта Gallinago media, вялiкага грыцука Limosalimosa,вялiкага кулёна Numeniusarquata белавокага нырка Aythya nyroca і вяртлявай чаротаўкі Acrocephalus paludicola.

Акрамя гэтага, у пойме Сярэдней Прыпяці гняздуецца значная частка еўрапейскай папуляцыі чаплі-бугая Botaurus stellaris і больш 1% беларускіх папуляцый 27 відаў птушак. Пойма Прыпяці мае міжнароднае значэнне для шэрагу водна-балотных відаў птушак і ў перыяд веснавой міграцыі. Агульная колькасць мігруючых уздоўж Прыпяці гусей складае па папярэдніх падліках каля 50 тысяч асобін, качак-свіцьваў Anas penelope – каля 20 тысяч.

Другие группы животных:

Пойма Прыпяці мае вялікае значэнне для падтрымання папуляцый каляводных відаў млекакормячых. Тут знаходзяцца буйнейшыя ў Беларусі рэпрадукцыйныя цэнтры бабра Castor fiber, выдры Lutra lutra, вадзяной палёўкі Arvicola terrestris, ляснога тхара Mustela putorius. Забалочаныя лясы і хмызнякі з’яўляюцца для рэгіёна асноўным месцам канцэнтрацыі лася Alces alces і дзіка Sus scrofa.

Спрыяе гэты ўчастак поймы і для пражывання шматлікіх (19 відаў) земнаводных і паўзуноў. Сярод іх адзначаны і рэдкія для Беларусі: балотная чарапаха Emys orbicularis, чаротная рапуха Bufo calamita, звычайная квакша Hyla arborea.

Прыпяць з’яўляецца адной з асноўных рыбапрамысловых рэк Беларусі. У ёй і ў пойменных вадаёмах сустракаецца 45 відаў рыб. На тэрыторыі заказніка ў 1974 годзе ўпершыню ў Беларусі быў знойдзены ёрш Балона Gymnocephalus baloni, від, які дагэтуль лічыўся дунайскім эндемікам. Рака Прыпяць іграе важную ролю для захавання запасаў сома Silurus glanis.

Состояние редких видов птиц:

ВидыСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТренды (2000-2011)Критерий ТВП
1Гуменникмг~10000 ос2005-2011ЭA4i
2Гусь белолобыймг~40000 ос2005-2011ЭA4i
3Пискулькамг+2000-2011П
4Гусь серыйгн+2005-2011П
5Свиязьмг~20000 ос2005-2011ЭA4i
6Кряквамг> 22500 ос2005-2011ЭB1i
7Шилохвостьгн20-30 п2005-2011Э
8Шилохвостьмг> 600 ос2005-2011ЭB1i
9Чирок-трескунокгн>250 п2005-2011ЭB2
10Широконоскамг> 5000 ос2005-2011ЭA4i
11Чернеть красноголоваягн100-1500 п2005-2011ЭB3
12Чернеть красноголоваямг> 13500 ос2005-2011ЭA4i
13Чернеть белоглазаягн+2005-2011П
14Гоголь обыкновенныйгн+2005-2011П
15Гоголь обыкновенныймг> 4200 ос2005-2011ПA4i
16Лутокмг+2005-2011П
17Крохаль длинноносыймг+2005-2011П
18Крохаль большоймг+2005-2011П
19Выпь большаягн150-315 с2005-2011ЭB2
20Выпь малаягн400-700 с2005-2011Э
21Кваквагн10-50 п2005-2011Э
22Цапля большая белаягн100-150 п2005-2011Э
23Цапля большая белаямг500-1000 ос2005-2011ЭA4i
24Черный аистгн50-70 п2005ЭB2
25Аист белыйгн200-250 п2005-2011ЭB2
26Коршун черныйгн3-4 п2008Э
27Коршун красныйгн1 ос2000П
28Орлан-белохвостгн5-10 п2005-2011ЭB2
29Змееядгн6-9 п2008ЭB2
30Лунь полевойгн+2005-2011П
31Малый подорликгн22-30 п2008Э
32Подорлик большойгн12 п2010ТA1
33Скопамг+2005-2011П
34Пустельга обыкновеннаягн1-5 п2008Э
35Кобчикмг+2000-2011П
36Чеглокгн5-10 п2008Э
37Балобанзал> 3 ос2008П
38Погонышгн> 700 с2005-2011ПB3
39Погоныш малыйгн> 300 с2005ПB3
40Коростельгн500-1800 с2010-2011ЭB2
41Журавль серыйгн36-40 п2008Э
42Кулик-сорокагн50-80 п2005Э
43Галстучникгн180-2202005Э
44Турухтангн100-250 п2005Э
45Турухтанмг~50000-100000 ос2005ЭA4i
46Дупельгн115-160 c2010ЭA1
47Веретенник большойгн200-500 п2005ЭA1
48Веретенник большоймг5000-10000 ос2005ЭA4i
49Кроншнеп средниймг+2005П
50Кроншнеп большойгн10-15 п2005Э
51Щегольмг> 720 ос2005ПA4i
52Травникгн1500-2000 п2005Э
53Травникмг> 3000 ос2005ЭA4i
54Улит большоймг+2005-2011П
55Поручейникгн1-20 п2005Э
56Мородункагн100-150 п2005Э
57Чайка малаягн+2005-2011П
58Чайка сизаягн+2005-2011П
59Крачка малаягн100-150 п2005-2011ЭB2
60Крачка малаямг> 900 ос2005-2011ПA4i
61Крачка белощекаягн0-400 п2005Э
62Крачка белокрылаягн1000-5000 п2005-2011Э
63Крачка белокрылаямг10000-15000 ос2005-2011ЭA4i
64Крачка чернаягн500-1000 п2005-2011ЭB2
65Крачка чернаямг5000-10000 ос2005-2011ЭA4i
66Филингн20-30 п2008ЭB2
67Сыч воробьиныйгн+2005П
68Сыч домовыйгн+2005П
69Сова болотнаягн10-30 п2005Э
70Обыкновенный зимородокгн20-30 п2008Э
71Сизоворонкагн2-5 п2005-2011Э
72Удодгн> 140 п2005-2011ПB3
73Вертишейкагн> 300 п2005-2011ПB3
74Дятел седойгн> 100 п2005ПB3
75Дятел зеленыйгн20-30 п2008П
76Дятел среднийгн> 50 п2005-2011ЭB2
77Дятел белоспинныйгн50-100 п2008П
78Дятел трехпалыйгн+2005П
79Ласточка береговаягн20000-30000 п2005ЭB3
80Конек полевойгн+2005-2011П
81Конек луговойгн> 1800 п2005-2011ПB3
82Сверчок обыкновенныйгн> 120 п2005-2011ПB3
83Сверчок речнойгн> 1000 п2005-2011ПB3
84Сверчок соловьиныйгн> 300 п2005ПB3
85Камышовка вертляваягн34 с2010ТA1
86Камышовка-барсучокгн> 6000 п2005-2011ПB3
87Камышовка болотнаягн> 800 п2005-2011ПB3
88Лазоревка белаягн100-200 п2008Э

Другие редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды:

Звяры: еўрапейская рысь Lynxlynx, барсук Melesmeles, арэшнікавая соня Muscardinusavellanarius, соня-палчок Myoxusglis.

Амфібіі: камышовая жаба Bufocalamita, гребенчатый тритонTrituruscristatus.

Рэптыліі: болотная чарапахаEmisorbicularis.

Рыбы: падустСhondrostomanasus, сцерлядзь Acipenserruthenus, вусач Barbusbarbus, рыбец Vimbavimba.

Насякомыя: рашэцісты жужаль Carabuscancellatus, жужаль менетрыэCarabusmenetriesi, фіялетавы жужаль Carabusviolaceus, залацістаямчаты жужаль Carabusclathratus, бронзавы красацел Calosomainquisitor, красацел-даследчык Calosomainvestigator, жук-аленьLucanuscervus, мнемазіна Parnassiusmnemosine, мядзедзіца-гаспадыня - Pericaliamatronula, шашачніца брытамарта Mellictabritomartis, Прыгожы пядзенікChariaspilatesformosaria, пурпурная стужачніцаCatocalasponsa, чарнаватая блакітніцаMaculineanausithous,стэпавая плямістая блакітніцаMaculineateleius, мохавы чмель Bombusmuscorum, мурашка-амазонка Polyergusrufescens.

Расліны: сальвінія плывучаяSalvinianatans, гарлачык белыNymphaeaalba, луннiк ажываючыLunariarediviva, зубніца клубняноснаяDentariabulbifera, пярэсна еўрапейскаяTrolliuseuropaeus, сон лугавыPulsatillapratensis, касач сібірскіIrissibirica, вадзяны арэх плывучыTrapanatans, дуднiк балотныAngelicapalustris, лiндэрнiя ляжачаяLinderniaprocumbens, малачай махнатыEuphorbiavillosa, шпажнiк чарапiцавыGladiolusimbricatus, лiкападыела залiўнаяLycopodiellainundata, расiца прамежкаваяDroseraintermedia, дзiкая пятрушка аленеваяPeucedanumcervaria, фiялка багнаваяViolauliginosa, шалфей лугавыSalviapratensis, слiва калючаяPrunusspinosa, аднацветка аднакветкаваяMonesesuniflora, астра стэпаваяAsteramellus,касач бязлiстыIrisaphylla, ятрышнiк клапаносныOrchiscoriophora, чараўнік зеленакветкавы Platantherachlorantha.

Угрозы:

  • Парушэнні гідралагічнага рэжыму.
  • Большасць праблем заказніка «Сярэдняя Прыпяць» вызвана асушэннем значнай часткі балот на тэрыторыі водазбору Прыпяці і звужэннем поймы ў выніку яе абвалавання для папярэджання навадненняў. Звужэнне поймы і павышэнне ўзроўню вады прывялі да знікнення шэрагу каштоўных біятопаў, падтопліванню лясоў, скарачэнню месцаў, прыдатных для нерасту рыб, змене відавога складу флоры і фауны.
  • Вясновае выпальванне расліннасці ў пойме, асабліва ў гады, калі адсутнічаюць паводкі, аказвае крайне негатыўны ўплыў на жывёл і расліны.
  • Высечка лясоў без уліку іх значнасці для захавання біялагічнай разнастайнасці.
  • У выніку перавыпасу жывёлы на многіх участках поймы адбываецца парушэнне структуры натуральных раслінных супольнасцей. Гэта выражаецца ў змяненні складу расліннасці лугоў, знішчэнні падросту ў лясах.
  • Змяненне гаспадарчай дзейнасці. У апошнія дзесяцігоддзі адбылося істотнае скарачэнне сенакосных плошчаў у пойме. Гэта выклікала хуткае зарастанне балот і адкрытых заліўных лугоў лазняком.
  • Забруджванне вады. Асноўнымі крыніцамі забруджвання ў басейне Прыпяці з’яўляюцца прадпрыемствы цеплаэнергетыкі, дрэваапрацоўчай, цэлюлоза-папяровай, лёгкай і харчовай прамысловасці, сельскагаспадарчая вытворчасць (земляробства, жывёлагадоўля) і камунальная гаспадарка. Тэндэнцыя пагаршэння якасці вады наглядаецца практычна па ўсіх паказчыках.
  • інтэнсіўнае развіццё паляўнічага турызму, асабліва замежнага. Адсутнасць зон пакою. Браканьерства.

Рекомендации по сохранению:

  • укараненне экалагічна арыентаваных метадаў рубак;
  • строгае захаванне рэжыму заказніка, які забараняе правядзенне асушальнай меліярацыі;
  • рэканструкцыя існуючых гідрамеліярацыйных аб'ектаў з ужываннем экалагічна арыентаваных метадаў гідратэхнічнай меліярацыі;
  • вывад асобных участкаў раней асушаных земляў з сельскагаспадарчага выкарыстання і іх паўторнае забалочванне;
  • выкарыстанне экалагічна бяспечных метадаў унясення арганічных і мінеральных угнаенняў;
  • абвалаванне жывёлагадоўчых комплексаў, своечасовая і бяспечная ўтылізацыя адыходаў;
  • заахвочванне традыцыйных метадаў гаспадаркі на сенажацях і пашах, напрыклад, пасродкам субсідый;
  • захаванне дзейсных патрабаванняў забароны правядзення палаў сухой расліннасці;
  • правядзенне навукова абгрунтаваных лакальных строга рэгуляваных палаў у зімовы перыяд;
  • забарона ўзворвання натуральных лугоў;
  • рэгуляванне пасьбы быдла ў мэтах прадухілення дэградацыі лугоў;
  • забарона прац па спрамленню рэчышча ракі Прыпяць і яе прытокаў;
  • укараненне экалагічна арыентаваных метадаў гідратэхнічнага будаўніцтва;
  • удасканаленне кантролю за горадабудаўнічымі праектамі; выбар пляцовак для будаўніцтва ў месцах нізкай рызыкі для біяразнастайнасці;
  • узмацненне кантролю за браканьерствам, павелічэнне штрафаў;
  • рэгуляванне развіцця паляўнічага турызму.

Источники информации:

Асабістыя паведамленні: Дамброўскі В.Ч., Дзьмітрынок М.Г, Карліонава Н.В., Левы С.В., Пінчук П.В., Самусенка І.Э.

Дмитренок М.Г. Оценка численности и популяционная динамика большой выпи (Botaurusstellaris) и малой выпи (Ixobrychusminutus) в пойме р. Припять (Беларусь) // Збереження та відтворення біоразноманіття пріродно-заповідних територій: матеріали міжнар. наук.-практ. конф., присвеч. 10-річчю Рівненського природного заповідника, Сарни, 11-14 черв. 2009 р. / Рівненський природний заповідник; редкол.: М.Д. Будз [та ін.]. – Рівне, 2009. – С. 405-409.

Отчет по НИРпо теме “Выполнение первой стадии подготовки Планов управления заказниками «Средняя Припять» и «Простырь»”, 2005 г.

Отчет по НИР по теме«Проведение учётов индикаторных видов животных в заказниках «Споровский», «Званец», «Средняя Припять» и «Простырь». Науч. Руководитель Карлионова Н.В., Минск., 2010. – 56 с.

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В.Ч., Зуёнак С.В., Казулін А.В., Куніцкі Д.Ф., Мангін Э.А., Мароз М.Д., Нікіфараў М.Я., Пінчук П.В., Самусенка І.Э., Скуратовіч А.Н., Сцепановіч Я.М., Ямінскі Б.В.)

Сensus of the Black Stork (Ciconia nigra) in the Southern Belarus: new data. Abstracts of V. International Conference on the Black Stork (Ciconia nigra). Cormoran Complex, Uzlina, Romania, 4 - 6 April 2008. DombrovskiV.C., MindlinG.A., DzmitranokM.G.

Составители :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru