Браславские озера

Скачать в формате PDF

Код:

Географические координаты:

Административная принадлежность:

Площадь:

Критерии:

Национальный природоохранный статус:

Международный природоохранный статус:

Карта ТВП:

Общее описание:

ТВП "Браслаўскія азёры" уключае ў сябе асноўную азёрную частку тэрыторыі Нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры", а таксама фрагменты яго буфернай зоны.

Браслаўская сістэма азёр, якая працягнулася з поўначы на поўдзень, рака Друйка, забалочаныя поймы вадаёмаў, сетка азёрных выспаў і пагорыстых паўвостраваў - складаюць аснову разнастайных біяцэнозаў прадстаўлянай тэрыторыі. Найболей буйнымі азёрамі з'яўляюцца: Дрывяты - 36,2 км2, Снуды - 22,5 км2, Струста - 13,8 км2 . Найглыбейшым вадаёмам на тэрыторыі ТВП з'яўляецца возера Воласа Паўднёвы - 41 м.

Браслаўскае Паазер'е - гэта прыклад ландшафтаў, характэрных для ўсяго Беларускага Паазер'я, - і валодае максімальным наборам фонавых відаў птушак, прадстаўленых у паўночным рэгіёне.

На поўначы ТВП мяжа праходзіць па пойме азёр Снуды – Воласа - адных з найглыбейшых вадаёмаў рэгіёна. У склад паўднёвай часткі ахоўнага комплексу ўваходзяць азёры Пагоща - Дрывяты з участкамі нізінных балот і тарфянікаў, злучаных паміж сабой сеткай меліярацыйных каналаў. Цэнтральная частка ўгоддзя ўключае непасрэдна раку Друйку, якая бярэ пачатак з воз.Дрывяты і працякае праз азёры Цно, Неспіш, Недрава, Пацех. Выспы і водмелі маюць значную ролю ў фармаванні ўнікальнага арнітакомплекса Браслаўскіх азёр. Неабходна адзначыць, што за апошнія 60 гадоў выгляд выспаў зведаў істотныя змены. Некаторыя найбольш буйныя выспы былі засажаны іглічнымі пародамі дрэў: выспа Чайчын (воз. Струсто) у цяперашні час пакрыта хваёвым лесам, выспа Турмас (воз. Снуды) у цэнтральнай частцы мае густыя пасадкі ельніка, а на перыферыі - хваёвыя насаджэнні. Выспы Лакіна, Краснагорка ў мінулым шырока выкарыстоўваліся мясцовым насельніцтвам для выпаса кароў, што перашкаджала зарастанню адкрытых участкаў, асаблівае важнай для гнездавання каляводных відаў птушак.

Паўднёвая частка ўгоддзя прадстаўлена самым вялікім возерам Браслаўшчыны - Дрывяты (32,6 км2). Яго берагі пакрыты ўчасткамі хваёва-яловага лесу.

Непаўторнае спалучэнне град, грудоў, азёр, забалочаных нізін і рачных далін надае гэтым мясцінам выключную маляўнічасць, прыцягвае шматлікіх турыстаў і адпачывальнікаў. Разам з тым гэтая частка ландшафту Браслаўскага рэгіёна надзвычай цікавая ў навуковым стаўленні, бо з'яўляецца эталонам рэльефу і адкладанняў, утвораных у ледніковы перыяд.

Основные биотопы:

Азёры з трысняговымі поймамі - 65%, поймавыя чорнаальшаннікі - 3%, хмызнякі - 2%, адчыненыя схілы з ядлаўцовымі зараснікамі - 5%, хваёва-бярозавыя лясы - 7%, рачныя поймы - 9%, сельгасугоддзі - 8%, населеныя пункты - 1%.

Птицы:

ТВП "Браслаўскія азёры" адна з самых прывабных для птушак водна-балотнага комплексу ў Беларускім Паазер'і. Сярод якаснага складу ахоўваемых відаў птушак выяўлены лакалітэты некаторых з іх, якія ў большай меры захаваліся толькі на тэрыторыі дадзенага азёрнага рэгіёна. Гнездаванне такіх відаў як вялікі кулён Numenius arquata, кулік-сарока Haematopus ostralegus, вялікі савук Mergus merganser, арлан-белахвост Haliaeetus albicilla надае немалую значнасць ТВП у захаванні фауны птушак Беларускага Паазер'я. За апошняе дзесяцігоддзе нельга не адзначыць скарачэнне колькасці такіх відаў як малая чайка Larus minutus, малая крычка Sterna albifrons, звычайны пагоніч Porzana porzana, а таксама і тых, якія згадваліся вышэй. Вылучаныя ў ТВП вадаёмы з'яўляюцца не толькі месцамі гнездавання рэдкіх каляводных відаў птушак, але і кармавымі стацыямі шматлікіх відаў птушак у час міграцый. У міграцыйны перыяд на тэрыторыі ТВП сустракаюцца такія рэдкія віды, як даўганосы савук Mergus serrator, савук-луток Mergellus albellus, качка-шылахвостка Anas acuta, малы лебедзь Cygnus columbianus, чорнаваллёвы гагач Gavia arctica. Адмысловую значнасць для каляводных птушак ў вясновы перыяд маюць адчыненыя выспы азёр Неспіш, Снуды, Струста, дзе спыняюцца ў асобныя гады тысячныя зграі гусей і качак.

Другие группы животных:

Состояние редких видов птиц:

ВидыСтатусКоличествоГод/период оценкиТочность оценкиТренды (2000-2011)Критерий ТВП
1Гусь серыйгн6-8 п2004-2011Т
2Шилохвостьмг3-15ас2004-2011П
3Лутокмг20-50ас2004-2011Т
4Крохаль большойгн10-12п2004-2011Т
5Крохаль длинноносыймг2-3ас2004-2011Т
6Выпь большаягн35с2006-2011П
7Цапля большая белаягн30-35п2006-2011Т
8Выпь малаягн3-5 п2006-2011П
9Коршун черныйгн1п2006-2011Т
10Орлан-белохвостгн1п2004-2011Т
11Скопагн2п2004-2011П
12Пустельга обыкновеннаягн5п2004-2011П
13Чеглокгн3п2004-2011П
14Погонышгн30-50 п2004-2011Э
15Погоныш малыйгн3п2011Т
16Коростельгн10п2004-2011П
17Журавль серыйгн10п2004-2011П
18Турухтанмг40-60ас2005-2011П
19Галстучникмг1ас2011Т
20Кулик-сорокагн4-15п2004-2011Т
21Веретенник большойгн15-20 п2006-2011ТA1
22Кроншнеп большойгн20-25 п2006-2011ТB2
23Чайка малаягн3-30п2000- 2011Т
24Чайка сизаягн40-50п2002-2011Т
25Крачка чернаягн100-150 п2006-2011П
26Крачка малаягн10-151999, 2009-2011Т
27Сыч воробьиныйгн2п2011Т
28Сова болотнаягн1-2п2011П
29Обыкновенный зимородокгн5п2004-2011П
30Дятел зеленыйгн1-2п2006-2011П
31Дятел белоспинныйгн20-30п2004-2011П
32Дятел трехпалыйгн3-5п2000-2011П
33Синица усатаягн3-5п2006-2011П

Другие редкие и находящиеся под угрозой исчезновения виды:

Звяры: буры мядзведзь Ursus arctos, еўрапейская рысь Lynx lynx, барсук Meles meles

Рыбы: сняток Osmerus eperlanus, еўрапейская рапушка Coregonus albula

Насякомыя: двухпалосны падвадзень Graphoderus bilineatus, залацістаямчаты жужаль Carabus clathratus, бліскучы жужаль Carabus nitens, фіялетавы жужаль Carabus violaceus, веснавы гнаявік Geotrupes vernalis, чмель мохавы Bombus muscorum

Ракападобныя: даўгахвосты лімнакалянус Grimaldii macrurus, рэліктавая мізіда Mysis relicta, роднасная пантапарэя Pontoporeia affinis, бокоплав Палласа Pallassiola quadrispinosa

Расліны: баранец звычайны Huperzia selago, касач сібірскі Iris sybirica, кураслеп лясны Anemone sylvestris, аднацветка аднакветкавая Moneses uniflora, каменяломнік зярністы Saxifraga granulate, кізільнік чарнаплодны Cotoneaster melanocarpus, лінея паўночная Linnae aborealis, берула прамая Berula erecta, падвей сройны Eriophorum gracile, пуханос альпійскі Baeothryon alpinum

Угрозы:

  1. Павелічэнне колькасці капытных і некаторых драпежны сысуноў (дзік,янотападобны сабака, еўрапейская лісіца). Дадзены фактар можна разглядаць у якасці асноўнай прычыны скарачэння колькасці курыных птушак на ААПТ, у прыватнасці, знікненне белай курапаткі Lagopus lagopus на верхавых балотах рэгіёна, а таксама знішчэнне цэлых калоній рэдкіх птушак на выспах воз. Снуды (в.Лакіна), воз. Дрысвяты (в. Замак). Так паказальным у гэтым стаўленні з'яўляецца выспа Лакіна, дзе толькі з-за лісіцы, якая пасялілася тут з 2006г., поспех гнездавання такіх відаў, як вялікі кулён Numenius arquata, малая чайка Larus minutus, шызая чайка Larus canus зведзены да нуля. Малая чайка з'яўляецца знікаючым відам для дадзенай ААПТ, бо невялікія гнездавыя групоўкі знаходзіліся менавіта на гэтых выспах.
  2. Зарастанне азёрных выспаў, важных для каляводных птушак. Высокая шчыльнасць хмызнякоў на гэтых тэрыторыях прыводзіць да перамяшчэння гнездавых калоній астраўных відаў птушак, скарачэнню іх колькасці. Натуральныя працэсы зарастання выспаў вербамі і чорнай алешынай, не кажучы аб штучных насаджэннях іглічных парод, працягваюць змяняць якасны склад фауны рэдкіх птушак у бок іх памяншэння.
  3. Нарастанне тэмпаў рубак лясной часткі буфернай зоны Нацыянальнага парка "Браслаўскія азёры". У апошнія гады выяўлены некаторыя заканамернасць у перавагах дэндрафільных відаў птушак пры рассяленні ў буфернай зоне парка. 80% рэгістрацый рэдкіх відаў драпежных птушак прыходзіцца далёка не на тэрыторыю НП, а на землі, якія прымыкаюць да яе. Аднак высокія тэмпы нарыхтовак драўніны ў сумежных тэрыторыях за апошнія 15 гадоў прывялі да істотных змен узроставага і якаснага складу лясістай часткі ахоўнай зоны. Так лясы сярэдняга ўзроступа плошчы значна пераўзыходзяць саспелыя. Першыя жа, у сваю чаргу, малапрыдатныя для гнездавання драпежных птушак.
  4. Нізкі ўзровень экалагічнай культуры мясцовага насельніцтва і госцяў ААПТ. Большасць праблем, пералічаных вышэй, ўключае дадзены фактар. Таксама нагадаем незаконны пераслед дзённых і начных драпежных птушак як у таксідэрмічных мэтах (з пэўнымі запытамі на той або іншы від: арол-маркут Aquila chrysaetus, арлан-белахвост Haliaetus albicilla, даўгахвостая кугакаўка Strix uralensis), так і простае іх знішчэнне. Асобны негатыўны момант - арганізацыя знішчэння селішчаў вялікага баклана на тэрыторыі НП, знішчэнне якога праходзіць у месцах пасялення рэдкіхптушак без якіх-нібудзь прынцыпаў гуманізму.

Рекомендации по сохранению:

Источники информации:

  1. Кощеев В.А. Современное состояние населения редких видов птиц орнитологического участка «Снуды» // Охраняемые природные территории и объекты Белорусского Поозерья.: II Международная научная конфер. - Витебск, 2005 б. - С. 103-106.
  2. Бирюков В.П. К биологии гнездования большого крохаля (Mergus merganser) в национальном парке «Браславские озера» // Subbuteo. – 2003а. - Т. 6. - С. 15-17.
  3. ИНФОРМАЦИОННЫЙ ОТЧЕТ О НИР «Изучение территориальной локализации и состояния популяционных группировок редких и исчезающих видов птиц с целью совершенствования мер их охраны и использования в целях экотуризма в Национальном парке «Браславские озера» под руководством В. Ч. Домбровского.
  4. Кощеев В.А. Факторы угроз для охраняемых видов птиц Национального парка «Браславские озера» // Международная научная конференция «Красная Книга Республики Беларусь: состояние, проблемы, перспективы». - Витебск, 2011- С. 78-80.

Составители :


* Использование размещенной здесь неопубликованной информации для научных публикаций без письменного соглашения ее авторов запрещено. В случае использования части контента или страницы целиком на других интернет-ресурсах, обязательна ссылка на авторов и сайт iba.ptushki.org
twitter.com facebook.com vkontakte.ru odnoklassniki.ru mail.ru yandex.ru