Лельчицкая Уборть

Скачать в формате PDF

Код:

Географические координаты:

Административная принадлежность:

Площадь:

Критерии:

Национальный природоохранный статус:

Международный природоохранный статус:

Карта ТВП:

Общее описание:

Угоддзе ўяўляе сабой мазаічны ўчастак поймы ракі Убарць з перавагай асаковых нізінных балот, які знахозіцца ў наваколлі г.п. Лельчыцы.

Агульны выгляд тэрыторыі вызначаюць балоты, якія знаходзяцца ў асноўным у пойме Убарці і займаюць большую частку ўгоддзя. У складзе травяністай расліннасці дамінуюць асокі: вострая Carex acuta, завостраная Carex acutiformis і маннік вялікі Glyceria maxima.

Месцамі сустракаюцца монадамінантныя зараснікі трыснягу. Асобныя ўчасткі поймы і берагі меліяратыўных каналаў параслі лазняком. Ступень захмызненасці вар’іруе на розных участках ад 10 да 70%.

Уздоўж карэннага берага Убарці знаходзяцца ўзвышшы, занятыя мезаксерафільнымі лугамі, месцамі – рознаўзроставымі хваёвымі культурамі. У травяністым покрыве лугоў дамінуюць булаваносцавыя супольніцтвы, якія на паніжэннях замяняюцца мурожніцавымі. У многіх месцах праведзена пасадка сасны. Узрост пасадак вагаецца ад 3-5 да 50 гадоў. З пункту гледжання захавання флоры асаблівы інтарэс уяўляе паўночная частка балотнага масіва, дзе назіраецца надзвычай высокая мазаічнасць расліннага покрыва.

Гідралагічны рэжым нізіннага балота ў значнай меры парушаны. Пры паніжэнні ўзроўню вады ў рацэ праз сетку асушальных каналаў хутка падае і ўзровень вады на балоце. Выхад грунтовых вод на паверхню глебы адбываецца толькі у асобныя гады.

Асноўнай формай гаспадарчай дзейнасці ў пойме з’яўляецца сенакашэнне. На адкрытых узвышшах пасецца жывёла. Ва ўсходняй частцы поймы, месцамі асушанай і асвоенай, вырошчваюць сеяныя травы і сельскагаспадарчыя культуры. Асобныя ўчасткі раней асушаных зямель выведзены са звароту і параслі рудэральнай расліннасцю.

Практычна ўся тэрыторыя выкарыстоўваецца ў якасці паляўнічых угоддзяў. Берагі Убарці – традыцыйнае месца летняга адпачынку жыхароў Лельчыц і іншых навакольных населеных пунктаў.

Основные биотопы:

Поймавыя вільготныя разнатраўныя лугі з зараснікамі хмызняка і трыснягу і мінеральнымі астравамі з лесам – 95%, рэкі і іх узбярэжжы – 3%, іншыя землі – 2%.

Птицы:

У шэрагу з вяртлявай чаротаўкай Acrocephalus paludicola тут гняздуюцца і іншыя ахоўваемыя віды птушак: вялікі грыцук Limosa limosa, пугач Bubo bubo. У другой палове лета і восенню ўгоддзе мае вялікае значэнне як месца міграцыйных згуртаванняў шэрых жураўлёў Grus grus.

Другие группы животных:

Ядро фауністычнага комплексу ўтвараюць віды, экалагічна звязаныя з водна-балотнымі экасістэмамі. Па берагах Убарці і яе прытокаў звычайныя норка амерыканская Mustela vison, янотападобны сабака Nyctereutes procyonoides, выдра Lutra lutra, у рэках і пойменных азёрах – бабёр Castor fiber і андатра Ondatra zibethica.

Багатая кармавая база прыцягвае сюды і буйных капытных жывёл.

З рэптылій тут адзначаны і ахоўваемы ў Еўропе і Беларусі від – балотная чарапаха Emys orbicularis.

Состояние редких видов птиц:

ВидыСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТрендыКритерий ТВП
1Журавль серыймг1500-2500 ос2004A4i
2Веретенник большойгн60 п2004A1
3Филингн+2004
4Камышовка вертляваягн10 с2004A1

Другие редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды:

Расліны: Фларыстычную каштоўнасць маюць і пойменныя дубровы па сухіх градах, у якіх адзначаны шэраг рэдкіх відаў раслін – пылюшнік просты Thalictrum simplex, пальчатакарэннік крывава-чырвоны Dactylorhiza incarnata, гарычка лёгачная Gentiana pneumonanthe.

Угрозы:

Асноўнымі неспрыяльнымі фактарамі, якія ўздзейнічаюць на патэнцыяльную ТВП, з’яўляюцца асушальная меліярацыя, торфараспрацоўка навакольных зямель, нерацыянальнае сельскагаспадарчае выкарыстанне, зарастанне поймы хмызнякамі.

Асушальная меліярацыя. Гідралагічны рэжым балота парушаецца дрэнуючай дзейнасцю меліярацыйных каналаў, пракладзеных непасрэдна па пойме.

Зарастанне пойменных зямель і, асабліва, нізіннага балота хмызнякамі звязана са змяненнем характару і ступені гаспадарчай нагрузкі на гэтай тэрыторыі. Раней сенакашэнне і выпас жывёлы праводзіліся практычна на ўсіх прыдатных для гэтага ўчастках. Зараз, калі ў рэгіёне створана вялікая колькасць польдэрных сістэм, такая неабходнасць адпала. Працэс зарастання поймы паскараецца ў выніку змянення гідралагічнага рэжыму і перыядычных пажараў.

Торфараспрацоўка праводзілася на правабярэжным участку поймы ракі Убарць, які прымыкае непасрэдна да нізіннага балота. У наш час гэтыя землі закінуты, знаходзяцца на стадыі натуральнага зарастання і з’яўляюцца патэнцыяльным асяродкам узнікнення пажараў.

Рекомендации по сохранению:

Гэтыя адносна некранутыя фрагменты нізінных балот уяўляюць несумненную каштоўнасць для захавання біялагічнай разнастайнасці рэгіёна. З мэтай іх аховы ў першую чаргу неабходна прыдаць угоддзю статус ТВП і стварыць на гэтай тэрыторыі рэспубліканскі заказнік (альбо далучыць яе да праектуемага заказніка «Данілевіцкі»); правесці работы па аптымізацыі гідралагічнага рэжыму шляхам рэгулявання вады ў асушальных каналах і паўторнага забалочвання былой торфапляцоўкі.

Источники информации:

Скарбы прыроды Беларусi. – Мн.: Беларусь, 2005. – 215 с. (Інфармацыю падрыхтавалі: Дамброўскі В.Ч., Карліонава Н.В., Максіменкаў М.В., Пінчук П.У., Скуратовіч А.М., Навіцкі Р.В.)

Составители :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru