Хто такія захавальнікі ласося

Захаванне рэдкіх рыб — кумжы, сёмгі, а таксама стронгі ў нашых рэках немагчымы без удзелу жыхароў рэгіёну і аматараў прыроды. Дзякуючы энтузіязму і актыўным дзеянням захавальнікаў ласося, у рыб больш шанцаў паспяхова завяршыць доўгае падарожжа і працягнуць свой род.

Разам нас аб’ядноўвае асабістая адказнасць за сёмгу, кумжу, стронгу ў бассейне Віліі, жаданне спрыяць іх устойліваму існаванню, дапамагаць спецыялістам весці маніторынг і кантраляваць стан рэк. Удзельнічаць у патруляванні рэк і іншых мерапрыемствах накіраваных на захаванне ўнікальных рыб.

Захавальнікі ласося – гэта добраахвотніцкі рух з удзелам вялікай колькасці кваліфікаваных валанцёраў, прымаючых удзел у захаванні сёмгі, кумжы, стронгі ў бассейне Віліі.

Галоўныя мэты захавальнікаў – ранняе выяўленне пагроз, сачэнне за зменай колькасці знакавых відаў птушак, вызначэнне змен у месцах іх пражывання, экалагічная адукацыя насельніцтва.

Захавальнікам ласося можа стаць кожны, хто неабыякавы да праблемы захавання ўнікальных рыб у басейне Віліі. Вы можаце праводзіць адукайцыйныя мерапрыемствы, маніторынг рэк або ўдзельнічаць у патруляванні – усё гэта будзе спрыяць захаванню ўнікальных рыб у нашых рэках.

Больш падрабязна пра захавальнікаў ласосяў тут: Как я могу помочь лососям.pdf

Galery

News